Альфансіянская акадэмія
Альфансіянская акадэмія | |
---|---|
лац.: Academia Alphonsiana | |
Арыгінальная назва | лац.: Academia Alphonsiana |
Заснаваны | 1949 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | alfonsiana.org |
Альфансіянская акадэмія (лац.: Academia Alphonsiana) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня была заснавана 9 лютага 1949 года ордэнам рэдэмптарыстаў у будынку вышэйшай школы, якая існавала з 1855 года ў комплексе будынкаў пры касцёле Святога Альфонса ў раёне Эсквіліна. Заступнікам вучэльні з’яўляецца Святы Альфонс, заснавальнік ордэна рэдэмптарыстаў. У вучэльне пачалі праводзіцца лекцыі па маральнай тэалогіі, дагматычнай тэалогіі, кананічным праве, філасофіі і іўрыце. Падчас Другога Ватыканскага Сабору акадэмія зрабіла значны ўклад у падрыхтоўку пастырскай канстытуцыі "Gaudium et spes". З 1960 года акадэія дзейнічае ў структурах тэалагічнага факультэта Папскага Латэранскага ўніверсітэта.
Бібліятэка, якая існуе з 1855 года, была ўзбагачана ў 1867 годзе за кошт ахвяравання біскупа Клемана Вількура з Ла-Рашэлі. Ужо ў 1905 годзе акадэмічная бібліятэка з агульнай колькасцю 20 тысяч тамоў лічылася адной з лепшых бібліятэк Каталіцкага Касцёла ў Рыме. Універсітэт фінансава падтрымліваецца фондам "La Fondazione Alfonsiana".
У акадэміі праводзіцца навучанне галоўным чынам па маральнай тэалогіі. Лекцыі і семінары праводзяцца ў сектарах тэалагічнай рэфлексіі: метадалагічным, біблейскім (маральныя пытанні ў святле Старога і Новага Запаветаў), патрыстычным, гісторыка-сістэматычным (фундаментальнае і падрабязнае маральнае багаслоўе) і антрапалагічным (сістэматычнае і эмпірычнае). З 1949 года ў акадэміі вучыліся больш за 4500 студэнтаў з прыкладна 60 краін свету, якія атрымалі ступень бакалаўра або доктара са спецыялізацыяй маральнай тэалогіі. Працуе каля 33 выкладчыка (2017), большасць з іх рэдэмптарысты. Акадэмія выдае "Studia Moralia - Editiones Accademiae Alfonsianae", навуковы часопіс па тэме маральнай тэалогіі. З выпускнікоў акадэміі трое сталі кардыналамі і 72 — біскупамі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы