Русь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Адменена першае рэдагаванне Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 1: Радок 1:
{{значэнні}}
{{значэнні}}
'''Русь''', або '''Руская зямля''' — [[Сярэдневякоўе|сярэдневяковая]] [[усходнія славяне|ўсходнеславянская]] [[дзяржава]], якая існавала ў [[X стагоддзе|X]]—[[XII стагоддзе|XII]] стст. на тэрыторыях сучасных [[Украіна|Украіны]], [[Беларусь|Беларусі]], [[Расія|Расіі]], а таксама (часткова) [[Малдова|Малдовы]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Эстонія|Эстоніі]]. Сталіца — [[Кіеў]]. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове [[XI стагоддзе|XI стагоддзя]] пад час кіравання [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]]. З 30-х гадоў [[XII стагоддзе|XII ст.]] распадаецца на землі-княствы, галоўнымі з якіх былі [[Кіеўскае княства|Кіеўская]], [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўская]], [[Пераяслаўскае княства|Пераяслаўская]], [[Галіцкае княства|Галіцкая]], [[Валынскае княства|Валынская]], [[Уладзіміра-Суздальскае княства|Уладзіміра-Суздальская]], [[Смаленскае княства|Смаленская]] і [[Наўгародская зямля|Наўгародская]] землі.

сучасны нашчадак – дзяржава [[Ўкраіна]]

== Назва «Кіеўская Русь» ==
== Назва «Кіеўская Русь» ==

Версія ад 15:30, 25 сакавіка 2024

Русь, або Руская зямлясярэдневяковая ўсходнеславянская дзяржава, якая існавала ў XXII стст. на тэрыторыях сучасных Украіны, Беларусі, Расіі, а таксама (часткова) Малдовы, Польшчы і Эстоніі. Сталіца — Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя пад час кіравання Яраслава Мудрага. З 30-х гадоў XII ст. распадаецца на землі-княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўская, Чарнігаўская, Пераяслаўская, Галіцкая, Валынская, Уладзіміра-Суздальская, Смаленская і Наўгародская землі. сучасны нашчадак – дзяржава Ўкраіна

Назва «Кіеўская Русь»

Тэрмін «Кіеўская Русь» уведзены ў навуковы зварот гісторыкамі для азначэння перыяду існавання ўсходнеславянскай дзяржавы Русь, а таксама тэрыторыі, якімі кіравалі прадстаўнікі дынастыі Рурыкавічаў (да сярэдзіны ХІІІ ст.). Гістарычна назва «Русь» ужывалася ў вузкім і шырокім значэннях. У вузкім сэнсе пад Руссю разумелася Сярэдняе Падняпроўе (тэрыторыя Украіны). У ХІІІXIV стст. пашыраецца этнаканфесійнае значэнне: Руссю пачынаюць называць усе ўсходнеславянскія землі. Гэта засведчана ў берасцяных граматах і літаратурных творах (гл. Слова пра пагібель Рускай зямлі). Найбольш шырокае значэнне зафіксавана ў дачыненні праваслаўных краін, дзе богаслужэнне вялося на царкоўнаславянскай мове: усходнеславянскія, румына-малдаўскія і паўднёваславянскія землі (гл. Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх).

Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.

Гісторыя

Пачаткам гісторыі Русі традыцыйна лічыцца 862 г., якім «Аповесць мінулых гадоў» датуе запрашэнне славянамі і фіна-уграмі на княжанне варагаў. Паводле летапіснага падання, варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладагу, потым — у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанёс цэнтр улады ў Сярэдняе Падняпроўе, у Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, на працягу X ст. падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія этнапалітычныя аб'яднанні. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз краіну праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскага мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.

К канцу X ст. варажскі ўплыў на Русі паступова змяншаецца, хаця княжацкая дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.

Пад час княжання Святаслава (945972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і булгарах.

У 988 г., князь Уладзімір (княжыў у 9801015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства ўсходнега абраду, ён падкрэсліў стратэгічную скіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асяродкамі культуры.

Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст. пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.

Да сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі самастойных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі спустошаны або падпарадкаваны мангола-татарамі.

У другой палове XIII — пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыях былой Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае Княства Маскоўскае. Ад апошняга бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя дзяржавы распачалі між сабой жорсткую барацьбу за спадчыну Русі.

У Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст. Руссю называлі ўсходнебеларускія землі. З XVIІ ст. за паўночна-ўсходняй Беларуссю замацоўваецца назва Белая Русь.

Гл. таксама

Літаратура