Перайсці да зместу

Аляксандр Аляксеевіч Байкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксеевіч Байкоў
Род дзейнасці трактарыст
Дата нараджэння 27 верасня 1929(1929-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 2023(2023-02-27) (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Заслужаны настаўнік працуючай моладзі БССР
Заслужаны настаўнік працуючай моладзі БССР

Аляксандр Аляксеевіч Байкоў (27 верасня 1929, в. Драздоўка, Дрыбінскі раён — 27 лютага 2023, Дрыбін, Магілёўская вобласць) — трактарыст саўгаса «Дрыбінскі» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Беларус, вырас у сялянскай сям’і. Бацька — Аляксей Аўдзеевіч, быў актывістам калектывізацыі і адным з першых камунараў у раёне, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны[1].

Скончыў пяць класаў Карэбскай няпоўнай сярэдняй школы, курсы трактарыстаў пры Дрыбінскай МТС (1947), курсы механізатараў у Буйнічах. Праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі ў Туркестанскай ваеннай акрузе (1949—1952)[1]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1947 годзе трактарыстам калгаса «Авангард», з 1954 года — брыгадзір Дрыбінскай МТС, з 1955 года — трактарыст калгаса «Шлях Ілліча» (з 1960 года — саўгаса «Дрыбінскі»). Член КПСС з 1966 года.

За кароткі тэрмін Аляксандр Байкоў стаў высакакласным спецыялістам і перадавіком вытворчасці. За змену апрацоўваў больш за 11 гектараў мяккага ворыва. Першым у калгасе стаў прыкатываць глебу, а вызначыўшы ступень нагрузкі трактара, агрэгатаваў адразу некалькі глебаапрацоўчых машын. Па выніках 1973 года на яго рахунак залічылі 2300 га ўмоўнага ворыва пры абавязацельстве ў 1800 га і плане ў 1110 га.

У 1973 годзе механізатар А. А. Байкоў узараў больш за 3 тысяч гектараў зямлі[1]. За гэта дасягненне, а таксама за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў 12 снежня 1973 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання ў 1974—1979 гадах. Член Рэвізійнай камісіі Горацкага райкама КПБ і партыйнага бюро саўгаса «Дрыбінскі» ў 1981—1986 гг.

Выйшаў на пенсію ў 1989 годзе, разам з жонкай Еўфрасінняй Андрэеўнай пражывае ў Дрыбіне. Чацвёра сыноў Аляксандра Байкова таксама сталі механізатарамі[1].

Памёр 27 лютага 2023 года[2].

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1971, 1973), медалём «За працоўную адзнаку» (1966), юбілейнымі медалямі. Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік працуючай моладзі Беларускай ССР» (1981). У гонар 90-годдзя А. А. Байкову было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна» (2019)[3].

Зноскі

  1. а б в г Как сегодня на Могилёвщине живёт механизатор-легенда Архівавана 17 кастрычніка 2021. // Могилёвский областной исполнительный комитет, 30 красавіка 2021. (руск.)
  2. Памяти Байкова Александра Алексеевича Архівавана 28 лютага 2023.
  3. Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Байкоў стаў ганаровым грамадзянінам Дыбінскага раёна Архівавана 23 кастрычніка 2021. // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2 кастрычніка 2019. (бел.)