Токіа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сталіца Японіі)
Адмысловая прэфектура
Токіа
東京
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
62 муніцыпалітэта
Губернатар
Заснаваны
6 верасня 1868
Плошча
2 187 км²
Вышыня цэнтра
6 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 14 264 798 чал. (2022)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
metro.tokyo.jp
(яп.)(англ.)
Токіа на карце Японіі
Токіа (Японія)
Токіа
Токіа (Японія)
Токіа

Токіа (яп. 東京, «Усходняя сталіца», афіцыйная назва — сталічная акруга Токіа (яп. 東京都)) — сталіца Японіі, яе адміністрацыйны, фінансавы, культурны і прамысловы цэнтр. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы вострава Хансю, на раўніне Канто ў бухце Такійскага заліва Ціхага акіяна. Плошча — 2 187 км². Насельніцтва на 1 кастрычніка 2008 года — 12 898 939 чалавек. Шчыльнасць насельніцтва самая высокая сярод прэфектур Японіі.

Токіа — месца размяшчэння Урада Японіі і Імператарскага Палаца, а таксама з’яўляецца домам Японскай Імператарскай сям’і.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Імператар Муцухіта (Мэйдзі)

Токіа з’яўляецца вядучым горадам Японіі крыху больш 400 гадоў. Першапачаткова названы Эда (江戸, «ўваход у заліў»), горад пачаў працвітаць пасля таго, як Іэясу Такугава зрабіў яго цэнтрам сягуната ў 1603 годзе. Але не ўсе ў гісторыі горада было гладка. У 1657 годзе распачаўся вялікі пажар, «Вялікі агонь Эда», які ўнёс 100000 жыццяў і знішчыў замак горада, які будаваўся 180 гадоў і быў скончаны к 1637 году за 20 гадоў да пажару. У 1707 годзе Эда пакрывае попелам вулкан Фудзі, а ў 1855 годзе ў горадзе адбываецца «Вялікае Землетрасенне».

У эпоху Мэйдзі (明治時代, 18681912) Эда стаў афіцыйнай сталіцай і атрымаў новую назву — Токіа, ці Усходняя сталіца.

Горад шмат пакутаваў таксама і ў 1-ай палове XX стагоддзя. Першы раз — ад моцнага землетрасення 1923 года, а другі — ў часы Другой сусветнай вайны. Але нягледзячы на гэта Токіа аднавіўся і зараз з’яўляецца адным з вядучых метраполісаў усяго свету.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Сімвал і фірмавы знак Токіа[правіць | правіць зыходнік]

Сімвал сталіцы складаецца з трох дуг, якія нагадваюць ліст гінкга які таксама адлюстроўвае літару Т, як Токіа. Ён сімвалізуе чароўнасць, росквіт у будучыні і спакой Токіа. Сімвал быў афіцыйна прыняты 1 чэрвеня 1989 года.

Герб Токіа[правіць | правіць зыходнік]

Герб Токіа ўяўляе сабой сонца, якое выпраменьвае энергію ў шасці кірунках.

Птушка Токіа[правіць | правіць зыходнік]

Птушка Токіа — чорнагаловая чайка (Larus ridibundus). Кожны год у канцы кастрычніка яны прылятаюць з поўдня ў Токіа і знаходзяць часовае жыллё ў партах і рэках вакол Токіа да наступнага красавіка. Была прынята афіцыйная птушкай 1 кастрычніка 1965 года.

Дрэва Токіа[правіць | правіць зыходнік]

Гінкга двухлопасцевы (лац.: Ginkgo biloba) — ліставае дрэва, родам з Кітая, дасягае ў вышыню аж да 30 метраў, было прынята афіцыйным дрэвам сталіцы 8 лістапада 1996 года. Дрэвы гінкга бываюць жаночага і мужчынскага полу, і іх адметныя веерападобныя верхавіны змяняюць свой колер ад светла-зялёнага да ярка-жоўтага ўвосень. Дрэвы гінкга звычайна растуць уздоўж такійскіх вуліц і праспектаў.

