Асліннік двухгадовы
Асліннік двухгадовы | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Oenothera biennis L. | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Аслі́ннік двухгадовы[4] (Oenothéra biénnis) — двухгадовая расліна сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae), родам з Паўночнай Амерыкі. У садаводстве разводзяць сарты гібрыднага паходжання.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Асліннік двухгадовы, дзівана дзікая[5], бабек польны, дзяванна дзікая, сініла[6], кавальнік[7], палявая ляўконія[8].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Двухгадовая расліна са стрыжневым глыбокім коранем[9]. На першы год дае разетку лісця, прылеглага да глебы, лісце да 10—20 см даўжынёй, падоўжана-яйкападобнае ці авальнае, на другі — прамое, крэпкае, пакрытае кароткімі мяккімі валасамі сцябло вышынёй 60—100 см, якое нясе доўгае суквецце-гронку[9].
Прыкаранёвае лісце эліптычнае, з хвосцікамі, звужаецца да аснавання, востраканцовае; сцябловае лісце амаль сядзячае, шырокаланцэтнае, з дробназубчастым краем, да 5—7 см даўжынёй[9].
Кветкі буйныя, цытрынава-жоўтыя, пялёсткі даўжынёй да 2 см, з выманнем, тычынак 8[9].
Цвіце асліннік з чэрвеня па верасень, плоданасіць пачынае з канца ліпеня[9].
Насенне
[правіць | правіць зыходнік]Плод — кароткая цыліндрычная, чатырохгранная каробачка[9].
Паколькі кожны асноўны або бакавы парастак нясе да 120 кветак, гэта расліна можа добра рассявацца. Кожная капсула змяшчае да 200 насенін, афарбоўка якіх вар’іруе ад цёмна-карычневай да чорнай. Насенне каля міліметра даўжынёй, трохкутнае.
Распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Натуральны арэал — Паўночная Амерыка. Быў завезены ў Еўропу ў XVII стагоддзі, а затым распаўсюдзіўся далей на ўсход. Зараз у Еўропе атрымаў такое шырокае распаўсюджванне, што ўспрымаецца большасцю насельніцтва як мясцовы від.
Зараз у дзікім выглядзе расце ў сярэдняй паласе Расіі, а таксама ў Перадкаўказзі і на Далёкім Усходзе, у Сярэдняй Азіі, у Беларусі сустракаецца паўсюдна, месцамі ў значнай колькасці[9].
Аддае перавагу злёгку ўвільготненым месцапражыванням. Так, яго можна сустрэць на пясчаных наносах па берагах рэк, у поймах. Таксама з’яўляецца рудэральнай раслінай — расце па абочынах дарог, насыпаў, на склонах, узлесках, на пустазельных месцах.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Расліна ўтрымлівае фітастэрыны, дубільныя рэчывы, у кветках маецца фарбавальнае рэчыва, трава змяшчае каўчук, арганічныя кіслоты, і флаваноіды[9][10].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Меданосная, кармавая, харчовая, лекавая, алейная і дэкаратыўная расліна.
У кветкаводстве асліннік атрымаў распаўсюджанне як прыгожаквітнеючая расліна. Разводзяцца гібрыдныя сарты аслінніку. Як дэкаратыўную расліну рэкамендуюць высейваць ў лесапарках на больш-менш урадлівых пясках, на чыгуначных і шашэйных насыпах і схілах.
У кожнай кветцы ёсць вялікая кропля нектару, лёгкадаступная пчолам і дастатковая для напаўнення іх мядовага зобіка. Мёдапрадуктыўнасць да 40 кг/га. Пылок з аслінніку пчолы не збіраюць. Ён жоўтага колеру, вельмі ліпне да цела пчалы і ў палёце цягнецца за ёй доўгімі ніткамі, якія застаюцца на прылётнай дошцы.
У маладым узросце, калі сцябло яшчэ не агрубела, асліннік добра есць скот. Ён прыдатны для сіласавання, вараныя карані ядуць свінні.
Сцеблавае валакно прыдатнае для вытворчасці грубай пянькі. Насенне ўтрымлівае 28,4 % алею, па іншых дадзеных — 40—50 %. У некаторых краінах Заходняй Еўропы вырошчваюць як алейную культуру (1 га пасеваў дае да 200 кг масла).
Карані можна спажываць у ежу як сырымі, так і варанымі.
Асліннік — двухгадовая расліна, прадстаўляе цікавасць пры засваенні пясчаных зямель як фітамеліяратар.
Алей з насення выкарыстоўваецца ў касметычнай прамысловасці для вытворчасці крэмаў, ласьёнаў, губной памады[11].
Медыцынскае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Адвар кораня п’юць пры хваробах лёгкіх і болях у грудзях, адвар суквеццяў — пры запаленні нырак; адварам прамываюць раны[9].
Пры абязводжваючых паносах рэкамендуецца ўжываць унутр настой травы[12].
Прэпараты насення выкарыстоўваюцца для лячэння атапічнага дэрматыту, таксама атэрасклерозу і хваробы сэрца, дыябету, рэўматоіднага артрыту, захворванняў нервовай сістэмы[11].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ «Oenothera biennis». Tropicos.org. Jardín Botánico de Misuri. (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88-89. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ а б в г д е ё ж з Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Jakub Mowszowicz: Flora jesienna. Przewodnik do oznaczania dziko rosnących jesiennych pospolitych roślin zielnych. Warszawa: WSiP, 1986. ISBN 83-02-00607-6.
- ↑ а б Internetowy atlas roślin leczniczych Архівавана 21 мая 2011.
- ↑ Йорданов Д., Николов П., Бойчинов А. Фитотерапия — София, 1970
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудрашова М. Г. Асліннік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 149.
- Асліннік двухгадовы // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 941. Oenothera biennis L. — Ослинник двулетний // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 596. — ISBN 9-87317-128-9.
- Перелет, растение // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ: Урожай, 1979. — 440 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
- Энотера двулетняя — Oenothera biennis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)