Перайсці да зместу

Хабарскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хабарскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1924
Насельніцтва
  • 11 985 чал. (2025)[4]
Плошча
  • 2 803,51 км²[5]
Хабарскі раён на карце
Часавы пояс OMST[6], KRAT[6] і UTC+7
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хабарскі раён (руск.: Хаба́рский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Хабары, размешчанае за 360 км ад Барнаула.

Раён размешчаны на паўночным захадзе края на мяжы з Новасібірскай вобласцю. Рэльеф — раўнінны. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19,9 °C, ліпеня +19 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 312 мм.

Плошча — 2800 км².

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Бурла, Кур’я. Азёры Тапольнае, Наваплотаўскае, Траўнае, Рыга, Багацкае, Леннае, Сметнае. Глебы — паўднёвыя чарназёмы. Прыкладна 55 % плошчы раёна — ралля, 20 % — пашы. Растуць бяроза, асіна, хвоя. Фауна — ліса, заяц, андатра, лось, казуля; з птушак — вадаплаўныя.

  1. 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 12 кастрычніка 2016.
  2. Geographic Names Server — 2018.
  3. OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  4. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 годаМ.: Росстат, 2025.
  5. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst01/DBInet.cgi?pl=8006001
  6. 1 2 (unspecified title) — 2016.