Бабінавіцкая кераміка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бабінавіцкая керамікаганчарныя вырабы з вёскі Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Промысел узнік у старажытнасці, найбольшага развіцця дасягнуў у XIX – 1-й палове XX ст. Выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку. З пачатку XX ст. набылі пашырэнне вырабы, аздобленыя размалёўкай светла-жоўтым ангобам у выглядзе завіткоў, кропак, парасткаў, паліваныя ўсярэдзіне і звонку бясколернай палівай. Акрамя гаспадарчага посуду (збанкі, гаршкі, спарышы, міскі, слоікі) майстры А.Траяноўскі, М. Шчадзінскі, А. Рыжкоў і іншыя выраблялі ўтылітарна-дэкаратыўны (цукарніцы, цукерачніцы, маслёнкі) і фігурны посуд у выглядзе жывёл, а таксама цацкі, скарбонкі, попельніцыз лепкай. У наш час выраб традыцыйныйнага асартыменту посуду і цацак працягваецца.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]