Пікадзілі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат дадаў: ru:Пикадилли |
др робат дадаў: he:פיקדילי |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
[[fa:پیکادلی]] |
[[fa:پیکادلی]] |
||
[[fr:Piccadilly]] |
[[fr:Piccadilly]] |
||
[[he:פיקדילי]] |
|||
[[it:Piccadilly]] |
[[it:Piccadilly]] |
||
[[ms:Piccadilly]] |
[[ms:Piccadilly]] |
Версія ад 06:30, 11 лютага 2013
Пікадзілі (англ.: Piccadilly) — адна з самых шырокіх і ажыўленых вуліц у гістарычным цэнтры Лондана — Вэстмінстэры. Пралягае ад плошчы Пікадзілі (на ўсходзе) да Гайд-парку (на захадзе). Галоўная мясцовая славутасць — будынак Каралеўскай акадэміі мастацтваў.
Гісторыя
Да XX стагоддзя вобласць у раёне вуліцы была вядомая як Партугалія, пазней сама вуліца насіла назву Партугальскай. Назву «Пікадзілі» атрымала ад асабняка Роберта Бэйкера, які напачатку XVII стагоддзя разбагацеў, гандлюючы моднымі каўнерыкамі-«пікадзіламі» (piccadill)[1] - цвёрдымі каўнерыкамі з зубчастымі краямі і шырокім шнурком, які сцягваў па краях. У 1612 годзе ён купляе ў раёне вуліцы частку зямлі і будуе там дом. Пазней яго асабняк атрымаў назву Пікадзілі-хол.
Пасля аднаўлення англійскай манархіі ў 1660 годзе, Piccadilly і вобласць на поўначы (Мэйфэр) пачалі забудоўвацца раскошнымі дамамі. У XVII і XVIII стагоддзях тут будавалі дамы вяльможы і арыстакраты, пазней — нуварышы накшталт Ротшыльдаў. На паўночным боку Пікадзілі ў той час будаваліся самыя фешэнэбельныя асабнякі Лондана.
Зноскі
- ↑ "piccadill", Oxford English Dictionary Second Edition 1989
Літаратура
- Robert Baker of Piccadilly Hall and His Heirs by F.H.W. Sheppard (ISBN 0-902087-18-5)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пікадзілі