Кытманаўскі раён
| Кытманаўскі раён | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Часавы пояс | OMST[5] і KRAT[5] |
| Афіцыйны сайт | |
Кытманаўскі раён (руск.: Кы́тмановский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Кытманава, размешчанае за 170 км ад краявога цэнтра, горада Барнаул.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён размешчаны на паўночным усходзе края. Рэльеф вызначаюць Бійска-Чумышскае ўзвышша і перадсалаірская раўніна. Здабываецца друз, вапняк.
На тэрыторыі раёна размешчаны азёры — Чорнае, Асіннае, Крушное, Перамешнае, Вялікая Васьмёрка, Малая Васьмёрка, Ельнічнае, Вярблюджае, Абухава, Лінёва. Рэкі — Чумыш, Сунгай, Тараба, Хараба. Плошча — 2540 км². Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19,2 °C, ліпеня +18 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 437 мм.
Растуць бяроза, таполя, хвоя, кедр, клён. Фаўна — воўк, мядзведзь, ліса, заяц, лось, барсук, суслік, крот, вавёрка, бабёр, андатра, норка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
- 1 2 Official Internet Portal of Legal Information // Официальный интернет-портал правовой информации — 2016.