Ірландская мова
Ірландская мова (ірл.: An Ghaeilge) — нацыянальная мова ірландцаў, нацыянальная і першая дзяржаўная мова Рэспублікі Ірландыя (разам з англійскай), мова нацыянальнай меншасці ў Паўночнай Ірландыі (разам ольстэрскай шатландскай) і адна з 23 афіцыйных моваў ЕС. Ірландская мова ўваходзіць у гайдэльскую падгрупу кельцкай групы індаеўрапейскай сям'і.
На ірландскай мове размаўляюць каля 130 тыс. чалавек, і каля 1,77 млн. валодаюць ёю як другой мовай. Насельніцтва Ірландыі складае 4 593 100 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя ірландскай мовы пачалася з прыбыцця кельцкамоўнага насельніцтва ў Ірландыю. Дакладнай даты, калі гэта здарылася, няма. Паводле розных ацэнак, кельты трапілі на востраў паміж 2000 і апошнімі стагоддзямі да н.э.
Гэтак званы «прымітыўны» (альбо яшчэ таксама «архаічны»,[1] ірл.: Gaeilge Ársa) перыяд развіцця з'яўляецца найстарэйшай вядомай формай ірландскае мовы. Вядомыя толькі фрагменты, галоўным чынам, уласныя імёны, якія былі напісаныя на каменні агамічным пісьмом. У 5 стагоддзі мова развілася ў стараірландскую, прыклады якой дайшлі да нас у значных пісьмовых крыніцах, упершыню з'явіўшыся ў лацінскіх манускрыптах у выглядзе нататак і глос. У 10 стагоддзі пачаўся сярэднеірландскі перыяд развіцця, для якога характэрны запазычанні з старанарвежскай пад уплывам войн з вікінгамі. У 12 стагоддзі пачынаецца распад сярэднеірландскай мовы на раннюю сучасную ірландскую, класічную шатландскую гэльскую і мэнскую.
Пагроза існаванню ірландскай мовы з'явілася пасля пачатку ўварвання нарманаў у Ірландыю у 11 стагоддзі, але найбольш сур'ёзнымі ўдарамі па ёй сталі палітычная і рэлігійная нестабільнасць 17 ст., Вялікі голад 1845 - 1849, які прывёў да смерці мільёна носьбітаў мовы з ліку найбольш бедных сямей і эміграцыі яшчэ мільёна, і забарона ўжывання ірландскай у школах, якая дзейнічала да 1871.
Рух за аднаўленне пачаўся ў Белфасце ў пачатку 19 ст. з дзейнасці Уільяма Нільсана і Роберта МакАдама, але буйным ён стаў толькі пасля стварэння у 1893 Гэльскай лігі (Conradh na Gaeilge).
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Конахтскі
[правіць | правіць зыходнік]Манстэрскі
[правіць | правіць зыходнік]Ольстэрскі
[правіць | правіць зыходнік]Лэнстэрскі
[правіць | правіць зыходнік]Усходнія, ленстэрскія дыялекты вымерлі ў 20 стагоддзі, але ірландскай камісіяй па фальклоры было зроблена шмат запісаў гэтага дыялекту.
Кароткі размоўнік
[правіць | правіць зыходнік]Ірландская мова | Беларуская мова |
---|---|
Dia duit | Прывітанне |
Slán | Да пабачэння |
Comhghairdeas | Віншую |
Beir bua | Найлепшыя пажаданні |
Go raibh maith agat | Дзякуй |
Cén t-ainm atá ort? | Як тваё імя? |
Mikalaj is ainm dom | Мяне завуць Мікалай |
Is as Bhealarúis dom | Я з Беларусі |
Tá mé i ngrá leat | Я цябе кахаю |
Tá brón orm | Прабачце |
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Ірландская — адзіная мова кельцкай групы, якая мае афіцыйны статус ў Еўрасаюзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя
[правіць | правіць зыходнік]- BCI: Irish language media stats Архівавана 27 верасня 2011.
- Discover Irish
- Foras na Gaeilge - Official promotional body for the Irish language throughout the island of Ireland Архівавана 5 красавіка 2008.
- Gaeilge ar an ghréasán Irish online resources Архівавана 7 лістапада 2011.
- 'Gael-Taca (Corcaigh)' Архівавана 21 мая 2019.
- "Learning Irish?," BBC
- "Сацыяльная сетка для настаўнікаў, навучэнцаў ды носьбітаў мовы Архівавана 24 кастрычніка 2011.,"
- The Irish Language And The Irish People Report
- "Learn Irish online easily with a new Irish word each day Архівавана 4 лістапада 2013.,"
Граматыка і вымаўленне
[правіць | правіць зыходнік]- A dialect of Donegal (a phonological description of the dialect of Glenties by E. C. Quiggin, from 1906)
- An Gael Magazine Архівавана 16 лютага 2009. - Irish Gaelic Arts, Culture, And History Alive Worldwide Today
- A short Irish and Breton phrase list with Japanese translation(Renewal) Архівавана 4 кастрычніка 2008. incl sound file
- Braesicke's Gramadach na Gaeilge (Engl. translation) Архівавана 3 лістапада 2011.
- Die araner mundart (ням.) (a phonological description of the dialect of the Aran Islands by F. N. Finck, from 1899)
Слоўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Acmhainn.ie - Dictionary and terminology resource
- Collaborative Irish dictionary Архівавана 2 сакавіка 2013.
- Foclóir Téarmaíochta, a large terminology database developed by FIONTAR, DCU
- General Gaelic Dictionaries
- Online English-Irish dictionary Архівавана 21 мая 2005.
- Irish-English Audio/Image dictionary Архівавана 24 кастрычніка 2011.