Папскія калегіумы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Папскія калегіумы (лац.: Pontificium collegium) — ўстановы, якія свораны Святым Прастолам і дзейнічаюць у Рыме для сайдзейнічання адукацыі будучага духавенства Каталіцкага Касцёлу. Традыцыйна многія калегіумы ў Рыме ствараліся для студэнтаў той ці іншай нацыянальнасці.

Папскія калегіумы — гэта жылыя дамы (інтэрнаты), у якіх студэнты выконваюць звычайныя семінарскія практыкаванні пабожнасці, займаюцца ў прыватным парадку і пераглядаюць прадметы, якія разглядаюцца ў класе. У некаторых калегіумах існуюць спецыяльныя курсы навучання (мова, музыка, археалогія і г.д.), але рэгулярныя курсы па філасофіі і тэалогіі даюцца ў некалькіх буйных цэнтральных установах, такіх як Папскі Урбаніянскі ўніверсітэт, Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт, Папскі Латэранскі Універсітэт і Папскі ўніверсітэт Святога Тамаша Аквінскага.

Мэта дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Папскія калегіумы, у дадатак да відавочных пераваг для навучання, якія прапануе Рым, дазваляюць студэнтам атрымаць вопыт універсітэцкага жыцця, адрозны ад універсітэцкага жыцця ў іншых краінах. Яны таксама ў пэўнай меры служаць для падтрымання кантактаў розных краін са Святым Прастолам. З гэтай мэтай Папы заахвочвалі заснаванне калегіумаў, у якіх маглі б пражываць маладыя людзі адной нацыянальнасці і ў той жа час карыстацца магчымасцямі, якія дае горад. Рэктар Кракаўскай семінарыі, развітваючыся з Каралем Вайтылай, аднойчы сказаў, што тэалогіі можна вучыцца і ў іншым месцы, але святар у Рыме павінен «навучыцца самому Рыму». Кожны нацыянальны калегіум мае сваім кіраўніком рэктара, прызначанага епіскапатам краіны, да якой належыць калегіум, і ўзгодненага Папам. Яму дапамагаюць прарэктар і духоўны кіраўнік.

Навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Навучальны год пачынаецца ў першы тыдзень кастрычніка і заканчваецца ў чэрвені. У большасці курсаў выконваецца сістэма лекцый і ў вызначаны час праводзяцца афіцыйныя дыспуты ў адпаведнасці са схаластычнымі метадамі. Курс навучання, незалежна ад таго, прывядзе ён да атрымання ступені ці не, прадпісаны, і ён распісаны на шэсць гадоў, два з якіх прысвечаны філасофіі і чатыры - тэалогіі. Да філасофіі ў больш строгім сэнсе дадаюцца курсы матэматыкі, моў і прыродазнаўчых навук. Тэалогія ўключае, акрамя дагматычнай і маральнай тэалогіі, курсы літургікі, археалогіі, гісторыі Царквы, кананічнага права і Святога Пісання.

Вусны экзамен праводзіцца ў сярэдзіне года, а пісьмовы экзамен па яго заканчэнні. Звычайныя ступені (бакалаўрыят, ліцэнцыят і дактарат) прысвойваюцца ў галіне філасофіі, тэалогіі і ў кананічным праве; з 1909 года ступені па Святым Пісанні прысвойваюцца студэнтам, якія выконваюць патрабаванні Біблейскага інстытута.

Большасць калегіумаў прытрымліваюцца падобных навучальных праграм на працягу года, але існуюць і адрозненні, і яны звязаны галоўным чынам з прыроднымі асаблівасцямі або спецыяльнай мэтай, для якой калегіум быў створаны.

Спіс калегіумаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэўтонскі калегіум, заснаваны ў 1399 годзе, затым падзелены на два
  • Тэўтонскі калегіум Дзевы Марыі дэль Аніма, расфарміраваны ў 1859 годзе
  • Тэўтонскі калегіум дэль Кемпа Санта, заснаваны ў 1876 годзе;
  • Калегіум Капраніка, заснаваны ў 1457 годзе
  • Эфіёпскі калегіум, заснаваны ў 1481 годзе
  • Германска-венгерскі калегіум, заснаваны ў 1552 годзе
  • Папская вялікая рымская семінарыя, заснавана ў 1565 годзе
  • Грэчаскі калегіум святога Афанасія, заснаваны ў 1576 годзе
  • Англійскі калегіум, заснаваны ў 1579 годзе
  • Мараніцкі калегіум, заснаваны ў 1584 годзе
  • Шатландскі калегіум, заснаваны ў 1600 годзе
  • Калегіум Папы Урабана, заснаваны ў 1622 годзе
  • Ірландскі калегіум, заснаванs ў 1628 годзе
  • Папская царкоўная акадэмія, заснавана ў 1701 годзе
  • Ламбардскі калегіум, заснаваны ў 1854 годзе
  • Бельгійскі калегіум, заснаваны ў 1844 годзе
  • Бедаўскі калегіум, заснаваныа ў 1852 годзе
  • Французская семінарыя, заснавана ў 1853 годзе
  • Лацінаамерыканскі калегіум, заснаваны ў 1857 годзе
  • Паўночнаамерыканскі калегіум, заснаваны ў 1859 годзе
  • Польскі калегіум, заснаваны ў 1866 годзе
  • Армянскі калегіум, заснаваны ў 1883 годзе
  • Калегіум Непамука, заснаваны ў 1884 годзе
  • Іспанскі калегіум, заснаваны ў 1892 годзе
  • Апостальскі Леанардійскі калегіум, заснаваны ў 1897 годзе
  • Украінскі калегіум Святога Язафата, заснаваны ў 1897 годзе
  • Харвацкі калегіум Святога Ераніма, заснаваны ў 1901 годзе
  • Партугальскі калегіум, заснаваны ў 1901 годзе
  • Папская малая рымская семінарыя, заснавана ў 1913 годзе
  • Калегіум русікум, заснаваны ў 1929 годзе
  • Канадскі калегіум, заснаваны ў 1932 годзе
  • Бразільскі калегіум, заснаваны ў 1934 годзе
  • Філіпінскі калегіум, заснаваны ў 1961 годзе
  • Мексіканскі калегіум, заснаваны ў 1967 годзе
  • Centrum Laicum ad Foyer Unitas, заснаваны ў 1986 годзе