Гуманітарны крызіс у Судане (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гуманітарны крызіс у Судане 2023 года[1][2] — наступства ўзброенага канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, які пачаўся 15 красавіка 2023 года.

Ваенныя дзеянні выклікалі праблемы з харчаваннем (на 6 чэрвеня 19 мільёнаў чалавек, што складае каля 40% насельніцтва краіны, знаходзіліся ў стане вострага недахопу ежы[3]), аказаннем медыцынскай дапамогі, электра- і водазабеспячэннем, дзейнасцю міжнародных гуманітарных арганізацый. Востра стаяла пытанне вакол бежанцаў і ўнутрана перамешчаных асоб.

Паводле асобных ацэнак, гуманітарны крызіс можа ахапіць не толькі сам Судан, але і ўвесь рэгіён[1].

Па рэгіёнах[правіць | правіць зыходнік]

Хартум[правіць | правіць зыходнік]

У выніку баявых дзеянняў у Хартуме многія жыхары апынуліся ў сваіх дамах на некалькі дзён без электрычнасці і вады (так як падчас баёў былі пашкоджаны два водаправодныя збудаванні[4], людзі вымушаны набіраць ваду непасрэдна з ракі Ніл[5]). Гарадскія ўлады заклікалі хартумцаў абмежаваць спажыванне электраэнергіі[6].

У асабліва складанай сітуацыі апынулася сістэма аховы здароўя. 17 красавіка Медыцынская асацыяцыя Судана заявіла, што бомбы трапілі ў бальніцы аш-Шааб і аль-Хартум, у выніку чаго абедзве ўстановы спынілі дзейнасць аддзяленняў неадкладнай дапамогі[7]. Саюз суданскіх лекараў паведаміў, што ў сталіцы і прылеглых раёнах прыпынілі работу 52 бальніцы. Дзевяць устаноў пацярпелі ад бамбардзіровак, 19 былі эвакуяваны, а пяць машын хуткай дапамогі трапілі пад атаку сіл Бурхана[8]. Як заявіла тая ж арганізацыя, у Хартуме засталіся толькі пяць актыўных бальніц, але ўсе яны пакутавалі ад знясілення персаналу і вострага недахопу медыкаментаў. Іншыя шпіталі былі захоплены варагуючымі бакамі[9]. Так, напрыклад, урад Судана абвінаваціў Сілы аператыўнай падтрымкі ў захопе 12 медустаноў[10].

Пад пагрозай апынуўся таксама Цэнтр выратавання жывёл, прытулак якога размешчаны на паўднёвы ўсход ад сталіцы, побач з ваеннай базай, дзе адбываліся жорсткія баі. У яго меўся недахоп харчавання і адсутнасць электрычнасці для электрычных бар’ераў вальераў[11]. Тым часам археолагі, мастакі і музейныя работнікі выказалі заклапочанасць з нагоды статусу Нацыянальнага музея Судана  (ар.), які стаў арэнай разлютаваных баёў. З пачатку баявых дзеянняў па 1 мая не было дакладнай інфармацыі аб стане музея або яго калекцыі[12].

Дарфур[правіць | правіць зыходнік]

Губернатар Паўночнага Дарфура  (ар.) назваў гуманітарную сітуацыю ў рэгіёне жудаснай[13]. Каардынатар арганізацыі «Урачы без межаў» у правінцыйным цэнтры Эль-Фашыры  (ар.) заявіў, што ў адзінай пакінутай бальніцы ў Паўночным Дарфуры заканчваюцца медыкаменты, у той час як іншыя бальніцы былі вымушаны прыпыніць дзейнасць з-за іх блізкасці да месцаў баёў або немагчымасці персаналу дабрацца да ўстановы[14].

Як паведамілі прадстаўнікі той жа арганізацыі, на яе прадстаўніцтва ў Ньяле  (ар.) (Паўднёвы Дарфур  (ар.)) здзейснілі налёт узброеныя людзі, якія скралі ўсё, уключаючы аўтамабілі і офіснае абсталяванне[15]. 26—28 красавіка ў Эль-Генейне  (ар.) (Заходні Дарфур  (ар.)) разрабавана бальніца, якая падтрымлівалася «Урачамі без межаў»[16]. У Дарфуры таксама пацярпелі офісы ААН па аказанні дапамогі[17], «Save the Children  (англ.)»[18] і «Islamic Relief  (англ.)»[19].

