Артур Юр’евіч Маліеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Артур Маліеўскі)
Футбол
Артур Маліеўскі
Поўнае імя Артур Юр’евіч Маліеўскі
Нарадзіўся 21 жніўня 2001(2001-08-21)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
2014—2018 Беларусь Нёман (Гродна)
2015—2018   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2018— Беларусь Нёман (Гродна) 17 (-21)
2023   Беларусь Слуцк 9 (-13)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (-3)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (-11)
2021 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (-1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 мая 2021

Артур Маліеўскі (нар. 21 жніўня 2001, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у 2015—2018 гадах навучаўся ў Акадэміі АБФФ, пасля чаго далучыўся да дубля гродзенскага «Нёмана». У 2019 годзе замацаваўся ў дублі, а таксама пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды гродзенцаў у якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 красавіка 2021 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды, аднак з лета 2022 года страціў месца ў аснове.

У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[3], які пакінуў па сканчэнні тэрміну арэнды ў студзені 2024 года[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Нёман Беларусь 5 −3
2019 дубль Нёман Беларусь 23 −15
2020 дубль Нёман Беларусь 23 −34
2021 Д1 Нёман Беларусь 7 −9
2022 Д1 Нёман Беларусь 10 −12
2023 (1) Д1 Нёман Беларусь 0 0
2023 (2) Д1 Слуцк Беларусь 9 −13

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Artur Malievskiy // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/547268
  2. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/136.html
  3. "Неман" отдал в аренду "Слуцку" вратаря (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
  4. Артур Малиевский и Илья Дубинец покинули «Слуцк» (руск.). bel.football (3 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]