Кветка Токіа[правіць | правіць зыходнік]

Сомэй Ёшына Сакура (染井吉野桜)- афіцыйная кветка Токіа. Была прынята 22 чэрвеня 1984 года. Была выведзена садоўнікамі Эда як вынік дзікага культывавання вішнёвага дрэва. Атрымліваць асалоду ад яе светла-ружовых кветак параўнаўча нядоўга, што робіць яе надзвычай папулярнай для фруктовага саду ва ўсей Японіі. Таму сакура — сімвал не толькі Токіа, але і ўсей краіны.

Галерэя сімволікі[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйная структура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак муніцыпальнай рады Токіа і кіраўніцтва прэфектуры Токіа

У 1872 годзе, калі феадальная сістэма была скасавана і былі ўсталяваны прэфектуры, Токіа стаў горадам-прэфектурай (東京府) і да 1898 года не меў свайго мэра ці муніцыпальнай рады: губернатар прэфектуры быў таксама і мэрам горада, але кожны раён Токіа (тады 15) меў свой орган самакіравання. З 1898 года пачаліся праводзіцца выбары на пост мэра, але самастойнасць раёнаў Токіа засталася і існуе па гэты дзень у выглядзе 23 спецыяльных раёнаў, кожны з якіх мае свайго мэра і гарадскую раду.

1 мая 1889 года быў створаны горад Токіа (東京市), гістарычныя межы якога супадаюць з сённяшнімі спецыяльнымі раёнамі і які існаваў разам з прэфектурай Токіа па 1 ліпеня 1943 года. У 1943 годзе горад Токіа быў адменены і аб’яднаны з прэфектурай, утварыўшы сталіцу (сталічную акругу) Токіа (東京都). Адміністрацыйная структура аналагічная той, якая і ў іншых прэфектурах Японіі. Токіа — гарадскі кангламерат, і складаецца з 62 муніцыпальных утварэнняў: 23 спецыяльных раёнаў (特别区), 26 гарадоў (市), 5 правінцыяльных гарадоў (町), 8 вёсак (村). Урад Токіа ўзначальвае публічна абраны губернатар і гарадскія сходы. Штаб-кватэра ўрада знаходзіцца ў аддзяленні Сіндзюку. Яны рэгулююць увесь Токіа, уключаючы азёры, рэкі, дамбы, фермы, аддаленыя востравы, нацыянальныя паркі.

Спецыяльныя раёны Токіа[правіць | правіць зыходнік]

Будынак Сталічнага Урада Токіа. Раён Сіндзюку.

Спецыяльныя раёны Токіа — самастойныя муніцыпальныя ўтварэнні з уласным мэрам і гарадской радай. Па статусу спецыяльныя раёны прыраўнаваны да звычайных гарадоў, але адрозніваюцца ад іх тым, што некаторыя іхнія кіраўніцкія функцыі (па сістэме водазабеспячэння, па каналізацыйнай сістэме, па пажаратушэнні) выконвае сталічны ўрад Токіа.

Раён Тама[правіць | правіць зыходнік]

Раён Тама — заходняя частка Токіа. Гэты раён складаецца з 26 гарадоў (市), 3 правінцыяльных гарадоў (町) і адной вёскі (村). Гарады ў асноўным служаць спальнымі раёнамі для людзей, працуючых у асноўным, цэнтральным Токіа. Але некаторыя з гэтых гарадоў таксама маюць сваю камерцыйную і прамысловую базу. Спіс 26 гарадоў Токіа:

Астатнія тры гарадкі і вёска складаюць раён Нісітама, самы заходні раён Токіа:

Астравы[правіць | правіць зыходнік]

Сікінэдзіма

Токіа мае шмат асобных астравоў, якія аддалены ад цэнтральнага Токіа амаль на 1850 км. Таму яны кіруюцца асобна як асабістыя муніцыпалітэты: два горада і шэсць вёсак:

Ідзуосіма і Хацідзёдзіма — гарады. Усе астатнія астравы — вёскі. Нідзіма і Сікінедзіма аб’яднаны ў адну вёску.

