Бурлінскі раён (Алтайскі край)
| Бурлінскі раён | |
|---|---|
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 1925 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Часавы пояс | OMST[3], KRAT[3] і UTC+7 |
| Тэлефонны код | 38572 |
| Афіцыйны сайт | |
Бурлінскі раён (руск.: Бурли́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Бурла, размешчанае за 450 км ад Барнаула.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы края. Мяжуе з Хабарскім, Нямецкім нацыянальным, Слаўгарадскім раёнамі края, Новасібірскай вобласцю і Рэспублікай Казахстан.
Рэльеф — раўнінны. Запасы гліны, пяску. Клімат — рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −16,8 °C, ліпеня +20,8 °C. Колькасць атмасферных ападкаў 275 мм. На тэрыторыі раёна маюцца азёры Крывое, Кабанье, Пясчанае, Вялікае Тапольнае, Хамуцінае, працякае рака Бурла.
Глебы цёмна-каштанавыя паўднёвыя чарназёмы. Расліннасць прадстаўлена галоўным чынам стэпавай травой (палын, ціпчак). Насяляюць: са звяроў — казуля, заяц, ліса, суслік; з птушак — качка, гусь, чапля.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ а б (unspecified title) — 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.