На другі дзень баёў паведамлялася, што ў Кабкабіі  (ар.) трое супрацоўнікаў Сусветнай харчовай праграмы былі забіты ў выніку перастрэлкі на ваеннай базе. Два іншыя супрацоўнікі былі сур’ёзна паранены, а байцы САП разрабавалі некалькі аўтамабіляў арганізацыі[20]. 20 красавіка ў Эль-Фашыры быў здзейснены напад на аўтамабіль, у якім знаходзіліся супрацоўнікі Нарвежскага савета па справах бежанцаў, пацярпелых няма[21]. 3 мая разрабаваны шэсць грузавікоў Сусветнай харчовай праграмы[22].

Крызіс бежанцаў[правіць | правіць зыходнік]

На 24 красавіка краіну пакінулі больш за 30 000 чалавек[23][24]. Першапачаткова асноўны паток бежанцаў прынялі суседнія Чад і Паўднёвы Судан[25]. Уцекачы пераважна прыбывалі з Хартума і Дарфура[26]. На 2 мая ў ААН паведамілі аб 334 000 унутрана перамешчаных асоб і 100 000 бежанцаў за мяжой[27].

Успышка туберкулёзу[правіць | правіць зыходнік]

У маі на фоне канфлікту зафіксавана ўспышка туберкулёзу[28]. Павялічэнне колькасці хворых у краіне адбылося адначасна з Украінай, дзе на той момант пацверджана больш за 34 000 выпадкаў[29][30]. Пра ўспышку ўпершыню паведаміла 8 мая 2023 года ААН. Было адзначана, што ад хваробы штодзённа паміралі 4400 чалавек, у тым ліку 700 дзяцей[30].

Аказанне дапамогі[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца заявіла, што аказанне гуманітарнай дапамогі ў ваколіцах Хартума практычна немагчыма, і папярэдзіла, што сістэма аховы здароўя Судана знаходзіцца на мяжы калапсу[31]. Больш за тое, Сусветная харчовая праграма абвясціла аб прыпыненні ўсіх аперацый у Судане пасля гібелі сваіх супрацоўнікаў[32].

У першыя дні канфлікту ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #NoToWar узнік масавы рух, добраахвотнікі якога прапаноўвалі людзям ежу, лекі і актуальную інфармацыю пра бяспечныя шляхі ўцёкаў з Хартума[33].

19 красавіка войскі Дагала абвясцілі, што стварылі кол-цэнтр у кантраляваных імі раёнах Хартума для прыёму сігналаў бедства ад жыхароў[34].