Клімат і сейсмалогія[правіць | правіць зыходнік]

Токіа знаходзіцца ў зоне Гуміднага клімату (па класіфікацыі кліматаў Кеппена) з гарачым вільготным летам і мяккай зімою. Штогадовая колькасць ападкаў у сярэднім 1380 мм. Снегапад з’яўляецца спарадычнай з’явай, але адбываецца практычна штогод. Колькасць жыхароў Токіа ўплывае на клімат. Токіа — пераканаўчы прыклад узаемасувязі паміж ростам гарадоў і кліматам.

Вясна доўжыцца з сакавіка па май. Гэта найбольш наведвальны час для турыстаў. Ранняй вясною ўсе яшчэ ёсць халодныя дні, але ў маі паветра ўжо дастаткова сагрэтае.

Лета цягнецца з чэрвеня па жнівень і з’яўляецца самым гарачым і вільготным сезонам года. Тэмпературныя паказчыкі дасягаюць 30 C°. Восень доўжыцца з верасня па лістапад. Тэмпература і вільготнасць у гэты перыяд паступова падаюць.

Зіма цягнецца з снежня па люты. Гэта самы халодны і сухі перыяд. Нават у цэнтральнай частцы ляжыць снег, але яго хутка прымаюць. Светлавы дзень кароткі, таму што сонца заходзіць каля 4.30 — 5.30 папаўдні. Тым часам у блізкасці астравоў Агасавара, тэмпература трымаецца на адзнацы 20 C° нават у сярэдзіне зімы, а ў вобласці Акутама часта ідзе снег. Гэта паказвае разнастайнасць зімовых сітуацый у Токіа ў залежнасці ад месца знаходжання.

На Токіа часта прыходзяць тайфуны, хоць моцных з іх — адзінкі. Апошнім быў Fitow у 2007 годзе. Токіа перанёс некалькі магутных землетрасенняў у 1703, 1782, 1812, 1855, 1923 гадах.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку XVII стагоддзя Токіа (Эда) быў невялікім горадам. Значную ролю ён пачаў іграць пасля таго, як Іэясу Такугава зрабіў яго сваёй рэзідэнцыяй у 1603 годзе. Насельніцтва горада пачало хутка расці і к сярэдзіне XVIII стагоддзя стала больш за мільён чалавек.

К дзесятаму году эпохі Мэйдзі (1877 год) насельніцтва Токіа складала 877 027 чалавек, што на 3 381 больш, чым у прошлым 1876 годзе. У 1884 годзе яно зноў стала больш за мільён (1 020 437 чалавек).

Горад Токіа і прэфектура Токіа ўвесь час раслі. Даволі вялікія спады назіраліся толькі ў 1923 годзе, калі на Токіа абрынулася землетрасенне. У гэты год колькасць жыхароў прэфектуры скарацілася на 123 800 чалавек (стала на 3,1 % менш, чым у папярэднім годзе). А таксама ў часы Другой сусветнай вайны, калі насельніцтва стала менш амаль на палову.

Вялікі рост насельніцтва адбыўся ў першыя пасляваенныя гады (19461965), калі колькасць людзей сталіцы ўзрастала як мінімум на 200 000 чалавек. Пік — 1947 год, калі жыхароў Токіа стала больш на 817 705 чалавек. У гэты ж год несельніцтва Токіа пераваліла за пяці мільённы рубеж. Гэты перыяд лічыцца «Эканамічным цудам» для Японіі. Неўзабаве тэмпы ўрбанізацыі былі даволі вялікія.

Зараз насельніцтва Токіа расце не такімі высокімі тэмпамі як раней.

Даныя па статыстыцы сталіцы з 1877 па 1919 гады браліся на канец года, з 1920 — на 1 кастрычніка. Насельніцтва Токіа на 1 кастрычніка 2008 складала 12 898 939 чалавек, што амаль 13 мільёнаў. Гэта самы вялікі паказчык па прэфектуры. Тым часам найвялікі паказчык для спецыяльных раёнаў быў у перапісе насельніцтва 1965 года — 8,893,094. А ў 1995 годзе гэты паказчык быў меншы за 8 млн.

