Смаленскі раён (Алтайскі край)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смаленскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 мая 1924
Насельніцтва
  • 21 711 чал. (1 студзеня 2018)[4]
Плошча
  • 2 033 км²
Смаленскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3], KRAT[3] і UTC+6
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Смаленскі раён (руск.: Смоле́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр раёна — сяло Смаленскае, размешчана за 210 км ад Барнаула.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф у паўночнай частцы перасечаны раўнінны, у паўднёвай — узгорысты, перадгорны. Плошча — 2033 км². Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −16 °C, ліпеня 20,2 °C. Гадавых атмасферных ападкаў — 630 мм. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Об, Катунь, Ануй, Пясчаная, Каменка, Папярочка. Больш за 20 азёр і сажалак, найбольш буйныя — возера Комлева, Рагулічнае, Захарава, Паўлава. Растуць хвоя, бяроза, таполя, вяз, клён, елка, лістоўніца, абляпіха, дуб, рабіна, каліна, асіна і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Смаленскі раён утвораны 27 мая 1924 года. У 1924—1925 гадах быў у складзе Бійскага павета Алтайскай губерні, у 1925—1930 гадах — у складзе Бійскай акругі Сібірскага края, у 1930—1937 гадах — у складзе Заходне-Сібірскага края. З 1937 года раён у складзе Алтайскага края.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]