Перайсці да зместу

Інстытут фізікі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Institute of Physics of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1929
Дырэктар Міхаіл Віталевіч Бондар
Юрыдычны адрас  Украіна, 03028 Кіеў,
праспект Навукі, 46
Сайт iop.kiev.ua/ua/

Інстытут фізікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фізікі.

У 1921 годзе пры Кіеўскім упраўленні адукацыі была арганізавана фізічная даследчая лабараторыя, якая ў 1922 годзе была ператворана ў Кіеўскую навукова-даследчую кафедру фізікі пры Кіеўскім політэхнічным інстытуце. 1 студзеня 1929 кафедра фізікі рэарганізавана ў Навукова-даследчы інстытут фізікі Наркамасветы УССР, які з 1932 быў падпарадкаваны Усеўкраінскай акадэміі навук і ў 1936 перайменаваны ў Інстытут фізікі АН УССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — ў эвакуацыі ў Уфе.

Паспяховае правядзенне навуковых даследаванняў у пасляваенныя гады і рост іх маштабаў стварылі ўмовы, пры якіх далейшае развіццё патрабавала арганізацыйных і структурных зменаў. У 1945 годзе ў сістэме АН УССР была створана Лабараторыя металафізікі (у 1955 годзе ператворана ў Інстытут металафізікі АН УССР), у склад якой увайшоў аддзел дыфузійных працэсаў Інстытута фізікі. У 1960 годзе, з мэтай развіцця навуковых даследаванняў фізікі паўправадніковых прыбораў і іх прымянення на базе аддзела паўправаднікоў Інстытута фізікі створаны Інстытут паўправаднікоў АН УССР (цяпер Інстытут фізікі паўправаднікоў імя В. Я. Лашкарова НАН Украіны). У 1966 годзе на базе аддзела элементарных часціц і іншых тэарэтычных аддзелаў інстытута створаны Інстытут тэарэтычнай фізікі. Некалькі аддзелаў адпаведнага профілю сталі асновай створанага ў 1970 годзе Інстытута ядзерных даследаванняў АН УССР. На базе аддзела аптычнай квантавай электронікі ў 1995 годзе створаны Інстытут прыкладной оптыкі НАН Украіны.

Навуковыя школы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аддзел газавай электронікі
  • Аддзел нелінейнай оптыкі
  • Аддзел аптычнай квантавай электронікі
  • Міжнародная лабараторыя паверхнева ўзмоцненай спектраскапіі
  • Аддзел малекулярнай фотаэлектронікі
  • Аддзел кагерэнтнай і квантавай оптыкі
  • Лабараторыя радыяцыйных тэхналогій
  • Аддзел фізічнай электронікі
  • Аддзел фотаактыўнасці
  • Аддзел лазернай спектраскапіі
  • Аддзел фатонных працэсаў
  • Аддзел фізікі магнітных з’яў
  • Аддзел адсарбцыйных з’яў
  • Аддзел фізікі крышталяў
  • Лабараторыя прыкладной сегнетаэлектрыкі
  • Аддзел электронікі цвёрдага цела
  • Аддзел оптыкі і спектраскапіі крышталяў
  • Аддзел тэарэтычнай фізікі
  • Аддзел фізікі біялагічных сістэм
  • Аддзел міжнароднай навуковай і інавацыйнай дзейнасці, трансферу тэхналогій і абароны інтэлектуальнай уласнасці
  • Лабараторыя крыягенных тэхналогій
  • Лабараторыя нелінейна-аптычнай дыягностыкі найноўных матэрыялаў
  • Лазерны фемтасекундны комплекс
  • СКТБ фізічнага прыладабудавання