Баі ў Ньяле (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі ў Ньяле
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023)
Дата з 15 красавіка па 26 кастрычніка 2023
Месца г. Ньяла  (ар.), Дарфур, Судан
Вынік перамога САП
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана Сілы аператыўнай падтрымкі
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура
Страты
4 загінулых (толькі за 20.04) невядома
Агульныя страты
224+ забітых і 659+ параненых мірных грамадзян

Баі ў Ньяле — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Ньяла  (ар.), адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвы Дарфур  (ар.).

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Дарфурскай вайны Ньяла была прытулкам для бежанцаў. Горад пацярпеў ад нападаў як з боку ўрадавых сіл, так і баевікоў. Ньяла, нароўні з Эль-Генейна  (ар.), стала адным адным з самых пацярпелых гарадоў ва ўсім Дарфуры[1].

Сутыкненні[правіць | правіць зыходнік]

Красавік[правіць | правіць зыходнік]

15 красавіка 2023 года, адначасна з Хартумам і іншымі часткамі Судана, у горадзе ўспыхнулі баявыя дзеянні. Тут адбыліся адны з самых жорсткіх сутыкненняў ва ўсёй краіне[2]. У сувязі з сітуацыяй усе рынкі і школы прыпынілі дзейнасць, а мірных жыхароў заклікалі заставацца ў сваіх дамах[3]. Урадавыя войскі сцвярджалі, што адбілі напад праціўніка на Міжнародны аэрапорт Ньяла і размешчаныя побач з ім рэгіянальныя камандныя базы суданскай арміі[4].

16 красавіка каля 18:30 САП узялі пад свой кантроль базу 16-й пяхотнай дывізіі[5] і мясцовы аэрапорт[6]. Апошні захоплены пасля 90-хвіліннай атакі, калі паўстанцам атрымалася адкінуць праціўніка да ўсходніх кварталаў[7]. У той дзень сутычкі таксама адбыліся каля гарадской бальніцы[8].

17 красавіка атрады прыхільнікаў Дагала захапілі будынак Міністэрства фінансаў Паўднёвага Дарфура[9].

18 красавіка войскі, лаяльныя Бурхану, адбілі ваенную базу[5]. Працягваліся баі вакол паветранай гавані[10], аднак у асноўным ваенныя дзеянні часткова сціхлі[9].

Станам на 19 красавіка сутыкненні амаль не фіксаваліся[11]. САП захавалі за сабой аэрадром, а УСС — армейскую базу[10]. Ноччу мясцовае насельніцтва паўстала супраць ваенных фракцый, але беспарадкі атрымалася здушыць[12].

20 красавіка выданне The Guardian паведаміла, што байцы Дагала ўсталявалі поўны кантроль над Ньялой (аднак САП знаходзіліся толькі ў раёнах Эль-Матар, Эль-Рыяд і Эль-Мале[13]). Паведамленні аб сутыкненнях, вулічных баях і авіяўдарах усё яшчэ паступалі, але паўстанцам атрымалася не дапусціць суданскую армію ў горад[14]. Супрацьстаянне працягвалася галоўным чынам на поўначы Ньялы[15].

Прыпыненню сутыкненняў спрыяла заключанае бакамі перамір’е[16][17]. Дзякуючы гэтаму, аднавіла дзейнасць гарадская бальніца[18]. Зноў пачаў працаваць і рынак, хоць цэны былі выстаўлены высокімі. Тым часам вязняў мясцовай турмы вызвалілі з-за недахопу ежы[19]. Аднак 21 красавіка, нягледзячы на дамоўленасці, быў спалены будынак Міністэрства адукацыі[20].

На працягу наступных некалькіх дзён атрадам Дагала ўдаецца захапіць амаль увесь Паўднёвы Дарфур[21].

Пазней[правіць | правіць зыходнік]

6 мая сутычкі аднавіліся, калі паўстанцы разрабавалі зброевы склад у раёне Аль-Нахба[22]. Да 7-га чысла сітуацыя стабілізавалася, паколькі суданская армія выціснула праціўніка з Ньялы[23]. 18 мая адбыўся бой ля цэнтральнага банка[24].

Спарадычныя сутыкненні аднавіліся 14 чэрвеня на галоўным рынку[25]. 25 чэрвеня пачаліся яшчэ больш цяжкія баі[26]. Пасля гэтага было спакойна да 9 жніўня[27][28]. Артылерыя абстрэльвала раёны, размешчаныя недалёка ад камандавання 16-й дывізіі[29]. Да 18 жніўня найбольш жорсткія баі разгарнуліся ў раёнах Карары, Эль-Вадзі і Тэхаса[30]. 21 жніўня ў выніку артылерыйскага ўдару загінуў камандзір 16-й дывізіі Ясір Фадлалах[31].

