Інстытут сацыялогіі НАН Украіны
Выгляд
| Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
|---|---|
| | |
| Міжнародная назва | Institute of Sociology of the National Academy of Sciences of Ukraine |
| Дата заснавання | 1990 |
| Дырэктар | Яўген Іванавіч Галаваха |
| Юрыдычны адрас |
Шаўкавічная вул., 12 |
| Сайт | isnasu.org.ua |
Інстытут сацыялогіі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне сацыялогіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 у Інстытуце філасофіі АН УССР быў створаны аддзел метадалогіі і тэхнікі сацыялагічных даследаванняў. У 1983 дадзены аддзел пераўтвораны у Аддзяленне сацыялогіі. 5 кастрычніка 1990 на базе Аддзялення быў створаны Інстытут сацыялогіі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел эканамічнай сацыялогіі
- Аддзел гісторыі і тэорыі сацыялогіі
- Аддзел метадалогіі і метадаў сацыялогіі
- Аддзел сацыяльных структур
- Аддзел сацыяльна-палітычных працэсаў
- Аддзел сацыяльнай экспертызы
- Аддзел сацыяльнай псіхалогіі
- Аддзел сацыялогіі культуры і масавай камунікацыі