Інстытут тэхнічнай цеплафізікі НАН Украіны
Інстытут тэхнічнай цеплафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Engineering Thermophysics of the NAS of Ukraine |
Дата заснавання | 1947 |
Дырэктар | Юрый Фёдаравіч Снежкін |
Юрыдычны адрас |
![]() вул. Марыі Капніст, 2а |
Сайт | ittf.kiev.ua |
![]() |
Інстытут тэхнічнай цеплафізікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне цеплафізічных даследаванняў цеплаэнергетычнага абсталявання з выкарыстаннем традыцыйных, узнаўляльных і альтэрнатыўных крыніц энергіі і распрацоўкі метадаў павышэння яго эфектыўнасці, надзейнасці і экалагічнай бяспекі; тэорыі цепламасаабмену і яе прымянення для павышэння эфектыўнасці цеплаабменных працэсаў і выкарыстання ў машынах і прыборах новай тэхнікі; тэорыі цепла- і рэчывапераносу для павышэння энергаэфектыўнасці існуючых і распрацоўкі прынцыпова новых рэсурсазберагальных цеплатэхналогій; тэорыі вымярэння цеплавых велічынь і стварэнне новых цеплафізічных прыбораў і сістэм для кантролю стану тэхнічных аб’ектаў і тэхналогій.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У траўні 1947 г. рашэннем Савета Міністраў Украінскай ССР Інстытут энергетыкі АН УССР (створаны ў 1939 годзе ў г. Харкаў) быў рэарганізаваны ў два самастойных ў два самастойных інстытута: Інстытут электратэхнікі і Інстытут цеплаэнергетыкі АН УССР. З 1964 года — Інстытут тэхнічнай цеплафізікі. Пастановай Бюро Прэзідыума АН УССР ад 07.04.1988 г. № 138 на базе Аддзялення праблем пераўтварэння і выкарыстання электраэнергіі Інстытута электрадынамікі АН УССР, аддзяленняў сістэмных даследаванняў у энергетыцы і высокатэмпературнага пераўтварэння энергіі Інстытута праблем мадэлявання ў энергетыцы АН УССР і Комплексу цепламетрыі ў энергетыцы Інстытута тэхнічнай цеплафізікі АН УССР быў створаны Інстытут праблем энергазберажэння АН УССР з адмысловым канструктарска-тэхналагічным бюро з эксперыментальнай вытворчасцю.
Навуковыя школы
[правіць | правіць зыходнік]- Інтэнсіўныя працэсы канвектыўнага цеплаабмену і гідрадынаміка ва ўмовах, характэрных для цеплаэнергетычнага абсталявання
- Цеплаабмен і гідрадынаміка параўтварэння ў працэсах і апаратах энергетыкі і новай тэхнікі
- Горная цеплафізіка
- Навуковыя асновы кіравання працэсамі цепламасаабмену і стварэння энергазберагальных тэхналогій і абсталявання для розных галін народнай гаспадаркі
- Навуковыя асновы цеплафізічных вымярэнняў
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел цепла- і масаабмену у цеплавых тэхналогіях
- Лабараторыя цепламасаабменных працэсаў і абсталявання
- Аддзел высокатэмпературнай тэрмагазадынамікі
- Лабараторыя мадэлявання працэсаў цепламасаабмену ў энергетычных і цеплатэхнічных аб’ектах
- Аддзел цеплафізічных асноў энергазберагальных тэхналогій
- Аддзел цепламасаабмену і гідрадынамікі ў элементах цеплаэнергетычнага абсталявання
- Лабараторыя працэсаў і тэхналогій цеплазабеспячэння
- Лабараторыя цепламасаабмену ў шматкампанентных дысперсных сістэмах
- Аддзел цеплафізікі энергаэфектыўных цеплавых тэхналогій
- Аддзел цеплафізічных праблем сістэм цеплазабеспячэння
- Лабараторыя цеплафізічных праблем біяэнергетыкі
- Лабараторыя цеплафізічных працэсаў у кацельнях
- Аддзел цепла- і масаабмену у дысперсных сістэмах
- Лабараторыя «Цеплафізіка імпульсных працэсаў у дысперсных сістэмах»
- Лабараторыя гігратэрмічных працэсаў
- Лабараторыя цеплафізічных асноў дысперсна-імпульснага ўводу энергіі ў неаднародныя асяроддзі
- Лабараторыя тэрмаметрыі