Насельніцтва Токіа не размеркавана раўнамерна. У заходніх гарыстых раёнах (асабліва раён Нісітама) і аддаленых астравах шчыльнасць насельніцтва значна адрозніваецца ад шчыльнасці насельніцтва ў Цэнтральным Токіа.[2] Так, калі глядзець 2007 год, колькасць жыхароў прэфектуры складала 12,79 млн чалавек, а спецыяльных раёнаў — 8.653 млн чалавек. У дзенны час насельніцтва павялічваецца аж амаль на 2.5 млн чалавек за кошт людзей, якія едуць кожны дзень у Токіа на работу ці вучобу з суседніх раёнаў. Гэта асабліва праяўляецца ў трох цэнтральных спецыяльных раёнах Цюо, Ціёда і Міната: агульнае насельніцтва гэтых раёнаў па перапісу насельніцтва 2005 года складала 326 тыс. ноччу і амаль 2.4 удзень.

Самыя распаўсюджаныя іншаземныя нацыянальнасці, якія пражываюць ў Токіа на 2005 год — карэйцы (168,697), кітайцы (123,661), філіпінцы (31,077), амерыканцы (18,848), брытанцы (7,696), бразільцы (5,300), французы (3,000).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Банк Японіі
Такійская фондавая біржа
Тэлевізійная вежа Токіа

Токіа з’яўляецца адным з трох сусветных фінансавых цэнтраў, разам з Лонданам і Нью-Йоркам. Токіа таксама адзін з эканамічна развітых сталіц у свеце. Паводле даследаванняў, праведзеных кампаніяй PricewaterhouseCoopers, Такійская гарадская зона мае ўвогуле $ 1,191 трлн. ВУП на 2005 год (па пакупніцкай здольнасці), і займае першае месца ў свеце сярод гарадскіх агламерацый па ВУП. У 2008 годзе, 47 кампаній з Fortune Global 500 знаходзяцца ў Токіа.

Токіа з’яўляецца буйным міжнародным фінансавым цэнтрам і штаб-кватэрай шэрага буйнейшых сусветных інвестыцыйных банкаў і страхавых кампаній, а таксама выконвае функцыю цэнтра транспарціровачнай, выдавецкай і вяшчальнай прамысловасці. У ходзе цэнтралізаванага росту эканомікі Японіі пасля Другой сусветнай вайны, многія буйныя кампаніі перанеслі штаб-кватэры з такіх гарадоў як Осака (гістарычная фінансавая сталіца) ў Токіа, у спробе выкарыстаць перавагі больш шырокага доступу да ўлады. У апошні час гэта тэндэнцыя пайшла на спад з-за росту насельніцтва і высокага кошту жыцця.

Токіа быў ацэнены журналам «Эканаміст» як самы дарагі (самы высокі кошт жыцця) горад у свеце на працягу 14 гадоў запар, да 2006 года.

Такійская фондавая біржа — найбуйнейшая фондавая біржа, а таксама другая ў свеце на рыначнай капіталізацыі і чацвёртая па велічыне ў абароце.

Па даным Міністэрства сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы, Токіа мае 20900 гектараў сельскагаспадарчых зямель у 2003 годзе, трапіўшы на апошняе месца сярод астатніх прэфектур. Скорапсавальныя прадукты, такія як агародніна, садавіна і кветкі зручна пастаўляюцца на рынкі ва ўсходняй частцы прэфектуры. Японскі шпінат (Komatsuna) і шпінат — найбольш важныя вырабляныя прадукты. Такійскі заліў быў адзін з важных крыніц рыбы. На цяперашні час большасць рыбнай прадукцыі Токіа паступае з аддаленых астравоў, такіх як Ідзу, Осіму і Хацідзёма. Асноўным акіянічным прадуктам з’яўляецца тунец.

