Перайсці да зместу

Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва G.E. Pukhov Institute for Modelling in Energy Engineering of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1981
Дырэктар Уладзімір Уладзіміравіч Мохар
Юрыдычны адрас  Украіна, 03164 Кіеў,
вул. Генерала Навумава, 15
Сайт ipme.kiev.ua

Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэорыі і метадаў матэматычнага і электроннага мадэлявання фізічных і інфармацыйных працэсаў у энергетычных і энергаёмістых сістэмах на аснове сучасных дасягненняў прыкладной матэматыкі і машынных вылічэнняў.

Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы АН УССР быў створаны 7 студзеня 1981 года на базе сектара электронікі і мадэлявання Інстытута электрадынамікі АН УССР. Пастановай Прэзідыума АН УССР ад 24 верасня 1987 года № 305 на базе Аддзялення оптыка-механічных запамінальных прылад Інстытута створаны Інстытут праблем рэгістрацыі інфармацыі АН УССР. У 2000 годзе інстытуту прысвоена імя Г. Я. Пухава.

  • Аддзел тэорыі мадэлявання
  • Аддзел матэматычнага і камп’ютарнага мадэлявання
  • Аддзел матэматычнага і эканаметрычнага мадэлявання
  • Лабараторыя матэматычнага мадэлявання энергарынкаў
  • Аддзел мадэлявання энергетычных працэсаў і сістэм
  • Аддзел гібрыдных мадэлюючых і кіруючых сістэм у энергетыцы
  • Аддзел мадэлявання энергетычыных сістэм
  • Тэматычная група спецыяльных сродкаў мадэлявання
  • Тэматычная група тэхнічнай дыягностыкі
  • Аддзел мадэлявання сістэм арганізацыйнага кіравання
  • Тэматычная група экалагічнага аналізу і прагнозу
  • Тэматычная група імітацыйнага мадэлявання