Малы замак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Даследванне: clean up, перанесена: навершш → наверш з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Вяршыня
{{гара
|Назва = Малы Замак
|Назва = Малы Замак
|Арыгінальная назва =
|Нацыянальная назва =
|Выява =
|Фота =
|Подпіс выявы =
|Каментарыі =
|Каардынаты =
|Вышыня = 316-317
|Краіна = Беларусь
|Адносная вышыня =
|Размяшчэнне = [[Навагрудак]], [[Гродзенская вобласць]], [[Беларусь]]
|Рэгіён = Гродзенская вобласць
|Раён =
|Горная сістэма = [[Навагрудскае ўзвышша]]
|НП = Навагрудак
|Тып= [[узгорак]]
|Востраў =
|На карце= Беларусь Гродзенская вобласць
|Нябеснае цела =
|width=
|Горная сістэма = Навагрудскае ўзвышша
|На карце1=
|Хрыбет ці масіў =
|width1=
|Вышыня = 316—317
|lat =
|Крыніца вышыні =
|long =
|Адносная вышыня = <!-- у м -->
|lat_dir = | lat_deg = 53.601705| lat_min = | lat_sec =
|Першае ўзыходжанне =
|lon_dir = | lon_deg = 25.825339| lon_min = | lon_sec =
|region =
|CoordScale =
|ВікіМапія =
|Першае ўзыходжанне =
|Класічны маршрут =
|Апошняе вывяржэнне =
}}
}}
{{значэнні|Малы замак}}
'''Малы Замак''' — [[узвышша]] ў [[Навагрудак|Навагрудку]], летапісны «[[вакольны горад]]».
'''Малы Замак''' — [[узвышша]] ў [[Навагрудак|Навагрудку]], летапісны «[[вакольны горад]]».



Версія ад 22:09, 10 верасня 2021

Малы Замак
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня316—317 м
Размяшчэнне
53°36′06″ пн. ш. 25°49′31″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьГродзенская вобласць
Населены пунктНавагрудак 
Горная сістэмаНавагрудскае ўзвышша 
Малы замак (Беларусь)
Малы Замак
Малы Замак
Малы замак (Гродзенская вобласць)
Малы Замак
Малы Замак

Малы Замак — узвышша ў Навагрудку, летапісны «вакольны горад».

Апісанне

Узвышша размешчана на захад ад Замкавай гары. Малы замак і Замкавая гара цяпер маюць аднолькавую вышыню, якая складае 316—317 м над узроўнем Балтыйскага мора на Малым замку і 316,5 м на Замкавай гары, але плошча Малога замка яго амаль у тры разы большая. Першапачаткова пляцоўка будучага Малога замка была вышэйшая за астатнія ўзгоркі. Самы высокі яе пункт (315 м) знаходзіўся ў цэнтральнай часцы[1].

Краявід з малога замка

На думку гісторыкаў Таццяны Бубенка і Андрэя Мяцельскага, Замкавая гара і Малы замак Навагрудка першапачаткова ўяўлялі сабой адзінае плато квадратнай формы з бакамі прыкладна 180х180 м (каля 3,6 га). Не раней за XIII стагоддзе быў выкапаны роў, які падзяліў некалі адзінае Замкавае ўзвышша на дзве часткі. Зборны план пабудоў Малога замка дазваляе сцвярджаць, што на мяжы XIIXIII стагоддзяў роў паміж Замкавай гарой і Малым замкам яшчэ не існаваў, і яны ўяўлялі адзіную пляцоўку, на якой і ўзнік дзяцінец Новагародка[1].

Гісторыя

Ф. Д. Гурэвіч усталявала, што першапачатковае паселішча ў Навагрудку ўзнікае на Малым замку. Найбольш раннія матэрыялы тут прадстаўлены знаходкамі лімонападобных пацерак, аднабаковымі грабянямі, ключом тыпу «А», бронзавымі пласціністымі пярсцёнкамі, керамікай, характэрнай для Х-ХІ стагоддзяў[1].

Малы Замак быў заселены як па краях так i ў цэнтры, у той час як Замкавая гара напачатку засялялася толькі па краях пляцоўкі[2]. З канца X да канца XI ст. на Малым Замку пераважала свободная забудова[2]. Прычынай ранняга засялення гэтага ўчастку стала дамінантнае становішча заходняга часткі Замкавага ўзвышша (Малога замка)[1].

