Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка
Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1991 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ |
Навуковая сфера | soil geography[d] і глебазнаўства |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | кандыдат геаграфічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Boris Polynov[d] |
Узнагароды |
Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка (24 чэрвеня 1907, Кіеўская вобласць, Украіна — 1991) — дэкан геаграфічнага факультэта БДУ (1936—1938), выканаўца абавязкаў рэктара БДУ (1937—1938). Навуковец-географ, працаваў у галіне глебазнаўства і геаграфіі глебаў, таксама займаўся гісторыяй геаграфічнай навукі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і.
Паводле камсамольскага набору паступіў у Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1932 годзе. Здольнага Андрушчанку пакінулі ў аспірантуры, дзе ён праходзіў падрыхтоўку пад кіраўніцтвам акадэміка Барыса Барысавіча Палынава.
Пасля заканчэння аспірантуры быў накіраваны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1936—1938 гадах працаваў дэканам геаграфічнага факультэта БДУ. У 1937—1938 гадах выконваў абавязкі рэктара БДУ. У 1937 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Умовы глебаўтварэння і глебава-меліяратыўная характарыстыка Ніжняга Заволжа» (арыг. рас. «Условия почвообразования и почвенно-мелиоративная характеристика Нижнего Заволжья»).
У 1938—1940 працаваў загадчыкам кафедры фізічнай геаграфіі ў Кіеўскім дзяржаўным педінстытуце імя Горкага.
У 1940 накіраваны ў Пінск. Там працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай частцы Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута і загадчыкам кафедрай геаграфіі і прыродазнаўства.
У 1941—1942 у эвакуацыі ў Сяміпалацінску (Казахстан). Працаваў дэканам прыродазнаўча-геаграфічнага факультэта і дацэнтам кафедры фізічнай геаграфіі Сяміпалацінскага дзяржаўнага педінстытута імя Крупскай.
У 1942—1947 — дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі Кіраўскага педінстытута імя Леніна.
У 1949—1952 — дацэнт і загадчык кафедрай фізічнай геаграфіі ва Уральскім дзяржаўным універсітэце (Свярдлоўск). Загадам ад 28 снежня 1955 Андрушчанка быў прызначаны дэканам геолага-геаграфічнага факультэта і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1958.
У 1959 ён трапляе на Далёкі Усход, дзе да 1962 ўзначальвае Далёкаўсходні ўніверсітэт (Уладзівасток).
Апошнія 30 гадоў жыцця А. Н. Андрушчанкі звязаныя з Беларуссю. Ён узначальваў кафедры геаграфіі Брэсцкага і Мінскага педінстытутаў.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Естественно-исторические условия комплексной степи Джаныбекского района Западно-Казахстанской области. Минск, 1956. 172 с.
- История географии. Минск, 1962. Ч. 1. География в древние и средние века. 140 с. (В соавторстве с В. А. Дементьевым)
- К истории развития советской географической науки. Минск, 1978. 103 с.
- Развитие географии в СССР. Минск, 1978. 107 с.
- Как образуется климат. Минск, 1979. 96 с (В соавторстве с А. И. Исуповой)
- Материалы для самостоятельной работы студентов по физической географии СССР. Минск, 1985.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул на афіцыйным сайце геаграфічнага факультэта БДУ Архівавана 21 снежня 2008.
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
- Памерлі ў 1991 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Пінскага настаўніцкага інстытута
- Выкладчыкі Уральскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Кандыдаты геаграфічных навук
- Выпускнікі СПбДУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Географы Беларусі
- Рэктары БДУ
- Дэканы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