Баі за Бабанусу
| Баі за Бабанусу | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023) | |||
| Дата | з 22 студзеня па 11 лютага 2024 | ||
| Месца | г. Бабануса, Судан | ||
| Вынік | перамога УСС | ||
| Праціўнікі | |||
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|||
| Агульныя страты | |||
|
|||
Баі за Бабанусу — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Бабануса, правінцыя Заходні Кардафан[2].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]13 студзеня 2024 года Узброеныя сілы Судага нанеслі авіяўдар па суседняму гораду Эль-Тыбун. У адказ САП мабілізавалі значныя сілы ў розных раёнах вакол Бабанусы, у тым ліку ў Эль-Тыбуне і Мугладзе[1]. У зоне баёў прыбыў асабіста замкіраўніка САП Абдэльрахім Дагала, брат Махамеда Дагала[3].
22 студзеня мяцежнікі пачалі наступленне на горад. Іх мэтай быў штаб 22-й пяхотнай дывізіі[4]. Атрады САП захапілі некалькі паліцэйскіх участкаў, а таксама апублікавалі відэа са штаба дывізіі. Пазней урадавыя войскі правялі контрнаступленне, выцесніўшы праціўніка з захопленых аб’ектаў[1].
28 студзеня мясцовая адміністрацыя ўвяла двухдзённае перамір’е, каб дазволіць мірным жыхарам пакінуць горад, але рэжым спынення агню не выконваўся бакамі[1].
У аўдыёзапісе 11 лютага генерал Махамед Дагала заявіў пра поўны захоп Бабанусы. Прадстаўнікі ўрадавай арміі праз некалькіх гадзін выступілі з абвяржэннем. Больш за тое, УСС прадставілі доказы, што менавіта яны кантраляюць горад[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г ACLED. Sudan Situation Update: February 2024 | Sudan: The SAF Breaks the Siege (англ.). ACLED (16 лютага 2024). Праверана 6 сакавіка 2024.
- ↑ SudanTribune. Brutal fighting continues in W. Kordofan's Babanusa for third day (англ.). Sudan Tribune (24 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ Heavy fighting erupts between Sudanese army, RFS in West Kordofan's Babanusa. Sudan Tribune (23 студзеня 2024).
- ↑ Monitor. Sudan army at risk of another disaster in Babanusa (англ.). sudanwarmonitor.com. Праверана 28 студзеня 2024.
- ↑ Sudanese army denies RSF leader claims of fresh victories. Sudan Tribune (12 лютага 2024).