Антон Міхайлавіч Валынчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Міхайлавіч Валынчык
Дата нараджэння 23 ліпеня 1896(1896-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1985(1985-11-13) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі хормайстар, кампазітар, музычны педагог, выкладчык

Антон Міхайлавіч Валынчык (23 ліпеня 1896, в. Мяльканавічы — 13 лістапада 1985, Гродна) — харавы дырыжор, кампазітар, педагог, выкладчык Навагрудскай беларускай гімназіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і царкоўнага рэгента. Пасля заканчэння Жыровіцкай духоўнай семінарыі быў прызваны ў войска, дзе 19-гадовым юнаком кіраваў салдацкім хорам. Пасля войска вярнуўся на радзіму і ў перыяд з 1939 па 1947 гг. працаваў выкладчыкам музыкі і спеваў у рэальным вучылішчы ў Лунінцы, пасля ў Клецкай беларускай гімназіі, потым у Навагрудскай беларускай гімназіі, а таксама ў беларускай настаўніцкай семінарыі ў Слоніме. У 1937 годзе Антон Валынчык завочна скончыў Вышэйшыя музычныя курсы Варшаўскай кансерваторыі пры Крамянецкім музычным ліцэі. У гады Другой сусветнай вайны жыў у Слоніме, дзе кіраваў рознымі хорамі.

Пасля вайны быў мастацкім кіраўніком Беларускага міжабласнога ансамбля песні і танца ў Ашмянах. Цудам пазбег рэпрэсій. Доўгі час не меў сталай працы, каб выжыць супрацоўнічаў з хорамі праваслаўных храмаў у Клецку, Навагрудку, Слоніме, Жыровічах і Мінску. У 1956 годзе кампазітар паехаў у Магілёўскую вобласць, дзе ўладкаваўся кіраўніком хору Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Праз год вярнуўся ў Маладзечна, дзе стаў кіраўніком міжабласнога Маладзечанскага ансамбля песні і танца, які ўзначальваў чатыры гады. У 1961 пераехаў у Гродна. Там ён узначальваў кафедру музыкі і спеваў Гродзенскага педінстытута, адначасова працаваў хормайстрам Гродзенскага народнага ансамбля песні і танца «Нёман» (ад кіраўніцтва якога пасля быў адхілены савецкай наменклатурай) і мастацкім кіраўніком Гродзенскай народнай харавой капэлы настаўнікаў. Кансультаваў як хормайстар многія харавыя капэлы Гродзеншчыны. Памёр 13 лістапада 1985 года. Пахаваны на гарадскіх могілках Гродна. На яго магіле няма помніка, пастаўлены просты жалезны крыж[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Увасабляў у канцэртных праграмах творы І. Баха, Л. Бетховена, П. Чайкоўскага, Ф. Шуберта, С. Манюшкі, К. Вебера. Апрацоўваў беларускія народныя песні. Пісаў і рыхтаваў для выканання свае песні і хоры на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Русака, Петруся Броўкі і іншых беларускіх паэтаў. Практыкаваў у хорах выкананне ў стылі «а капэла»[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмер, Андрэй. Наваградская беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.