Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны
Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | V.M. Glushkov Institute of Cybernetics of National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1962 |
Дырэктар | Іван Васілевіч Сергіенка |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 03187 Кіеў, праспект Акадэміка Глушкова, 40 |
Сайт | incyb.kiev.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1947 годзе быў створаны Інстытут электратэхнікі АН УССР. У гэтым інстытуце ў лабараторыі мадэлявання і вылічальнай тэхнікі пад кіраўніцтвам яго заснавальніка акадэміка Сяргея Лебедзева ў 1950 годзе была створана першая на еўразійскім кантыненце Малая электронная вылічальная машына (МЭВМ). Пасля ад’езду С. А. Лебедзева ў Маскву ў 1953 годзе лабараторыя была пераведзена ў Інстытут матэматыкі АН УССР. У 1957 лабараторыя была пераўтворана ў Вылічальны цэнтр АН УССР, які ў 1962 стаў Інстытутам кібернетыкі.
На аснове падраздзяленняў установы ў свой час былі заснаваныя:
- Інстытут праблем матэматычных машын і сістэм НАН Украіны
- Інстытут праграмных сістэм НАН Украіны
- Інстытут касмічных даследаванняў НАН Украіны і ДКА Украіны
- Інстытут прыкладнога сістэмнага аналізу МАН Украіны і НАН Украіны
- Міжнародны навукова-навучальны цэнтр інфармацыйных тэхналогій і сістэм НАН Украіны і МАН Украіны
Разам з Інстытутам кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны ўстановы аб’яднаныя ў Кібернетычны цэнтр НАН Украіны.
Навуковыя школы
[правіць | правіць зыходнік]- матэматычнай кібернетыкі і тэорыі вылічальных машын і сістэм;
- тэорыі аптымізацыі і сістэмнага аналізу;
- матэматычнага мадэлявання;
- матэматычнай тэорыі надзейнасці;
- тэорыі праграмавання
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзяленне матэматычнай кібернетыкі і сістэмнага аналізу
- Аддзел тэорыі лічбавых аўтаматаў
- Аддзел эканамічнай кібернетыкі
- Аддзел інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій
- Аддзел метадаў негладкай аптымізацыі
- Аддзел матэматычных метадаў тэорыі надзейнасці складаных сістэм
- Аддзел матэматычных метадаў даследавання аперацый
- Аддзел метадаў дыскрэтнай аптымізацыі матэматычнага мадэлявання і аналізу складаных сістэм
- Аддзел аптымізацыі лікавых метадаў
- Лабараторыя метадаў матэматычнага мадэлявання працэсаў экалогіі і энергетыкі
- Аддзел аптымізацыі праграмавання
- Лабараторыя высокапрадукцыйных і размеркаваных вылічэнняў
- Аддзел лікавых метадаў і камп’ютарнага мадэлявання
- Лабараторыя метадаў і тэхналогій штучнага інтэлекту
- Аддзел метадаў і тэхналагічных сродкаў пабудовы інтэлектуальных праграмных сістэм
- Аддзел метадаў сістэмнага мадэлявання
- Аддзел аптымізацыі кіраваных працэсаў
- Аддзел метадаў камбінаторнай аптымізацыі і інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій
- Аддзяленне камп’ютарных сродкаў і сістэм
- Аддзел відэасістэм рэальнага часу
- Аддзел мікрапрацэсарнай тэхнікі
- Аддзел сэнсарных прылад, сістэм і тэхналогій бескантактавай дыягностыкі
- Аддзел пераўтваральнікаў формы інфармацыі
- Аддзел метадаў індуктыўнага мадэлявання і кіравання
- Аддзел праблемна-арыентаваных камп’ютараў і сістэм
- Лабараторыя праблем прыкладной інфарматыкі
- Лабараторыя сістэм віртуальнага асяроддзя для арганізацыі навуковых даследаванняў