Руслан Міхайлавіч Лісаковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Руслан Лісаковіч
Поўнае імя Руслан Міхайлавіч Лісаковіч
Нарадзіўся 22 сакавіка 2002(2002-03-22) (19 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 170 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 99
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2019   Беларусь Узда 9 (2)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 20 (3)
2021— Беларусь Іслач (Мінскі раён) 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 мая 2021

Руслан Лісаковіч (нар. 22 сакавіка 2002, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».

Старэйшыя браты Руслана, Віталь і Дзмітрый, таксама з’яўляюцца футбалістамі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У юнацкім узросце далучыўся да салігорскага «Шахцёра» ўслед за старэйшымі братамі, выступаў за дубль. З красавіка па ліпень 2019 года на правах арэнды гуляў у Другой лізе за «Узду», дзе быў адным з лідараў каманды, пасля зноў апынуўся ў дублі «Шахцёра».

У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі» да канца сезона[1], здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Шахцёр Беларусь 10 0
2019 (пач.) дубль Шахцёр Беларусь 1 0
2019 (1) Д3 Узда Беларусь 9 2
2019 (1) дубль Шахцёр Беларусь 10 2
2020 Д2 Крумкачы Беларусь 20 3
2021 Д1 Іслач Беларусь

Зноскі