Дзмітрый Анатолевіч Бага
Дзмітрый Бага | |||
Агульная інфармацыя | |||
Поўнае імя | Дзмітрый Анатолевіч Бага | ||
Нарадзіўся | 4 студзеня 1990[1] (29 гадоў) | ||
Грамадзянства | ![]() | ||
Рост | 185 см | ||
Вага | 79 кг | ||
Пазіцыя | паўабаронца | ||
Інфармацыя пра клуб | |||
Клуб | ![]() | ||
Нумар | 25 | ||
Кар’ера | |||
Клубная кар’ера* | |||
2007 — 2015 | ![]() |
120 (18) | |
2016 | ![]() |
14 (0) | |
2016 — 2017 | ![]() |
26 (0) | |
2017 — | ![]() |
36 (3) | |
Нацыянальная зборная** | |||
2008 — 2009 | ![]() |
5 (0) | |
2009 — 2012 | ![]() |
25 (1) | |
2011 — 2012 | ![]() |
8 (1) | |
2013 — | ![]() |
3 (0) | |
Міжнародныя медалі | |||
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
| |||
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Дзмітрый Бага (нар. 4 студзеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2007 года выступаў за БАТЭ. У 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду. Пачынаючы з 2010 года стаў трывала трапляць у асноўны склад барысаўскага клуба. Доўгі час выступаў як цэнтральны паўабаронца, а ў сезоне 2013 стаў часцей выкарыстоўвацца на правым фланзе.
Сезон 2014 пачаў ак асноўны правы ўскрайні нападнік, але 5 красавіка ў матчы з «Мінскам» атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў жніўні, але яшчэ значны час толькі выхадзіў на замену. Толькі ў канцы сезона зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Сезон 2015 распачаў у аснове, але са жніўня страціў месца ў складзе і стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[2].
4 студзеня 2016 года падпісаў кантракт з ізраільскім клубам «Хапаэль» з Хайфы[3]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе каманды, якая па выніках сезона здолела захаваць месца ў элітным дывізіёне. У чэрвені 2016 года перайшоў у грэчаскі «Атрамітас»[4], дзе таксама быў іграком асновы.
У ліпені 2017 года стаў трэніравацца з БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[5]. Спачатку гуляў у стартавым складзе на пазіцыі правага абаронцы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу барысаўчан. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[6].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую і алімпійскую зборныя Беларусі. 15 кастрычніка 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Японіі. Пасля гэтага доўгі час не выклікаўся ў зборную, вярнуўся ў нацыянальную каманду ў 2018 годзе.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (10): 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2017, 2018
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2010, 2015
Уладальнік Суперкубка Беларусі (5): 2010, 2011, 2013, 2014, 2015
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Зноскі
- ↑ Dmitri Baga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Дмитрий Бага покинул БАТЭ
- ↑ Дмитрий Бага подписал контракт с с «Хапоэлем» из Хайфы
- ↑ Дмитрий Бага перешел в греческий «Атромитос»
- ↑ БАТЭ объявил о подписании контракта с Дмитрием Багой
- ↑ Дмитрий Бага подписал новый контракт с БАТЭ
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
БАТЭ
|
---|
4 Філіпавіч • 5 Яблонскі • 7 Бярозкін • 8 Драгун • 9 Дубаіч • 11 Сарока • 14 Капітавіч • 15 Скавыш • 16 Чэрнік (б) • 18 Вілюмсан • 19 Бяссмертны • 21 Філіпенка • 22 Стасевіч (к) • 23 Волкаў • 24 Туомінен • 25 Бага • 26 Міліч • 28 Свірскі (б) • 34 Шкурдзюк • 35 Чычкан (б) • 37 Сень • 43 Нямірка • 44 Малькевіч • 47 Патапенка • 48 Шчарбіцкі (б) • 50 Абрамовіч • 51 Мацяш • 53 Мякіш • 94 Мукам • Васілевіч • Глінскі • Трэнер: Аляксей Бага |
Маладзёжная зборная Беларусі — Маладзёжны чэмпіянат Еўропы 2011 — трэцяе месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Гутар (б) • 2 Драгун • 3 Мацвейчык • 4 Паліцевіч • 5 Бага • 6 Астравух • 7 Сівакоў (к) • 8 Букаткін • 9 Скавыш • 10 Перапечка • 11 Варанкоў • 12 Гамялько (б) • 13 Няхайчык • 14 Рыжко • 15 Рэкіш • 16 Гардзяйчук • 17 Гайдучык • 18 Палякоў • 19 Савасцьянаў • 20 Вераціла • 21 Філіпенка • 22 Гушчанка (б) • 23 Хвашчынскі • трэнер: Георгій Кандрацьеў |
Алімпійская зборная Беларусі — Алімпійскія гульні 2012
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Гутар (б) • 2 Драгун (к) • 3 Кузьмянок • 4 Паліцевіч • 5 Бага • 6 Гаўрыловіч • 7 Вітус • 8 Карніленка • 9 Хвашчынскі • 10 Брэсан • 11 Варанкоў • 12 Казлоў • 13 Алексіевіч • 14 Зубовіч • 15 Салавей • 16 Гардзяйчук • 17 Палякоў • 18 Шчарбакоў (б) • 19 Скавыш • трэнер: Георгій Кандрацьеў |
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Атрамітас Афіны
- Ігракі ФК Хапаэль Хайфа
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года