Забойствы масалітаў у Дарфуры (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

На фоне канфлікту паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП) здзейснены шматлікія масавыя забойствы масалітаў  (ар.). Шэрагам крыніц (часопіс The Economist  (англ.)[1], няўрадавая арганізацыя Genocide Watch[2], амерыканскі акадэмік і спецыяліст у галіне правоў чалавека ў Судане Эрык Рыўз  (англ.)[3]) гэтыя падзеі разглядаюцца як генацыд.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе ў суданскім Дарфуры разгарнуўся паўстнацкі рух, адным з удзельнікаў якога сталі масаліты, а таксама іншыя цемнаскурыя этнасы. Ужо ў той час у дачыненні да гэтай народнасці праўрадавыя сілы здзяйснялі масавыя забойствы, гвалтоўныя перасяленні і іншыя злачынствы.

15 красавіка 2023 года пачаўся ўзброены канфлікт паміж генераламі Абдэлем аль-Бурханам і Махамедам Дагала, на фоне якога адбылася новая ўспышка гвалту супраць масалітаў. Забойствы пачаліся з баёў за Генейну. Асноўнымі месцамі распраў сталі гарады Эль-Генейна  (ар.), Містэрэй  (англ.), Ардамата  (англ.). У злачынствах былі абвінавачаны Сілы аператыўнай падтрымкі генерала Дагала, якія аднак адмаўлялі сваё дачыненне да забойстваў, ахарактарызаваўшы сітуацыю як міжплемянны канфлікт. Лідары арабскіх плямёнаў, на якіх таксама ўсклалі віну за гібель мірных жыхароў, абвяргалі свой удзел у этнічных чыстак і ўскладалі адказнасць за развязванне канфлікту на саміх масалітаў[4]. Хаміс Абакар  (ар.), тагачасны губернатар Заходняга Дарфура  (ар.), назваў падзеі генацыдам[5]. 14 чэрвеня ён быў расстраляны баевікамі Дагала за сваю заяву[6][7] .

У лістападзе Жазэп Барэль, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўрапейскага Саюза, выказаў рашучае асуджэнне забойстваў масалітаў. Ён тэрмінова заклікаў міжнародную супольнасць прыняць неадкладныя меры, каб прадухіліць патэнцыйны генацыд у рэгіёне[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Genocide returns to Darfur". The Economist. ISSN 0013-0613. Праверана 2023-11-13.
  2. Sudan Genocide Emergency – October 2023. Genocide Watch. Праверана 12 лістапада 2023.
  3. Sudan's war passed 6 months, with much of the world consumed by other conflicts. NPR (21 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2023. Праверана 12 лістапада 2023.
  4. "How Arab fighters carried out a rolling ethnic massacre in Sudan". Reuters. 22 September 2023. Архівавана з арыгінала 2023-11-06. Праверана 2023-11-12.
  5. Content, Syndicated. Darfur cities under fire as Sudanese war spreads (англ.). WKZO | Everything Kalamazoo | 590 AM · 106.9 FM. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2023. Праверана 15 чэрвеня 2023.
  6. West Darfur governor abducted, killed as war in Sudan spreads (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2023. Праверана 16 чэрвеня 2023.
  7. 'Corpses on streets': Sudan's RSF kills 1,300 in Darfur, monitors say. Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2023. Праверана 12 лістапада 2023.
  8. SudanTribune. EU Borrell warns of "another genocide" in Darfur, pleads for international response (англ.). Sudan Tribune (13 лістапада 2023). Праверана 14 лістапада 2023.