Турызм у Токіа таксама ўносіць уклад у эканоміку.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Токіа мае шмат універсітэтаў, школ, прафесіянальна-тэхніных вучылішчаў. Самыя прэстыжныя ўніверсітэты Японіі знаходзяцца ў Токіа: Такійскі ўніверсітэт (東京大学), універсітэт Хітацубасі (橋大学), Такійскі інстытут тэхналогій (東京工業大学), універсітэт Васэда (早稲田大学), універсітэт Кэйо (慶應義塾大学). Вядучыя прыватныя ўніверсітэты Токіа — універсітэт Васэда (早稲田大学), універсітэт Кэйо (慶應義塾大学).

У Токіа размешчаны толькі адзін міжнацыянальны ўніверсітэт: Такійскі Сталічны ўніверсітэт.

Дзіцячыя сады, пачатковыя школы, сярэднія школы кіруюцца гарадскімі раёнамі ці муніцыпальнымі органамі кіравання. Такійскія сярэднія школы кіруюцца Аддзелам народнай адукацыі Сталічнага ўрада і называюцца «сталічнымі сярэнімі школамі». Токіа таксама мае шмат прыватных навучальных устаноў ад дзіцячых садоў да сярэдніх школ.

Транспатная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Сінкансэн

Токіа — самы вялікі цэнт Японіі чыгуначнага, паветранага і іншых відаў транспарту. Дзяржаўны транспарт прадстаўлены па большай частцы сеткай чыстых і хуткіх чыгунак і метро. Аўтобусы, манарэйкавая чыгунка, трамваі граюць дапаможную ролю.

Токіа мае два буйных аэрапорта: Ханеда, які знаходзіцца ў спецыяльным раёне Ота, і Нарыта, які знаходзіцца ў суседняй прэфектуры Тыба. Першы ў асноўным абслугоўвае ўнутраныя рэйсы, а другі — знешнія.

Некаторыя астравы, якія знаходзяцца пад ўладаю Токіа, таксама маюць свае аэрапорты: Хацідзедзіма, Міякэдзіма, Ізу Осіма. Асноўны від транспатру Токіа — чыгуначны. Токіа мае самую шырокую чыгуначную сетку ў свеце. Метро абслугоўвае дзе арганізацыі: прыватная Такійскае Метро і Транспартнае Бюро Сталічнага ўрада Токіа. Аўтобусныя маршруты абслугоўваюць як дзяржаўныя, так і прыватныя арганізацыі.

Перавозачныя сродкі абслугоўваюць астравы Токіа і перавозяць пасажыраў і грузы да айчынных ці замежных партоў.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Токіа — адзін з самых уражальных гарадоў у Азіі. У ім унікальным вобразам спалучаюцца традыцыі прошлых часоў з элементамі сучаснай культуры.

Палацы[правіць | правіць зыходнік]

Імператарскі палац

Імператарскі палац размешчаны ў самым цэнтры горада недалека ад цэнтральнага Такійскага вакзала. Палац з’яўляўся рэзідэнцыяй сёгунаў у перыяд Эда і старая яго назва — замак Эда. Наведванне тэрыторыі палаца дазволена толькі 2 разы ў год: 2 студзеня і ў дзень нараджэння імператара 23 снежня. У любы другі дзень магчыма толькі наведаць Усходні парк палаца і плошчу палаца, якая знаходзіцца непасрэдна перад галоўным уваходам на тэрыторыю палаца — мастом Нідзюбасі. Дварэц Тогу — рэзідэнцыя Крон-прынца і прынцэсы Японіі — знаходзіцца ў раёне Асакаса. Будынак быў пабудаваны ў 1974 годзе. Архітэктурны ансамбль нагадвае Букінгемскі палац у Лондане, а афармленне інтэр’ера — Версальскага палаца. На цяперашні час рэзідэнцыя служыць для прыёму асабліва важных дзяржаўных гасцей.