Зноскі

  1. а б Мария Федотова. ООН: Судан могут покинуть более 800 тыс. человек // Комерсантъ : газета. — 1 мая 2023.
    «Прошло более двух недель разрушительных боевых действий в Судане — конфликта, который превращает гуманитарный кризис в Судане в полномасштабную катастрофу».
  2. Гуманитарный кризис в Судане может распространиться на всю Африку — ООН // Eurasia Daily : информационное агенство. — 30 апреля 2023.
  3. "SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 445 - 6 June 2023" (PDF). EEPA [англійская]. 2023-06-06. Праверана 2023-06-06.
  4. "Red Cross cautions against Sudan evacuation". BBC News [англійская]. Архівавана з арыгінала 17 April 2023. Праверана 19 April 2023.
  5. "Desperate Khartoum residents go to the Nile for water". BBC News [англійская]. Архівавана з арыгінала 20 April 2023. Праверана 20 April 2023.
  6. "Power cuts and looting impact daily life across Khartoum". Al Jazeera [англійская]. Архівавана з арыгінала 19 April 2023. Праверана 19 April 2023.
  7. "'Stop bombing hospitals', doctors tell warring sides". Al Jazeera [англійская]. Архівавана з арыгінала 17 April 2023. Праверана 2023-04-17.
  8. Picheta, Rob; Salem, Mostafa; Akbarza, Sahar (20 April 2023). "People scramble to leave Sudan's capital after attempted ceasefires fail to stop violence". CNN [англійская]. Архівавана з арыгінала 20 April 2023. Праверана 2023-04-20.
  9. "Only five out of 59 hospitals open in Khartoum – doctor". BBC News [брытанская англійская]. Архівавана з арыгінала 17 April 2023. Праверана 19 April 2023.
  10. "Sudan's RSF 'occupying 12 hospitals' – ministry". BBC News [брытанская англійская]. Праверана 28 April 2023.
  11. "Lion reserve warns it is running low on food, fighting nearby". Aljazeera [брытанская англійская]. 21 April 2023. Архівавана з арыгінала 23 April 2023. Праверана 23 April 2023.
  12. "Sudan conflict: pro-democracy artists under attack and museums at risk of looting, sources say". The Art Newspaper [брытанская англійская]. 27 April 2023. Праверана 1 May 2023.
  13. السودان.. اشتباكات عنيفة بين الجيش وقوات الدعم السريع (لحظة بلحظة). Al Jazeera [арабская]. Архівавана з арыгінала 15 April 2023. Праверана 2023-04-16.
  14. Students trapped, hospitals shelled and diplomats assaulted as Sudan fighting intensifies (англ.). CNN (18 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 April 2023. Праверана 18 красавіка 2023.
  15. "Fierce battles for army headquarters and airport are underway in Sudan". CNN [англійская]. 19 April 2023. Архівавана з арыгінала 19 April 2023. Праверана 20 April 2023.
  16. "Situation in el-Geneina, capital of West Darfur, is dire". Al Jazeera [англійская]. Праверана 1 May 2023.
  17. UN: Reports of attacks, sexual violence against aid workers (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 18 April 2023. Праверана 19 красавіка 2023.
  18. Medical supplies have been looted - Save the Children (англ.). www.bbc.com. Праверана 18 красавіка 2023.
  19. "Islamic Relief unable to provide aid, offices looted, staff told to hibernate". Al Jazeera [англійская]. Архівавана з арыгінала 20 April 2023. Праверана 20 April 2023.
  20. Sudan: Army and RSF battle over key sites, leaving 56 civilians dead. BBC News. Праверана 16 April 2023.
  21. "Sudan fighting forces aid groups to halt, spreading suffering". Al Jazeera [англійская]. Праверана 27 April 2023.
  22. Sudan updates: UN admits failure to avert war as aid looted (англ.). DW (4 мая 2023). Праверана 4 мая 2023.
  23. Siddiqui, Mersiha Gadzo,Usaid. Sudan updates: Army says foreign evacuations to begin (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 24 красавіка 2023.
  24. "South Sudan receives about 10,000 refugees fleeing Sudan fighting". The Times of India. 2023-04-24. ISSN 0971-8257. Праверана 2023-04-24.
  25. Burke, Jason; Salih, Zeinab Mohammed; Ahmed, Kaamil (2023-04-24). "Sudan: thousands flee Khartoum as civilian casualties escalate". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-04-24.
  26. "UN says up to 20,000 have fled Sudan fighting for Chad". Le Monde.fr [англійская]. 2023-04-20. Праверана 2023-04-24.
  27. "Sudan crisis: Civilians facing 'catastrophe' as 100,000 flee fighting - UN". BBC. 2 May 2023. Праверана 2 May 2023.
  28. Ukraine, Sudan conflicts fuel alarming surge in tuberculosis (англ.). CTVNews (8 мая 2023). Праверана 8 мая 2023.
  29. Hassanain, Sara A.; Edwards, Jeffrey K.; Venables, Emilie; Ali, Engy; Adam, Khadiga; Hussien, Hafiz; Elsony, Asma (2018-05-16). "Conflict and tuberculosis in Sudan: a 10-year review of the National Tuberculosis Programme, 2004-2014". Conflict and Health. 12 (1): 18. doi:10.1186/s13031-018-0154-0. ISSN 1752-1505. PMC 5954449. PMID 29785203.
  30. а б Lederer, Edith M.. Ukraine, Sudan conflicts fuel alarming surge in tuberculosis (англ.). Los Angeles Times (8 мая 2023). Праверана 8 мая 2023.
  31. ‘Almost impossible’ to provide aid in Sudanese capital: IFRC (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 18 красавіка 2023.
  32. "WFP temporarily halts operations in Sudan". BBC [англійская]. 16 April 2023. Архівавана з арыгінала 15 April 2023. Праверана 2023-04-16.
  33. "Sudan fighting: The unsung heroes keeping Khartoum residents alive". BBC News [брытанская англійская]. 21 April 2023. Архівавана з арыгінала 21 April 2023. Праверана 21 April 2023.
  34. "Sudan's RSF set up 'humanitarian' call centre". BBC News. 20 April 2023. Архівавана з арыгінала 17 April 2023. Праверана 20 April 2023.