У другой палове XI ст. на паселішчы Замкавай гары насыпалі вал, які ператварыў яе ў дзяцінец, а Малы Замак i суседняе ўзвышша сталі пасадамі[2]. Верагодна, у гэты час, пляцоўка, агароджаная валам, служыла як крэпасць i сховішча для жыхароў пасадаў[2].

Пляцоўка Малога Замка заставалася неўмацаванай да пачатку XII ст[2]. З узвядзеннем вала на Малым Замку ў пачатку XII ст. жыхары ствараюць другую лінію абарончых збудаванняў i фарміруецца вакольны горад Навагрудка.

У XIII ст. каля падножжа Замкавай гары быў насыпаны вал, а ў XIV ст. ён быў падоўжаны, агарожваючы таксама Малы Замак. Гэты быў складаўся з пяску i гліны шчыльнай структуры[2]. Замкавую гару ад Малага Замка аддзяляў вырыты роў, які запаўняла вада. Паведамляючы аб паходзе Льва Данілавіча пад 1274 г. на Новагародак, летапісец пісаў: «паря идяшеть съ истоковъ текоущихъ из горъ, занеморозе бяхоуть велице». Гэты пар ішоў ад вады, якая сцякала з гары i запаўняла роў[3].

Вал на Малым Замку Ткачоў характэрызаваў як дрэваземляное ўмацаванне. У заходняй частцы вала адкрыты рэшткі ахоўнай вежы, складзенай з камяню i цэглы. Гэтая вежа, як i на Замкавай гары, належыць да тыпу валынскіх[4]. Дрэвазямляная канструкцыя характэрная для шэрагу гарадоў на тэрыторыі Беларусі (Пінск, Давыд-Гарадок), а таксама з’яўляецца тыповый для гарадоў Валыні i Галіцкай зямлі, дзе яна зафіксавана ў помніках пачынаючы з канца 1 тысячагоддзя[2].

Даследванне

Культурны слой на ўзвышшы Малы Замак быў адкрыты ў 1956 г. у Навагрудку падчас археалагічнай экспедыцыі Ленінградскага аддзялення Iнстітута гісторыі матэрыяльнай культуры[5].

У насельніцтва, якое засяляла наваградскія ўзвышшы, была ўжо добра сфарміраваная культура. Рэшткі домабудаўніцтва на Малым Замку дазваляюць мяркаваць, што там пераважалі наземныя зрубныя пабудовы, хаця сустракаліся i заглыбленыя. Сярод керамікі пераважалі гаршкі з адагнутым венчыкам, частка якіх была толькі ў верхняй частцы абточана на ганчарным крузе. Сярод шматлікіх знаходак ляпнога посуду цікавыя фрагменты тоўстасценных патэльняў, якія служылі навершам печаў[6].

Сярод раннекружальнага посуду на Малым Замку знойдзены таксама некаторыя формы пацерак, у тым ліку мазаічныя пранізкі, якія датуюцца IX-Х ст[2].

У матэрыялах ранняга паселішча на Малым Замку адбіліся заняткі жыхароў сельскай гаспадаркай i разнастайнымі промысламі, а таксама дамашняй вытворчасцю. Аб апошнім сведчаць шматлікія гліняныя i больш рэдкія каменныя прасліцы, касцяныя прылады i іншыя знаходкі[2].

Зноскі

  1. а б в г Основание Новоугородка: гипотезы и реальность
  2. а б в г д е ё ж з Ф. Д. Гурэвіч ЛЕТАПIСНЫ НОВГОРОДОК (СТАРАЖЫТНАРУСКI НАВАГРАДАК)
  3. Ткачоў М. А. Абароннае дойлідства… С. 21.
  4. Ткачев М. А. Работа отряда по изученню военного зодчества Белоруссии.//АО 1973 г. М., 1974. С. 382
  5. Гуревич Ф. Д. К истории древнего Новогрудка. Smіatowіt. Warszawa, 1962, XXІV, C. 558—559,564.
  6. Малевская М. В. Некоторые исторические связи Новогрудка в X в. (По материалам керамики)// КСИА. — 1972. — Вып. 129. — С. 14-20.; ДН. С. 14-15.

Спасылкі