Баі за Кадуглі
| Баі за Кадуглі | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023) | |||
| Дата | з 8 чэрвеня 2023 | ||
| Месца | г. Кадуглі, Судан | ||
| Статус | працягваецца | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
Баі за Кадуглі — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Кадуглі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвы Кардафан. Ваенная кампанія ў рэгіёне мела сваю спецыфіку, абумоўленую ўдзелам групоўкі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач» (НВРС-П)[1].
Прадмова
[правіць | правіць зыходнік]Да 2020 года ў рэгіёне вяліся баявыя дзеянні паміж урадам і баевікамі НВРС-П. У сярэдзіне 2017 года арганізацыя раскалолася. Адзін лагер узначаліў Абдэлазіз аль-Хілу, а іншы — Малік Агар. Першы настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра, на што Агар не пагаджаўся[2].
Пасля звяржэння Башыра паўстанцы падпісалі ўсёабдымнае мірнае пагадненне з новымі ўладамі. Паводле дамовы, яны абавязаліся ўдзельнічаць у пераходзе да дэмакратыі ў Судане мірнымі сродкамі[3][4].
З пачаткам канфлікту 2023 года групоўка заклікала да перамоваў і спынення агню, а некаторыя лідары папярэдзілі аб магчымым другім падзеле Судана[5]. Агар падтрымаў генерала Абдэля Бурхана і быў прызначаны намеснікам старшыні Пераходнага суверэннага савета[6]. У сваю чаргу аль-Хілу стаў саюзнікам Сіл аператыўнай падтрымкі[7]. Саюз фракцый быў неафіцыйным[8].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Да 8 чэрвеня Сілы аператыўнай падтрымкі перакрылі дарогу паміж Кадуглі і Эль-Абейдам, пазбавіўшы мясцовы гарнізон праціўніка харчоў[9]. Аднак абаронцы адбілі атаку войск Дагала на адну са сваіх баз у наваколлях. Адначасна атрады НВРС-П пачалі аблогу Кадуглі[10].
21 чэрвеня прыхільнікі аль-Хілу пайшлі на штурм базы 54-й пяхотнай брыгады. Вайскоўцы заявілі, што адбілі атаку праціўніка. У адказ на напад улады разбамбілі пазіцыі баевікоў вакол горада. Паралельна з тым пачаліся баі ў кадуглскіх раёнах Даланг і Аль-Дыбайбат[1].
15 ліпеня атрады аль-Хілу і САП арганізавалі буйныя атакі на пазіцыі ўрадавых сіл. Аднак паміж фракцыямі не было ніякай каардынацыі дзеянняў, што негатыўна адбілася на выніках аперацый[1].
1 жніўня ў Кадуглі пачаліся пратэсты з нагоды сутыкненняў. Дэманстранты выступілі супраць вайны і парушэнняў правоў жанчын у краіне[11]. Да сярэдзіны жніўня атрады НВРС-П захапілі дзесяць ваенных баз праціўніка ў наваколлях і неаднаразова атакавалі сам горад[12].
Да пачатку верасня з раёна баявых дзеянняў беглі 50 000 мірных жыхароў[13].
27 верасня ўрадавыя сілы адбілі атаку атрадаў аль-Хілу на Кадуглі[14].
У кастрычніку Узброеныя сілы Судана ўступілі ў баі з атрадамі аль-Хілу ў навакольных вёсках Аль-Такама, Эль-Фарагіл и Каркарыя[15].
3 лютага 2025 года, са слоў міністра аховы здароўя штата Паўднёвы Кардафан, баевікі аль-Хілу забілі 44 жыхароў Кадуглі падчас абстрэлу галоўнага рынку, жылых кварталаў і часовых сховішчаў у школах[16].
17 чэрвеня прыхільнікі Бурхана адбілі атаку войск аль-Хілу на горад.[17] 20 чэрвеня атрады аль-Хілу абстралялі Кадуглі, пацярпелых няма[18].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 McGregor 2023.
- ↑ Al-Mahdi rejects linking peace in Sudan to secular state. Sudan Tribune. 12 January 2020. Праверана 16 January 2020.
{{cite news}}:|archive-date=патрабуе|archive-url=(даведка); Вонкавая спасылка ў(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=|archivedate=(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 22 верасня 2023. - ↑ Reuters(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2020. Праверана 22 верасня 2023.
- ↑ 'Historic agreement' signed by Sudan govt, armed groups in Juba.
- ↑ PLA-North General warns that Sudan risks further partition(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2011. Праверана 23 чэрвеня 2023.
- ↑ Sudan's Burhan sacks paramilitary leader as his deputy. BBC [British English]. Праверана 19 May 2023.
- ↑ South Kordofan residents flee as Sudan war escalates. al-Arabiya(англ.). 2023-06-23. Праверана 2023-06-23.
- ↑ South Sudan president persuades SPLM-N al-Hliu to refrain from attacking Sudanese army. Sudan Tribune(англ.). 2023-07-05. Архівавана з арыгінала 4 снежня 2024. Праверана 2023-07-16.
- ↑ Rebel mobilisation in southern Sudan raises fears of conflict spreading. Reuters(англ.). 2023-06-08. Праверана 2023-06-19.
- ↑ Sudan's western cities under fire as war spreads. Reuters(англ.). 2023-06-14. Праверана 2023-06-19.
- ↑ Camille. Marches as SPLM-N El Hilu and army clash in South Kordofan (англ.). Dabanga Radio TV Online (31 ліпеня 2023). Праверана 2 жніўня 2023.
- ↑ Zeinab Mohammed Salih (20 August 2023). Thousands flee homes after rebel attack in southern Sudan city. The Guardian. Праверана 5 September 2023.
- ↑ More than 50,000 displaced as families run out of food supplies in Kadugli: agency. Sudan Tribune. 2 September 2023. Праверана 5 September 2023.
- ↑ Sudanese army repels SPLM-N’s fresh attack on Kadugli (англ.). Sudan Tribune (27 верасня 2023). Праверана 28 верасня 2023.
- ↑ Sudan: RSF Expands Territorial Control as Ceasefire Talks Resume in Jeddah. ACLED(англ.). 3 November 2023. Праверана 14 December 2023.
- ↑ Sudan war: Outrage as South Kordofan shelling leaves at least 44 civilians dead. Radio Dabanga (3 лютага 2025).
- ↑ Sudan army says it repels SPLM-N attack, battles paramilitary RSF in Kordofan. Sudan Tribune. Праверана 2025-06-17.
- ↑ SPLM-N rebels shell South Kordofan's Dilling, sources say. Sudan Tribune. Праверана 2025-06-21.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- McGregor, Andrew (August 2023). The Third Front: Sudan's Armed Rebel Movements Join the War Between the Generals. Terrorism Monitor. 21 (16). Jamestown Foundation.