Храмы[правіць | правіць зыходнік]

Будыйскі храм Дзадзедзі размешчаны ў парку Сіба, быў пабудаваны ў 1393 годзе па загаду аднаго з сёгунаў клана Такугава. На тэрыторыі храма захаронены 6 сёгунаў клана Такугава. Будыйскі храм Асакуса Каннон з’яўляецца візітнай картачкай раёна Асакуса, які ў сваю чаргу славуты сваёй традыцыйнасцю. Сінтаістскі храм Мэйдзі ў раёне Харадзюку з’яўляецца самым вядомым храмам у Токіа. Ён быў пабудаваны ў гонар імператара Мэйдзі і акружаны паркам Яёгі. Гэты парк — адзін з самых вялікіх ў Японіі. Яго плошча — 700 000 кв. км. Храм Сенгакудзі раёна Сінагава знаёмы ва ўсей Японіі тым, што 14 студзеня 1702 года ў ім зрабілі самагубства 47 самураяў. Храм Нарытасан Сінсёдзі ў наваколлях аэрапорта Нарыта з’яўляецца галоўным храмам секты Сінгон, якая прапаведвае эзатэрычны буддызм.

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

У Токіа шмат музеяў. У парку Уэна знаходзіцца чатыры нацыянальныя музеі: Такійскі нацыянальны музей (самы вялікі ў Японіі і спецыялізіруецца ў традыцыйным японскім мастацтве), Нацыянальны музей заходняга мастацтва, Такійскі нацыянальны музей сучаснага мастацтва (змяшчае калекцыі японскага сучаснага мастацтва, а таксама каля 40 000 фільмаў, японскіх і замежных) і Нацыянальны музей навукі. Таксама ў Токіа размешчаны Nezu Art Museum ў Aoyama, Edo-Tokyo Museum ў Sumida, а таксама National Diet Library, National Archieves і Нацыянальны музей сучаснага мастацтва недалека ад Імператарскага палаца.

Тэатры[правіць | правіць зыходнік]

У Токіа таксама шмат тэатраў, як дзяржаўных, так і прыватных, якія спецыялізіруюцца як ў традыцыйных відах драм (но і кабукі), так і ў сучасных.

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя сімфанічных аркестраў і іншых арганізацый, якія прадстаўляць заходнюю класічную і японскую традыцыйную музыку, у Токіа размяшчаецца велічэзная колькасць музыкальных рок і поп груп, замежных і айчынных, якія выступаюць у ад малых клубаў да сусветна вядомых арэн, такія як Ніпон Будакан.

Фестывалі[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш вядомыя фестывалі — Sannō ў Hie Shrine, Sanja ў Asakusa Shrine, і Kanda Festivals. Апонші вызначаецца старанна ўпрыгожанымі дэманстрацыямі і тысячамі людзьмі. Раз у год у апошнюю суботу ліпеня над р. Суміда праводзяцца феерверкі. Харадзюку, раён Сібуі, сусветна вядомы маладзежнай модай.

Кухня, рэстараны[правіць | правіць зыходнік]

Восем рэстаранаў атрымалі максімум з трох зорак (Парыж мае 10), 25 атрымалі дзве зоркі, а яшчэ 117 заслужылі адну. З гэтых 8, прызнаных найлепшымі рэстаранамі ў Токіа, 3 спецыялізіруюцца ў японскай кухні, 3 — у французскай кухні, апошнія два — у сушы, стравах трацыйнай японскай кухні з рысу і морапрадуктаў.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-партнёры[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б http://www.metro.tokyo.jp/tosei/governor/governor/kishakaiken/2016/08/02.html Праверана 16 кастрычніка 2016.
  2. Да Цэнтральнага Токіа адносяць 23 спецыяльных раёна. У некаторых выпадках Цэнтральным Токіа называюць тры цэнтральныя спецыяльныя раёны — Ціёда, Цюо і Міната.
  3. http://www.metro.tokyo.jp/ENGLISH/PROFILE/policy07.htm Архівавана 16 верасня 2010. Гарады-пабрацімы Токіа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богданович Т. А. Очерки из прошлого и настоящего Японии. Москва: МОНОЛИТ-ЕВРОЛИНЦ-ТРАДИЦИЯ. 1905. ISBN 5-93662-019-0.
  • Я познаю мир: Дет.энцикл.: Страны и народы: Азия, Америка, Австралия, Африка/Авт.-сост. Л. А. Багрова; Под общей редакцией О. Г. Хинн. — Москва: ООО «Фирма издательство АСТ», 1999—592 с. ISBN 5-237-00204-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]