Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў
Аўгуст Мілаванаў | |
---|---|
руск.: Августин Лазаревич Милованов | |
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 2019[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэатральны педагог |
Тэатр | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0590558 |
Аўгуст Лазаравіч Мілава́наў[2] (16 чэрвеня 1937, Сталінград — 19 ліпеня 2019[1], Мінск) — беларускі акцёр, тэатральны педагог. Народны артыст БССР (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1961 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста БССР Д. А. Арлова).
Працаваў у Валгаградскім абласным тэатры імя Максіма Горкага, Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У 1962—2012 гадах — у Купалаўскім тэатры.
Акрамя работы ў тэатры А. Мілаванаў шмат здымаўся ў кіно, на тэлебачанні, займаўся рэжысёрскай практыкай у любіцельскіх тэатрах. З 1967 па 1987 год выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Акадэмія мастацтваў) майстэрства акцёра[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Тэатральныя ролі
[правіць | правіць зыходнік]Сярод лепшых роляў Тата, Гаспадар («Зацюканы апостал», «Святая прастата» А. Макаёнка), Арэшкін («Крыніцы» паводле І. Шамякіна), Марцін Лютэр («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Нейгаўз («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Доктар Маер («Апошні шанц» В. Быкава), Осіп («Рэвізор » М. Гогаля), Кудраш («Навальніца » А. Астроўскага), Дэ Манлюкар («Лесвіца славы» Э. Скрыба ), Зурыко («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ ), Герастрат («Забыць Герастрата! » Р. Горына), Шындзін, Айзатулін («Мы, што ніжэй падпісаліся», «Пратакол аднаго пасяджэння» А. Гельмана ), Еўдакімаў («Яшчэ раз пра каханне!» Э. Радзінскага), Міхай Груя («Святая святых» І. Друцэ ), Гэлі Гэй («Што той салдат, што гэты » Б. Брэхта), Аляксандр Амількар («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць » І. Жаміяка ), Макарэл («Зоркі вечныя» М. Бора), Ромул («Ромул Вялікі » Ф. Дзюрэнмата), Шчасліўцаў («Лес » А. Астроўскага), Арцэбіскуп («Князь Вітаўт» А. Дударава), фон Вальтэр («Каварства і любоў» Ф. Шылера), Тэўе («Памінальная малітва» Р. Горына)[4].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1970/1971/1972 — «Руіны страляюць...» — Алекс
- 1970 — Неспадзяванае каханне
- 1971 — Уся каралеўская раць
- 1972 — Зімародак — Ціхан Лакціёнавіч
- 1972 — Пасля кірмашу — Адольф Быкоўскі
- 1974 — Вясёлы калейдаскоп — Настаўнік Аляксей Васільевіч
- 1974 — Бронзавая птушка — Кандрат Сцяпанавіч, мастак-анархіст
- 1976 — Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка — Канцлер
- 1976 — Спытай сябе
- 1980 — Дзяржаўная граніца. Фільм 1-ы: Мы наш, мы новый… — Мянжынскі
- 1980 — Шлюбная ноч
- 1981 — Людзі на балоце
- 1982 — Дзяржаўная граніца. Фільм 3-і: Усходні рубеж — Мянжынскі
- 1984 — Дзяржаўная граніца. Фільм 4-ы: Чырвоны пясок — Мянжынскі
- 1986 — Не забудзьце выключыць тэлевізар
- 1990 — Плач перапёлкі
- 1991 — Запіскі юнага ўрача
- 1991 — Сакрат — Фядон
- 1994 — Эпілог
- 1996 — З пекла ў пекла
- 2002 — Закон — Бомж
- 2002 — Каменская-2. Я памёр учора — мастак
- 2003 — Вакзал — Прафесар
- 2009 — Тэрарыстка Іванова — Бомж
Прызнанне і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія БССР (1988) за ролю Вяршылы ў спектаклі «Мудрамер» М. Матукоўскага
- Народны артыст БССР (1989)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мілаванаў Аўгусцін Лазаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 366. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мілава́наў Аўгуст Лазаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 482. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Мілаванаў Аўгусцін Лазаравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 110—111.
- Аўгуст Мілаванаў // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі / уклад., навук. рэд., уступ. арт. і камент. А. В. Сабалеўскага. — Мінск, 2005. — Т. 4. — С. 280—287. — Змест: [Біяграфія]. Сведчанні сучаснікаў / В. Навуменка, Т. Арлова.
- Сохарь, Ю. Август Милованов / Юрий Сохарь // Мастера искусств : размышления-эссе, очерки о режиссерах, актерах, художниках театра / Юрий Сохарь. Минск, 2005. С. 300—309.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мілаванаў Аўгуст Лазаравіч // Тэатр імя Янкі Купалы
- Аўгуст Мілаванаў. Цытаты // Тэатр імя Янкі Купалы
- Да Юбілею Аўгуста Мілаванава Архівавана 13 лістапада 2013.
- 70 лет народному артисту Беларуси Августину Милованову (руск.) // БЕЛТА
- Августин Милованов // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Валгаградзе
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі Беларусі
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Акцёры тэатра СССР
- Акцёры тэатра Беларусі
- Кінаакцёры СССР
- Кінаакцёры Беларусі