Сцяг ЗША: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дапаўненне
др Сцяг Злучаных Штатаў перанесена ў Сцяг ЗША з выдаленнем перасылкі
(Няма розніцы)

Версія ад 14:47, 6 жніўня 2011

Сцяг ЗША

Дзяржаўны сцяг ЗША, вядомы таксама як зорна-паласаты сцяг (анг. Stars and Stripes) — афіцыйны дзяржаўны сімвал ЗША (нараўне з Вялікай пячаткай і гімнам).

Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з сямю чырвонымі і шасцю белымі гарызантальнымі палосамі, якія чаргуюцца. У кантоне цёмна-сіняга колеру — 50 пяціканцовых зорак белага колеру. 13 палос — 13 калоній, якія ўтварылі незалежную дзяржаву (Нью-Гемпшыр, Масачусетс, Род-Айленд, Канектыкут, Дэлавэр, Мэрылэнд, Вірджынія, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна, Джорджыя, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсыльванія). Сіні прамавугольнік з левага боку сімвалізуе Саюз. Колькасць зорак у сінім полі адпавядае ліку штатаў (у цяперашні час іх 50). Чырвоны колер увасабляе цягавітасць і доблесць; цёмна-сіні — стараннасць, справядлівасць, пільнасць; белы — нявіннасць і чысціню. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 10:19.

Сцяг мяняўся з цягам часу ў залежнасці ад колькасці штатаў, якія складалі Саюз. Новая зорка дадаецца да сцяга 4 ліпеня пасля ўваходжання ў саюз новага штата. Колькасць палос застаецца нязменным; адзінае выключэнне — сцяг 1795—1818 гг., калі разам з двума зоркамі былі дададзеныя яшчэ і 2 паласы (пазней прыбраныя).