Вішнева (Валожынскі раён): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др →Гісторыя |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
}} |
}} |
||
{{Значэнні|Вішнева}} |
{{Значэнні|Вішнева}} |
||
'''Ві́шнева'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Мінская вобласць|}}</ref> ({{lang-be-trans|Višnieva}}, {{lang-ru|Вишнево}}) — [[аграгарадок]] у [[Валожынскі раён|Валожынскім раёне]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]], у 18 км на захад ад [[Валожын]]а, на левым беразе ракі [[Рака Гальшанка|Гальшанка]]. З'яўляецца цэнтрам [[Вішнеўскі сельсавет, Валожынскі раён|Вішнеўскага сельсавета]]. |
|||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
Версія ад 23:23, 27 мая 2016
Аграгарадок
Вішнева
| ||||||||||||||||||||||||
Ві́шнева[2] (трансліт.: Višnieva, руск.: Вишнево) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, у 18 км на захад ад Валожына, на левым беразе ракі Гальшанка. З'яўляецца цэнтрам Вішнеўскага сельсавета.
Гісторыя
У часы Рэчы Паспалітай мястэчка знаходзілася ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
У час Першай сусветнай вайны праз Вішнева праходзіла ўмацаваная нямецкая лінія абароны. Жыхары былі выселены, мястэчка знішчана артылерыяй да апошняй хаты. Знамянальна, што ў касцёл і царкву, пабудаваных на самых высокіх месцах, не трапіў ніводзін снарад.
У 1921—1939 гадах мястэчка ўваходзіла ў Польскую Рэспубліку, у Валожынскі павет Навагрудскага ваяводства, з'яўлялася цэнтрам гміны. У ноч з 18 на 19 ліпеня 1924 года на мястэчка здзейсніла грабежніцкі напад бальшавіцкая дыверсійная група.[3]
Колькасць насельніцтва гэтага мястэчка складала ў 1907 годзе 2650 жыхароў, з якіх 1863 — яўрэі. Асноўная частка іх пазней эмігравала альбо была знішчаная нацыстамі, якія 30 жніўня 1942 года забілі 1100 яўрэяў. Пра гэту трагедыю нагадвае мемарыяльны камень.
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1637—1641)
- Могілкі яўрэйскія
- Могілкі старыя хрысціянскія
- Сядзіба Храптовічаў (пач. ХХ ст.)
- Царква Св. Казьмы і Дзям'яна (1865)
Вядомыя ўраджэнцы
- Нахум Гольдман — грамадскі дзеяч, адзін з лідараў сіянісцкага руху, заснавальнік і старшыня Сусветнага яўрэйскага кангрэса.
- Уладзіслава Луцэвіч — беларуская літаратуразнаўца, жонка Янкі Купалы.
- Шымон Перэс — вядомы ізраільскі палітык, прэзідэнт Ізраіля і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1994 года. З'ехаў з Вішнева са сваёй сям'ёй у 1934 годзе.
- Юрый Храптовіч — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян смаленскі і жамойцкі, ваявода парнаўскі і новагародскі.
Вядомыя жыхары
- Сымон Будны — дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, асветнік, гісторык Вялікага Княства Літоўскага. Актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху, адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі.
- Канстанцыя Буйло — беларуская паэтэса.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Robert Litwiński, Kontrola granicy wschodniej przez Policję Państwową w okresie międzywojennym, referat na posiedzenie Komisji Historycznej OL PAN (польск.)
Спасылкі
- Здымкі на Radzima.org
- Месцазнаходжанне (англ.)
- Падзеі ў Вішневе падчас Другой сусветнай вайны (англ.)
- Гістарычныя падзеі (англ.)
- Сведка падзей у Вішневе (англ.)
- Фотаздымкі яўрэйскай абшчыны (англ.)