Перайсці да зместу

Краснагорскі раён (Алтайскі край)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краснагорскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 13 116 чал. (2021)[5]
Плошча
  • 3 070 км²
Краснагорскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Краснагорскі раён (руск.: Красного́рский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Краснагорскае, размешчанае за 233 км ад Барнаула.

Краснагорскі раён Алтайскага края размешчаны ў паўднёва-ўсходняй яго частцы, з поўначы мяжуе з Бійскім і Салтонскім раёнамі, з захаду з Савецкім раёнам, а на поўдні і ўсходзе мяжуе з Рэспублікай Алтай. Плошча раёна — 3070 км². Насельніцтва — 18,9 тыс. чалавек. У раёне 35 населеных пунктаў, найбольш буйныя з якіх: Краснагорскае, Быстранка, Усць-Кажа, Усць-Іша, Саўсканіха, Бярозаўка, Навазыкава, Талы.

Краснагорскі раён утвораны ў 1924 годзе, да 1960 года насіў назву Стараардынскі.

Тэрыторыю Краснагорскага раёна займаюць Алтайскія перадгор’і з вышынёй гор да 1000 м, паўднёва-ўсходнюю частку — змяшаная тайга. Краснагорскі раён размясціўся ў міжрэччы Біі і Катуні. Рака Іша, адна з самых цёплых алтайскіх рэк, рассякае раён з усходу на захад. Рэчышча яе вельмі звілістае, працягласць ракі па раёне складае 90 км. Акрамя Біі, Катуні і Ішы, па раёне працякаюць такія рэкі, як Чапша, Кажа, Бардушка.

Райцэнтр звязаны з Бійскам, Горна-Алтайскам, Барнаулам і іншымі гарадамі і раёнамі аўтамабільнымі трасамі; да найбліжэйшай чыгуначнай станцыі (г. Бійск) — 110 км.

Гара Карагайская Сінюха — самы высокі пункт раёна (вышыня 894 м).

  1. OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  2. а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2016.
  3. а б (unspecified title) — 2016.
  4. Geographic Names Server — 2018.
  5. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx