Панкрушыхінскі раён
| Панкрушыхінскі раён | |
|---|---|
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Часавы пояс | OMST[4] і KRAT[4] |
| Афіцыйны сайт | |
Панкрушыхінскі раён (руск.: Панкруши́хинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Панкрушыха, размешчанае за 225 км ад Барнаула.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён размешчаны на паўночным захадзе края. Мяжуе з Хабарскім, Суецкім, Баеўскім, Каменскім, Круціхінскім раёнамі края і Новасібірскай вобласцю. Плошча — 2700 км². Рэльеф — складкаватая паверхня Прыобскага плато. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,7 °C, ліпеня +22 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 465 мм. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Бурла, Паньшыха, размешчана больш за 20 азёр, у тым ліку Русакі, Конева, Ваніна, Старынскае, Бараўлянскае, Лебядзінае. Глебы — чарназёмы сярэднегумусныя, лясныя, супясчаныя, сустракаюцца саланцовыя. Па тэрыторыі раёна праходзіць істужачны бор, шмат бярозавых калкоў. Растуць хвоя, бяроза, чаромха, асіна, вярба, жоўтая акацыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2016.
- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
- 1 2 (unspecified title) — 2016.