Кур’інскі раён
Кур’інскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1924 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | OMST[3], KRAT[3] і UTC+7 |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кур’інскі раён (руск.: Курьи́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Кур’я, размешчанае за 279 км ад Барнаула.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён размешчаны на поўдні края ў перадгор’ях Алтая. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень 97 км, з захаду на ўсход 47 км. Поўнач раёна — стэп, сярэдняя частка раёна — перадгор’е, паўднёвая яго частка — гэта горы (найвышэйшы пункт — гара Сінюха, 1210 м). Плошча — 2500 км².
На тэрыторыі раёна знаходзяцца азёры: Белае і Махавое; рэкі: Чарыш, Белая (прыток Чарыша), Белая (прыток Локцеўкі), Локцеўка і іншыя. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня +20 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 350—370 мм. Глебы — чарназёмы звычайныя, вышчалачаныя і горныя. Здабываецца жвір, пясок, гліна, вапняк, граніт, мармур, яшма. Разведаны радовішчы вальфраму, золата, срэбра, медзі.
Горы пакрыты лісцевымі і хваёвымі лясамі. Растуць бяроза, таполя, хвоя, піхта, лістоўніца, татарская бружмель, вярба, клён.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2016.
- ↑ а б (unspecified title) — 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx