Інстытут энергетычных машын і сістэм імя А. М. Падгорнага НАН Украіны
Інстытут энергетычных машын і сістэм імя А. М. Падгорнага НАН Украіны | |
---|---|
![]() | |
Міжнародная назва | A. Pidhorniy Institute of Power Machines and Systems of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1972 |
Дырэктар | Андрэй Віктаравіч Русанаў |
Юрыдычны адрас |
![]() вул. Камунальнікаў, 2/10 |
Сайт | ipmach.kharkov.ua |
Інстытут энергетычных машын і сістэм імя А. М. Падгорнага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне энергетыкі і машынабудавання.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 годзе ў г. Харкаў быў створаны Інстытут энергетыкі АН УССР. У 1948 створана Лабараторыя хуткаходных машын і механізмаў АН УССР. З 1955 года яна стала называцца Лабараторыяй гідраўлічных машын АН УССР, у 1964 годзе яна рэарганізавана ў філіял Інстытута механікі АН УССР, а ў 1970 — у філіял Інстытута тэхнічнай цеплафізікі АН УССР. У 1971 годзе кіраўніком філіяла стаў Анатоль Падгорны, дзякуючы ініцыятыве якога ў 1972 годзе гэты філіял быў ператвораны ў асобны Інстытут праблем машынабудавання АН УССР. З 1996 года Інстытут носіць імя А. М. Падгорнага. У 2022 да яго далучаны Інстытут тэхнічных праблем магнетызму НАН Украіны. З 2024 — Інстытут энергетычных машын і сістэм імя А. М. Падгорнага НАН Украіны.[1][2][3]
Навуковыя школы
[правіць | правіць зыходнік]- гідрамеханікі і прафілявання лопасцевых сістэм гідраўлічных машын;
- механікаў-энергамашынабудаўнікоў;
- аптымізацыі працэсаў і канструкцый турбамашын;
- нетрадыцыйнай энергетыкі, акрамя вадароднай;
- цеплафізікі ў галіне мадэлявання і ідэнтыфікацыі нелінейных цеплавых працэсаў;
- аптымальнага геаметрычнага праектавання;
- магнетызму тэхнічных аб’ектаў
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел нелінейнай механікі і матэматычнага мадэлявання
- Аддзел вібрацыйных і тэрматрываласных даследаванняў
- Аддзел тэрмагазадынамікі энергетычных машын
- Аддзел магнетызму тэхнічных аб’ектаў
- Аддзел комплексных энергатэхналогій
- Аддзел мадэлявання і ідэнтыфікацыі цеплавых працэсаў у энергатэхналагічным абсталяванні