Баі ў Мерове (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі ў Мерове
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023)
Ваенная сітуацыя ля Мерове падчас баёў.      Пад кантролем прыхільнікаў Бурхана.      Пад кантролем прыхільнікаў Дагала.

Ваенная сітуацыя ля Мерове падчас баёў.
     Пад кантролем прыхільнікаў Бурхана.

     Пад кантролем прыхільнікаў Дагала.
Дата 15—21 красавіка 2023
Месца г. Мерове  (ар.), Судан
Вынік перамога ўрадавых узброеных сіл
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана
ускосны ўдзел:
 Егіпет
Сілы аператыўнай падтрымкі
Страты
невядома

Егіпет: 200 вайскоўцаў захоплены ў палон, 3 знішчальнікі пашкоджаны альбо знішчаны

невядома

Баі ў Мерове — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Мерове  (ар.).

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

З 11 красавіка 2023 года атрады Сіл аператыўнай падтрымкі (САП) былі разгорнуты паблізу горада Мерове, а таксама ў Хартуме. Улады загадалі ім сысці, аднак байцы адмовіліся падпарадкоўвацца[1]. 13 красавіка САП пачалі мабілізацыю. Гэта выклікала асцярогі з нагоды магчымага паўстання ваенізаваных часцей. Суданскія ўлады заявілі, што мабілізацыя была незаконнай[2].

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Баі ахапілі Мерове ў першую палову дня[3]. Як паведамілі прыхільнікі Дагала, яны захапілі аэрапорт, бліжэйшую ваенную базу і ваенны лагер Соба, нанёсшы страты праціўніку[4].

У 15:30 прадстаўнікі арміі Бурхана заявілі, што яны ўзялі пад свой кантроль лагер САП у Мерове[5]. У 17:00 байцы ўрадавых падраздзяленняў акружылі паўстанцаў на авіябазе[6].

На другі дзень, каля 13:30, армія Судана абвясціла аб арышце некалькіх афіцэраў праціўніка ў аэрапорце Мерове і захопе самой паветранай гавані[4]. Таксама Узброеныя сілы Судана адбілі ваенны лагер[7].

17 красавіка баявыя дзеянні зафіксаваны на захад ад аэрапорта[8]. У 10:00 паўстанцы заявілі, што цалкам кантралююць аэрапорт[9].

19 красавіка ўрадавыя войскі аднавілі поўны кантроль над аэрапортам, і сітуацыя нармалізавалася. Аднак байцы Дагала па-ранейшаму захоўвалі прысутнасць у горадзе[10]. 21 красавіка населены пункт цалкам перайшоў да войск Бурхана[11].

Егіпецкія вайскоўцы[правіць | правіць зыходнік]

Вечарам 15-га стала вядома аб паланенні САП 200 егіпецкіх вайскоўцаў недалёка ад Мерове[12]. Першапачаткова не было дадзена ніякага афіцыйнага тлумачэння прысутнасці егіпецкіх салдат, хоць Егіпет і Судан мелі цеснае ваеннае супрацоўніцтва з-за дыпламатычнай напружанасці з Эфіопіяй[13]. Пазней афіцыйны Каір заявіў, што яго вайскоўцы знаходзіліся ў краіне для правядзення сумесных вучэнняў з суданскай арміяй[3].

Спадарожнікавыя здымкі, атрыманыя 17 красавіка The War Zone, паказалі, што на авіябазе Мерове адзін знішчальнік МіГ-29 егіпецкіх ВПС быў знішчаны. Два іншых былі моцна пашкоджаны або знішчаны[14].

19 красавіка захопленыя егіпецкія вайскоўцы былі вызвалены і адпраўлены на радзіму на борце трох егіпецкіх ваенна-транспартных самалётаў, якія вылецелі з аэрапорта Хартума[15][16].

Зноскі

  1. Sudan: clashes around the presidential palace, there are fears of a coup attempt in Khartoum - video, 15 April 2023.
  2. "Fears in Sudan as army and paramilitary force face off" [англійская]. Al Jazeera. Праверана 2023-04-15.
  3. а б Zeinab Mohammed Salih and Damian Zane (15 April 2023). "Sudan: Fighting erupts in Khartoum as army and paramilitary force clash". BBC News. British Broadcasting Corporation. Праверана 15 April 2023.
  4. а б السودان.. اشتباكات مسلحة بين الجيش وقوات الدعم السريع (لحظة بلحظة), 15 April 2023
  5. لحظة بلحظة.. اشتباكات بين الجيش السوداني والدعم السريع (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 15 красавіка 2023.
  6. مراسل العربية: الجيش السوداني يطوق مطار مروي العسكري #العربية_عاجل https://alarabiya.net
  7. عناصر من الجيش ينشرون صورا لدخولهم قاعدة مروي العسكرية #السودان #العربية
  8. Clashes reported west of Merowe’s airport (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 17 красавіка 2023.
  9. Rapid Support extends its full control over Marawi Airport. Twitter. @RSFSudan. Праверана 17 April 2023.
  10. Sudanese army says in full control of Merowe Airport (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 19 красавіка 2023.
  11. The Sudanese army has imposed complete control over Marawi (англ.). Twitter. Архівавана з першакрыніцы 23 April 2023. Праверана 21 красавіка 2023.
  12. https://twitter.com/RSFSudan/status/1647253056000610307?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1647253056000610307%7Ctwgr%5E48e52208aee173f4d64a03f42a62815110dab2fe%7Ctwcon%5Es1_&ref_url=https://www.theguardian.com/world/live/2023/apr/15/sudan-fighting-khartoum-latest-news-updates (англ.). Twitter. Праверана 15 красавіка 2023.
  13. Sudan's paramilitary shares video they claim shows 'surrendered' Egyptian troops (англ.). al-Arabiya (15 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 April 2023. Праверана 15 April 2023.
  14. Tack, Sim; Rogoway, Tyler (17 April 2023). "Egyptian MiG-29s Destroyed In Sudan". The War Zone. Архівавана з арыгінала 18 April 2023. Праверана 18 April 2023.
  15. "Egyptian air force personnel remain in Khartoum: Sudanese army corrects earlier statement". Aljazeera. 20 April 2023. Праверана 20 April 2023.
  16. Egyptian army says soldiers stuck in Sudan back home or at embassy. Reuters (20 красавіка 2023). Праверана April 21, 2023.