Бабінавічы (Лёзненскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Бабінавічы)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Бабі́навічы
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
589 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2138
Паштовы індэкс
211206
Аўтамабільны код
2
Бабі́навічы на карце Беларусі ±
Бабінавічы (Лёзненскі раён) (Беларусь)
Бабінавічы (Лёзненскі раён)
Бабінавічы (Лёзненскі раён) (Віцебская вобласць)
Бабінавічы (Лёзненскі раён)

Бабі́навічы[1] (трансліт.: Babinavičy, руск.: Бабиновичи) — аграгарадок у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабінавіцкага сельсавета.

Вёска знаходзіцца на заходнім беразе Зелянскога (Бабінавіцкага) возера за 30 км на паўднёвы захад ад Лёзна, 75 км ад Віцебска, на аўтадарозе Лёзна — Арэхаўск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана не пазней 16 ст., мяркуючы па назве, выхадцамі са старажытнага сяла Бабіна Аршанскага староства ВКЛ. У канцы 16-17 ст. мястэчка, дзяржаўная маёмасць, цэнтр Бабінавіцкага староства ў Віцебскім ваяводстве. У канцы 17-18 ст. у фактычным уладанні князёў Агінскіх. Частка Бабінавіч належала да аршанскага кляштара трынітарыяў. Вуліцы мястэчка сыходзіліся да гандлёвай плошчы, 2 з іх былі дарогамі на Віцебск і Оршу. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Бабінавічы ў складзе Расійскай імперыі, уваходзілі ў Аршанскі павет Магілёўскай губерні. У 1777—1796 і ў 1802—1840 былі цэнтрам Бабінавіцкага павета, мелі статут павятовага горада. У 1781 горад атрымаў герб: у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі — у знак таго, што ў ваколіцах горада нарыхтоўваўся карабельны лес.

У Бабінавічах былі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль па рэках Лучоса і Заходняя Дзвіна ў Рыгу. У 1778 г. зацверджаны праект планіроўкі горада, у якім прадугледжвалася перанесці Бабінавічы на другі бераг р. Вярхіта і забудаваць у выглядзе прамавугольніка з плошчай у цэнтры, але ён не быў ажыццёўлены. У канцы 18 ст. распрацаваны праект забудовы Бабінавіч на старым месцы, паводле якога планіроўка прыводзілася ў прамавугольную сістэму і горад акружаўся валамі і равамі. Гэты праект ажыццёўлены часткова. У 1796—1802 і пасля 1840 Бабінавічы — заштатны горад у Магілёўскай губерні на тэрыторыі Дабрамыслінскай воласці Аршанскага павета.

3 часу заснавання Бабінавічы вядомы ганчарным промыслам, які дасягнуў росквіту ў 19 — 1-й чвэрці 20 ст. 3 мясцовай чырвонай гліны тут выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку (гарлачы, гаршкі, збанкі, міскі), якую з пач. 20 ст. пачалі аздабляць размалёўкай.

У канцы 19 ст. тут працавала 39 рамеснікаў. У 1860 горад налічваў 1271 жыхара і 159 дамоў, у 1879—1320 жыхароў. Паводле перапісу 1897 у Бабінавічах 1157 жыхароў, дзейнічалі царкоўнапрыходская школа, пошта, тэлеграф, прыходская царква (пабудавана ў 1742), касцёл Святой Тройцы, пабудаваны ў 1782—1797 аршанскімі трынітарыямі, сінагога.

Пасля рэвалюцыі 1917 Бабінавічы страцілі статут горада і сталі вёскай, з 1919 у Віцебскай губерні РСФСР. Пасля 1-га ўзбуйнення БССР (сакавік 1924) Бабінавічы ў складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Высачанскім раёне Віцебскай акругі (да ліпеня 1930). 3 ліпеня 1931 — цэнтр сельсавета ў Лёзненскім раёне, з 20.02.1938 у Віцебскай вобл. Напярэдадні вайны 1618 жыхароў, 376 двароў.

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 каля Бабінавіч у абарончых баях вызначылася 153-я стралковая дывізія (камандзір — палк. М. А. Гаген). 3 17 ліпеня яна ва ўмовах акружэння некалькі дзён вяла цяжкія баі. Прарваўшы кальцо акружэння, прайшла з баямі па тылах ворага і злучылася з часцямі Чырвонай Арміі. 3 ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 Бабінавічы акупіраваны нацыстамі. У яе ваколіцах дзейнічалі партызанскія атрады Лёзненскай, імя А. Ф. Данукалава і іншых брыгад. Вызвалены 25.06.1944 часцямі 11-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронту ў час Віцебска-Аршанскай аперацыі. Спаленая цалкам нацыстамі вёска пасля вайны адноўлена і з верасня 1946 да снежня 1956 была ў складзе Арэхаўскага раёна.

У 2005 у вёсцы 589 жыхароў, 271 двор, сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бібліятэкі, аптэка, аддзяленне сувязі. У цэнтры вёскі, побач з сярэдняй школай, вайсковыя могілкі, дзе пахаваны 1308 савецкіх воінаў і партызан. У 1966 тут пастаўлены помнік воіну-пераможцу.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У Бабінавічах і каля вёскі знаходзіцца група археалагічных помнікаў розных часоў:

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бабінавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. М. В. Біч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 1. — С. 245.
  • Бабиновичи // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 168.
  • І. І. Лявонаў. Бабінавічы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]