Аперацыя «Сажытэр»
Аперацыя «Сажытэр» | |
---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023), Эвакуацыя замежнікаў з Судана (2023) | |
Дата | з 22 па 28 красавіка 2023 |
Дата пачатку | 22 красавіка 2023 |
Дата сканчэння | 28 красавіка 2023 |
Месца | Судан |
Прычына | пачатак баявых дзеянняў |
Удзельнікі | Узброеныя сілы Францыі |
Вынік | звыш 1000 французаў і замежнікаў вывезены |
Траўмы | 1 вайсковец |
Аперацыя «Сажытэр» (фр.: Opération Sagittaire, бел.: «стралец») — аперацыя ўрада Францыі па эвакуацыі суайчыннікаў з Судана. Вываз французскіх грамадзян пачаўся на фоне сутыкненняў паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Баявыя дзеянні ў Судане ўспыхнулі 15 красавіка 2023 года, спачатку ахапіўшы сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі Сіл аператыўнай падтрымкі ў шэрагі арміі.
Успышка гвалту заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна ў 650 км на паўночны ўсход ад Хартума[1], адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.
Падрыхтоўка
[правіць | правіць зыходнік]Французскія ўлады пачалі планаваць эвакуацыю ўжо 17 красавіка. Разглядаліся два варыянты па выратаванню суайчыннікаў: першы — вывесці французаў з Хартума ў Порт-Судан, другі — па паветры з аэрапартаў Цэнтральнага Судана. У рэшце рэшт было вырашана выбраць за аснову менавіта другое. Урад дамовіўся з прадстаўнікамі генерала аль-Бурхана, якія для вывазу замежнікаў далі згоду на выкарыстанне авіябазы Вадзі-Саедна[2].
18 красавіка на французскай ваеннай базе ў Джыбуці пачалася падрыхтоўка самалётаў A400M , C-130H і запраўшчыка A330 MRTT . Было вылучана амаль 30 тон абсталявання, транспартных сродкаў і 150 вайскоўцаў[3] (байцы 5-га замежнага агульнавайсковага палка , камандавання спецыяльных аперацый , медыцынскіх часцей армейскай службы аховы здароўя і GIGN[4]). Да гэтых сіл далучыліся два A330, накіраваныя з баз у самой Францыі[5][6].
Правядзенне
[правіць | правіць зыходнік]У ноч з 22 на 23 красавіка на авіябазу Вадзі-Саедна прыбылі першыя французскія самалёты[7].
У той жа дзень у Амдурмане эвакуяцыйны канвой, які накіроўваўся з пасольства Францыі ў Хартуме, трапіў пад абстрэл[8]. Падчас атакі адзін вайсковец быў цяжка паранены куляй у жывот. Увечары ў Джыбуці прыбылі два самалёты з амаль 200 французскімі і замежнымі грамадзянамі, уключаючы дыпламатычны персанал дэлегацыі Еўрапейскага Саюза[9][10].
24 красавіка пяццю заходамі A400M і двума C-130H вывезена каля 300 чалавек[11][12].
25 красавіка фрэгат «Латарынгія» забраў некалькі сотняў супрацоўнікаў ААН і іх сем’і з Порт-Судана ў Саудаўскую Аравію[13][14]. 26 красавіка карабель прыбыў у Джыду з 398 людзьмі на борце[15].
У ноч з 27 на 28 красавіка праведзены апошнія рэйся: адзін C130 і два A400M з аэрапорта Эль-Фашыра эвакуявалі каля сотні прадстаўнікоў ААН[16].
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Па паветры эвакуяваны за 9 рэйсаў паміж Джыбуці і Хартумам 538 чалавек, у тым ліку 209 французаў[17][18]. Па моры вывезены 398 чалавек, уключаючы 5 французаў[19]. У агульнай складанасці выратавана 216 французскіх грамадзян і больш за 800 грамадзян з больш чым 80 краін свету[20].
Зноскі
- ↑ "Which countries have evacuated nationals from Sudan?". Al Jazeera(англ.). 2023-04-23. Праверана 2023-04-24.
- ↑ Conflit au Soudan : comment la France a évacué ses ressortissants
- ↑ Opération SAGITTAIRE : évacuation de ressortissants du Soudan
- ↑ Comment l'opération française d'évacuation du Soudan a été préparée ? Son bilan
- ↑ L'opération française Sagittaire est en cours au Soudan
- ↑ Près de 400 ressortissants évacués grâce à l'opération Sagittaire
- ↑ How France led the evacuation of foreigners from Khartoum
- ↑ Soudan : L'Élysée confirme la blessure d'un commando des forces spéciales lors de l'opération Sagittaire
- ↑ Affrontements au Soudan: comment se déroule l'évacuation des ressortissants français
- ↑ Soudan : la France évacue ses ressortissants, une opération d’une « extrême complexité »
- ↑ Soudan : un troisième avion français atterrit à Djibouti, 388 personnes évacuées
- ↑ Soudan : la France a fini ses évacuations
- ↑ Au Soudan, l’«opération Sagittaire» française, planche de salut internationale
- ↑ Soudan: premier bilan de l’opération d’évacuation de la France
- ↑ Une frégate venant de Toulon participe aux évacuations des ressortissants étrangers du Soudan
- ↑ La France a évacué plus de 1.000 personnes du Soudan
- ↑ Soudan : 538 personnes évacuées par le Quai d’Orsay, le Français blessé à Khartoum est un soldat, selon M. Macron
- ↑ Au Soudan, une opération française d’évacuation d’une « extrême complexité »
- ↑ Une frégate toulonnaise joue un rôle majeur dans le cadre des évacuations de ressortissants au Soudan
- ↑ Opération Sagittaire au Soudan : la France a évacué plus de 900 ressortissants
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Opération Sagittaire sur le site du ministère des Armées