Перайсці да зместу

Валынцы (Верхнядзвінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Валынцы)
Аграгарадок
Валынцы
Касцёл і кляштар дамініканцаў. Н. Орда, XIX ст.
Касцёл і кляштар дамініканцаў. Н. Орда, XIX ст.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
791 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Паштовы індэкс
211610[1]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2210819036
Валынцы на карце Беларусі ±
Валынцы (Верхнядзвінскі раён) (Беларусь)
Валынцы (Верхнядзвінскі раён)
Валынцы (Верхнядзвінскі раён) (Віцебская вобласць)
Валынцы (Верхнядзвінскі раён)

Валы́нцы[2] (трансліт.: Valyncy, руск.: Волынцы) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Дрыса. За 23 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада Верхнядзвінска, 152 кіламетры ад Віцебска, 4 кіламетры ад чыгуначнага раз’езда Беніслаўскага.

Упершыню ўзгадваецца «Валынецкая воласць, Таболкі, Міхачоўка і Рудлева» ў 1534 годзе, як уласнасць Багдана Іванавіча Масальскага, Паселішча каля Валынцаў «у Кнегічах (Княжычах) на Дрысе» існавала ў Полацкай рэвізіі 1552 года і належала Фядзько Іванавічу Валынцу, роду Ламцёў і Аханкоў. Верагодна ў час войнаў з Масквой 1559—1582 гг. яно было знішчана. У 1579—1582 гг. кароль і вялікі князь Стэфан Баторы перадаў паселішча Полацкаму езуіцкаму калегіуму з мэтай заснавання тут духоўнай семінарыі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства.

У XVIII ст. Валынцы знаходзіліся ва ўладанні Забельскіх-Шчытаў, якія ў 1716 г. збудавалі непадалёк ад мястэчка драўляны касцёл Св. Юрыя. У 1731 г. пры касцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканцаў[3]. У 1746 г. кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на рэгулярныя кірмашы[4]. Цягам 17491766[5] айцы-дамініканы збудавалі пышны архітэктурны комплекс — мураваны касцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касцёл паводле назвы суседняга фальварку), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак. Кіраваў будовай вядомы віленскі архітэктар Ян Глаўбіц. Пры кляштары ўтварыўся першы ва Усходняй Еўропе школьны тэатр[6].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) г. Валынцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце спачатку Полацкай губерні, а потым Віцебскай губерні. Пачынаючы з 1813 г., кляштар з'яўляўся рэзідэнцыяй візітара (куратара навучальных устаноў) Літоўскай правінцыі дамініканскага ордэна. Пасля ліквідацыі Грэка-Каталіцкай Царквы (1839) мясцовыя уніяты, не жадаючы далучацца да Маскоўскага патрыярхату, перайшлі пад апеку касцёла[5]. Неўзабаве расійскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі калегіум.

Станам на 1904 г. існавалі аднайменныя мястэчка (84 двары), слабада (31 двор) і пагост (3 двары), рэгулярна праводзіліся кірмашы. У 1908 і 1912 гадах у мястэчку прайшлі сельскагаспадарчыя выстаўкі.

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі Валынцы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Валынцы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёна, а з 1929 года — сельсавета. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касцёл і царкву.

У Другую сусветную вайну Валынцы значна пацярпелі. Цягам 19441950 гг. савецкія ўлады знішчылі помнік архітэктуры віленскага барока — касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў. У 2006 г. Валынцы атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.

  • 990 жыхароў, 394 двары (1995), 791 (2009)

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сярэдняя школа
  • Дзіцячы сад, бальніца сястрынскага догляду, урачэбная амбулаторыя з аптэчным пунктам,
  • аддзяленне ААБ «Беларусбанк»,
  • Комплексны прыёмны пункт,
  • 3 крамы,
  • Паштовае аддзяленне.
  • Валынецкі сельскі Дом культуры і бібліятэка

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

У Валынцах рэгулярна праводзіцца фестываль народнай песні «Вясковы карагод». Дзейнічае краязнаўчы музей імя Яна Чэрскага.

  • Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.: фрагменты)
  • Школа яўрэйская (кан. XIX — пач. XX стст.)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Белпошта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2011. Праверана 3 верасня 2012.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 396.
  4. Wołynce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 935.
  5. а б к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 397.
  6. Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? Архівавана 25 чэрвеня 2012. // «Народная газета» № 28 (5694), 9 снежня 2008.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).