Траццякоўскі раён
| Траццякоўскі раён | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 1944 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Часавы пояс | OMST[5], KRAT[5] і UTC+7 |
| Афіцыйны сайт | |
Траццякоўскі раён (руск.: Третьяко́вский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны 15 студзеня 1944 года. 1 лютага 1963 года скасаваны, 30 снежня 1966 года адноўлены. Цэнтр — сяло Стараалейскае.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён размешчаны на поўдні края на граніцы з Казахстанам. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17,9 °C, ліпеня 20,5 °C, колькасць атмасферных ападкаў 360 мм. Рэльеф — раўніна, якая пераходзіць у перадгор’е. Плошча раёна — 1998 км².
На тэрыторыі раёна размяшчаецца Гілёўскае вадасховішча, працякаюць рэкі Алей, Каменка, Глыбокая, Карбаліха. Глебы цяжкія, сярэднесугліністыя. Растуць бяроза, таполя, хвоя, асіна, вярба, піхта. Фаўна — лось, воўк, ліса, заяц, мядзведзь.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
- 1 2 Official Internet Portal of Legal Information // Официальный интернет-портал правовой информации — 2016.