Інстытут тэалогіі кансэкраванага жыцця «Кларэтыянум»
Інстытут тэалогіі кансэкраванага жыцця «Кларэтыянум» | |
---|---|
лац.: Institutum Theologiae Vitae consecratae Claretianum | |
Арыгінальная назва | лац.: Institutum Theologiae Vitae consecratae Claretianum |
Заснаваны | 1971 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | claretianum.org |
Інстытут тэалогіі кансэкраванага жыцця «Кларэтыянум» (лац.: Institutum Theologiae Vitae consecratae Claretianum) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны місіянерамі, Сынамі Беззаганнага Сэрца Марыі (так званымі манахамі-кларэтыянамі), і пазней уключаны у Папскі Латэранскі ўніверсітэт, які дае спецыялізаваныя курсы па тэалогіі кансэкраванага жыцця.
Кансэкраванае жыццё — гэта лад жыцця, асаблівым чынам прысвечаны Богу і працы на карысць Царквы. Часта гэта адбываецца ў выніку прыняцця абетаў. Пасля Другога Ватыканскага Сабору ў Касцёле можна вылучыць наступныя формы кансэкраванага жыцця: калектыўная (рэлігійныя ордэны і кангрэгацыі, асацыяцыі апостальскага жыцця, свецкія інстытуты) і індывідуальная (кансэкраваныя панны, кансэкраваныя ўдовы, пустэльнікі і інш.).
Інстытут быў заснаваны 6 чэрвеня 1971 года ўказам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі і быў прызнаны інстытутам тэалагічнай спецыялізацыі Папскага Латэранскага ўніверсітэта. 21 лістапада 1996 года гэтая ж кангрэгацыя прысвоіла Інстытуту тэалогіі кансэкраванага жыцця новую назву «Кларэтыянум».
Інстытут прапануе курсы па вывучэнні Святога Пісання, тэалогіі, касцёльных абрадаў і практык, гісторыі царквы, кананічнага права і псіхалогіі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы