Ірга круглалістая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірга круглалістая
AmelanchierOvalisKvetoucíHabitusVsž.JPG
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amelanchier ovalis Medik.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836602
NCBI  1000415
EOL  633512
GRIN  t:50040
IPNI  30073474-2
TPL  tro-27800028

Ірга́ круглалістая, або звычайная, або авалалістая[3] (Amelanchier ovalis) — кветкавая расліна, від роду ірга падсямейства Prunoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae)[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Aronia rotundifolia Atlas Alpenflora.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. В. Дала Торэ(руск.) бел. Atlas der Alpenflora (1882)
Зверху ўніз:
Лісце
Кветкі
Плады

Лістападны куст ці невялікае дрэва 1-4 метра вышынёй з добра развітой каранёвай сістэмай і прамымі, тонкімі, маларазгалінаванымі стволікамі[4]. Каранёвая сістэма залягае на глыбіні 30-40 см.

Карані расліны глыбока прабіваюцца ў расколіны скал.

Кара ад аліўкавай да карычневай. Форма куста стройная, маладыя галіны пакрытыя бялёсай, злёгку апушанай карой, старыя — цёмна-карычневай карой[4]. Зімовыя пупышкі — яйкападобныя, часта валасістыя, маюць даўжыню 5-7 мм.

Лісце па форме ад яйцападобнага да круглаватага, цёмна-зялёнае зверху і больш светлае знізу, шчыльнае, грубапілаватае або зубчастае да палавіны, 4 см даўжынёй і 2,5 см шырынёй[4], з хвосцікамі 8-15 мм даўжынёй.

Зацвітае ў сярэдзіне мая. Кветкі беласнежныя, 2,5-3 см у дыяметры, у прамых 5—8-кветкавых (часам ад 3 да 10 штук) густых гронках, якія распускаюцца ў канцы красавіка — маі да з’яўлення лісця[4].

Плады дыяметрам 1—1,5 см, па форме ад круглаватых да адваротна грушападобных, у перыяд паспявання (у другой палавіне ліпеня) — чырвоныя, у спелым стане — пурпуровыя, амаль чорныя, з шызаватым васковым налётам, мае памер 5-15 мм у дыяметры[4]. Скурка пладоў далікатная, чорныя з шызым налётам[4]. Плады ядомыя, з сакаўной салодкай мякаццю і характэрным прысмакам, выспяваюць неадначасова ў ліпені — верасні[4].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў Паўночным паўшар’і. Натуральная вобласць распаўсюджвання іргі ахоплівае горы Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропы. На поўначы сустракаецца да Бельгіі і Цэнтральнай Германіі. У Паўднёвых Альпах гэты від расце да вышыні 2000 метраў над узроўнем мора. Ірга таксама сустракаецца ў гарах Пярэдняй Азіі і Паўночнай Афрыкі.

На тэрыторыі Расіі ў дзікім выглядзе ірга расце на Каўказе. У садовай культуры акрамя Еўрапейскай часткі Расіі сустракаецца таксама на Урале і ў Сібіры[5].

Від інтрадукаваны на Беларусі.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Ірга круглалістая расце хутка, плоданасіць з 3-4 гадоў[4]. Яна непатрабавальная да ўмоў росту, здольная нармальна пераносіць маразы да −40 −50º С, і падчас цвіцення замаразкі да −5 −7 º С[6]. Яна добра расце на глебах рознага складу і кіслотнасці, аддае перавагу сонечным месцам, у цяні плоданашэнне слабае[4].

Ірга размнажаецца насеннем, зялёнымі тронкамі і каранёвым параснікам.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Плады іргі ўтрымліваюць больш 10 % цукру, 0,5—1 % арганічных кіслот (у асноўным яблычную), правітамін А, вітаміны С (да 40 мг%) і групы В, кумарыны, стэрыны, дубільныя рэчывы (да 0,8 %), флаванолы (до 40 %), мікраэлементы (медзь, свінец, кобальт)[4][5][7].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

З XVI стагоддзя ірга культывуецца як дэкаратыўная расліна ў скверах і садках, у тым ліку як элемент для стварэння жывых агароджаў.

У Беларусі, Украіне і сярэдняй паласе еўрапейскай часткі Расіі распаўсюджаная як пладовая і дэкаратыўная расліна.

Ірга з’яўляецца самаплоднай раслінай, дае ўраджай да 15 кг з куста ў дзесяцігадовым узросце[7], плады спеюць не адначасова.

У кулінарыі[правіць | правіць зыходнік]

Плады іргі маюць саладкавы звязальны смак, могуць выкарыстоўвацца ў кулінарыі. Выкарыстоўваюць плады ў свежым выглядзе і для перапрацоўкі. З іх робяць сокі, жэле, джэм, павідла, варэнне, узвары, кісялі, наліўкі, віно; плады таксама сушаць.

У медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Кара і лісце іргі прымяняюцца ў медыцыне, паколькі валодаюць фітанцыднымі ўласцівасцямі[4]. Адвары кары і лісця валодаюць таксама звязальнымі і ахінальнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваюцца пры страўнікава-кішачных захворваннях і для гаення гнойных ран[4].

Плады іргі — добры полівітамінавы сродак, выкарыстоўваюцца ў свежым выглядзе для лячэння авітамінозу, а таксама для ўмацавання нервовай сістэмы, супраць бессані[5]. Свежыя плады і сок іргі могуць выкарыстоўвацца як звязальны сродак, часта ў спалучэнні з сокам дзікіх яблыкаў і груш, прымяняюць для лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, звязаных з парушэннем стрававання[4]. Дзякуючы наяўнасці ў пладах β-сітастэрыну, які з’яўляецца антаганістам халестэрыну іх выкарыстоўваюць для прафілактыкі атэрасклерозу.

Ягады іргі і прадукты іх перапрацоўкі рэкамендуецца ўжываць хворым з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі[4].

Расліна неафіцынальная. Саспелыя плады не ападаюць, што дазваляе збіраць іх да першых замаразкаў[4]. Здымаюць плады без пладаножак. Выкарыстоўваюць іх свежымі або сушаць на сонцы ці ў пладова-ягадных сушылках. Лісце нарыхтоўваюць ў маі — чэрвені, кару — увосень[4].

У пчалярстве[правіць | правіць зыходнік]

Ірга апыляецца насякомымі. У перыяд цвіцення расліна служыць крыніцай нектару для некалькіх відаў матылькоў. Ірга круглалістая добры меданос[7], у раёнах масавага вырастання забяспечвае пчолам ранні вясновы ўзятак мёду[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 4,12 4,13 4,14 4,15 4,16 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Ирга круглолистная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 56-58. — 200 с. — 130 000 экз.
  5. 5,0 5,1 5,2 БОЛЬШАЯ ДОМАШНЯЯ КУЛИНАРИЯ. ИРГА — полезные лечебные (целебные) свойства (руск.) 
  6. ирга sunnygarden (руск.) 
  7. 7,0 7,1 7,2 Ирга — медоносное плодовое и декоративное растение семейства розоцветные. Ягодные растения. (руск.) 
  8. Абрикосов Х. Н. и др. Ирга // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 129.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Лікарські рослини:Енциклопедичний довідник/ Відп.ред. А. М. Гродзінський.—К.:Видавництво «Українська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана,Український виробничо-комерційний центр «Олімп»,1992.— 544с :ISBN5—88500—055—7