Баі за Вад-Медані
Баі за Вад-Медані | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023) | |||
Дата | 15—19 снежня 2023 | ||
Месца | г. Вад-Медані, Судан | ||
Вынік | перамога САП | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Баі за Вад-Медані — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Вад-Медані, адміністрацыйны цэнтр штата Гезіра.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Штаты Гезіра і Белы Ніл лічыліся апорнымі пунктамі САП[1]. Толькі ў першым да войск Дагала далучылася больш за 40 000 чалавек[2].
Падзеі ў Вад-Медані шмат у чым прадвызначылі баі ў Хартуме. Тут 11 лістапада быў разбураны мост Шамбат праз Ніл. Тым самым часці САП, якія знаходзіліся на заходнім беразе ракі, апынуліся адрэзанымі ад асноўных войск[3]. Каб уз’яднаць свае групоўкі атрады Дагала атакавалі вёску Джэбель-Аўлія на мяжы з паўднёвымі штатамі, з намерам захапіць мясцовую плаціну. Праз тыдзень баёў САП дасягнулі сваёй мэты[4]. У той жа час захоп Джэбель-Аўліі даў мяцежным атрадам доступ на поўдзень. Пасля гэтага прыхільнікі Дагала былі ўпершыню заўважаныя ў штатах Гезіра, Белы Ніл[1] і пазней у Аль-Кадарыфе[5]. 14 снежня САП здзейснілі рэйд на Паўночную Гезіру, без супраціўлення захапіўшы горад Абу-Гута[6].
Баявыя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]Баі за горад пачаліся 15 снежня з флангавага манеўру САП: мяцежныя войскі, абышоўшы горад Руфаа, пагражалі акружыць сілы праціўніка, прымусіўшы байцоў урадавай арміі адступіць да Вад-Медані[7]. Затым паўстанцы ўвайшлі ў прыгарады горада Абу-Хараз і Хантуб на ўсходнім беразе Блакітнага Ніла[8].
Большая частка баявых дзеянняў адбывалася ў Хантубе. Тут часці САП сканцэнтраваліся на захопе стратэгічнага моста праз Блакітны Ніл[7]. Першая атака на горад была адбіта ўдарамі артылерыі і авіяцыі[9]. Аднак у рэшце рэшт урадавыя войскі адступілі[7]. На трэці дзён баёў САП захапілі ваенную базу на ўсходнім баку ракі[10].
Узяўшы мост Хантуба, мяцежнікі ўварваліся ў сам Вад-Медані і хутка прасунуліся да галоўнага рынку[7]. Абарона суданскай арміі адразу ж павалілася. Атрады Дагала захапілі асноўныя дзяржаўныя будынкі, у тым ліку штаб 1-й пяхотнай дывізіі і цэнтральны паліцэйскі ўчастак. Сілы Бурхана пакінулі свае пазіцыі і ўцяклі ў суседнія штаты, пакінуўшы астатнюю частку горада ў асноўным без бою[11]. Тым не менш, ізаляваныя атрады ўрадавых войск некаторы час працягвалі супраціўляцца[11].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Аль-Джазіра назвала страту Вад-Медані «важным паваротам» у вайне[12]. Суданскае грамадства стала губляюць веру ў тое, што ўрад Бурхана здольны разграміць Дагала[12]. Выраслі заклікі да дзяржаўнага перавароту з мэтай адхілення цяперашняга ваеннага кіраўніцтва[13].
Захоп Вад-Медані даў САП магчымасць развіваць наступленне па ўсёй Гезіры[13]. Суданскі ваенны эксперт Хусейн Раба назваў горад «лёгкімі Судана», важным скрыжаваннем для краіны, а яго захоп, на думку спецыяліста, фактычна адрэзаў ад арміі ўрада рэгіёны Дарфур і Кардафан, а таксама штаты Хартум і Белы Ніл[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б "A genocidal militia is winning the war in Sudan". The Economist. 16 November 2023. ISSN 0013-0613. Архівавана з арыгінала 20 November 2023. Праверана 20 November 2023.
- ↑ а б Madibo. Wad Madani: After the Rapid Support Forces took control of Sudan’s lungs, will the army’s breathing be cut off? (ар.). Radio Dabanga (19 снежня 2023). Праверана 19 December 2023.
- ↑ Sudanese army accuses RSF of destroying strategic bridge in the capital . Sudan Tribune (11 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 November 2023. Праверана 11 November 2023.
- ↑ Rapid collapse of Sudan army defenses in Jebel Aulia . Sudan War Monitor (21 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 November 2023. Праверана 21 November 2023.
- ↑ RSF enter Gedaref State for the first time (англ.). Sudan War Monitor. Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Map: RSF raid Abu Guta in Jezira State . Sudan War Monitor (14 снежня 2023). Праверана 20 December 2023.
- ↑ а б в г RSF seize bridge and storm into Wad Madani . Sudan War Monitor (19 снежня 2023). Праверана 19 December 2023.
- ↑ Fighting nears the Wad Madani bridge . Sudan War Monitor (16 снежня 2023). Праверана 19 December 2023.
- ↑ SudanTribune. Wad Madani: RSF push back after intense clashes with Sudanese army (англ.) . Sudan Tribune (17 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ SudanTribune. SRF seize military base, escalate fighting near Wad Madani (англ.) . Sudan Tribune (18 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ а б Wad Madani's fall to RSF without fight raises questions . Sudan Tribune (19 снежня 2023). Праверана 19 December 2023.
- ↑ а б Nashed. ‘Losing hope’: Sudan civilians terrified as RSF attacks second-biggest city . Al Jazeera (19 снежня 2023). Праверана 19 December 2023.
- ↑ а б Fall of Wad Madani fuels criticism of army . Sudan War Monitor (20 снежня 2023). Праверана 20 December 2023.