Новая ўспышка гвалту адбылася 22 верасня[32][33].

26 кастрычніка паўстанцы захапілі штаб 16-й дывізіі[34].

Рабаванні[правіць | правіць зыходнік]

На другі дзень па горадзе прайшла хваля рабаванняў[35][36]. Да 17 красавіка злачынствы і хаос толькі ўзмацніліся[37]. САП разрабавалі офісы УВКБ ААН, ЮНІСЕФ[38] і «Урачоў без межаў»[39]. 18-га чысла мяцежнікі захапілі і разрабавалі вялікі склад, у якім захоўвалася зброя, медыкаменты, транспартныя сродкі і іншы ваенны рыштунак[40][41].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

У першы дзень загінула 8 чалавек (з іх 3 на рынку Аль-Маджа[4]) і больш за 58 пацярпелі[2]. Цалкам колькасць ахвяр сутыкненняў ацэніваецца ў сотні загінулых[42]. Страты цывільных асоб склалі 31 загінулым і 279 параненых[20][15]. Страты варагуючых бакоў дакладна невядомы. Але, як паведамлялася, 20 красавіка загінулі 4 прыхільнікі Бурхана[43].

Акрамя гэтага, многія жыхары вымушаны былі бегчы з Ньялы[44].

25 чэрвеня забіты дваццаць адзін мірны жыхар[26]. З 22 па 26 ліпеня ў баях загінула трыццаць чалавек[45]. 9 жніўня ў выніку аднаўлення баявых дзеянняў два чалавекі былі забітыя і больш за 100 атрымалі раненні[27]. Да 14 жніўня, усяго праз пяць дзён пасля пачатку сутыкненняў, бальніца Эль-Вахда паведаміла пра трыццаць выпадкаў агнястрэльных раненняў. САП паведаміла аб 43 ахвярах сярод грамадзянскага насельніцтва[46]. 21 жніўня стала вядома пра гібель 60 цывільных, яшчэ 250 паранены[47]. 29 жніўня ў ходзе моцнага абстрэлу 39 чалавек загінулі[48].

13 верасня пры ўрадавай авіябамбардзіроўцы загінулі 45 чалавек[49].

24 кастрычніка трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу САП на іх базу ў Ньяле[50].

Зноскі

  1. Civilian death toll tops 400 as battle for Sudan continues (англ.). BreakingNews.ie. Праверана 4 мая 2023.
  2. а б Press, JACK JEFFERY Associated. Sudan's army and rival force battle, killing at least 27 (англ.). Los Angeles Times (15 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
  3. Darfur 24. إندلاع إشتباكات بين الجيش السوداني والدعم السريع بمدينة نيالا (ар.). موقع دارفور٢٤ الاخباري (15 красавіка 2023). Праверана 5 мая 2023.
  4. а б SudanTribune. About 11 civilians killed across Sudan after SAF-RSF clashes (англ.). Sudan Tribune (15 красавіка 2023). Праверана 5 мая 2023.(недаступная спасылка)
  5. а б لحظة بلحظة.. اشتباكات بين الجيش السوداني والدعم السريع (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 15 красавіка 2023.
  6. Sudan fighting rages for second day despite UN-proposed ceasefire. The Guardian (16 красавіка 2023). Праверана 16 April 2023.
  7. Ahmed, Gouja. Nyala Airport is now in the grip of the RSF, after an attack that lasted more than an hour and a half. Eyewitnesses from the eastern neighborhoods of Majok, al-Jabal, and Figo confirm that the control of Nyala Airport was secured by the RSF.. Twitter (5 мая 2023). Праверана May 5, 2023.
  8. "Civilian toll rises in Sudan as military, rivals fight for control". Washington Post [амерыканская англійская]. ISSN 0190-8286. Праверана 2023-05-05.
  9. а б Bergman, Andrew. Deadly Sudan Army-RSF clashes spark human tragedy, widespread looting in Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (17 красавіка 2023). Праверана 8 мая 2023.
  10. а б Network, Ayin (2023-04-16). Stuck in the crossfire: Civilians try to survive as conflict between security forces continues - Ayin network - شبكة عاين [амерыканская англійская]. Праверана 2023-05-08.
  11. Elbagir, Yousra. [https://twitter.com/YousraElbagir/status/1648618039661715463?cxt=HHwWjoCzherXiOEtAAAA Darfur Monitors @qoga12: looting & attacks from armed militia men in Nyala, south Darfur. They are arriving from areas north of the city known to be home to Hemedti's close family like Um Al-Qurra & 7aloof. He says they are walking "step by step with the RSF."]. Twitter (19 красавіка 2023). Праверана May 8, 2023.
  12. Ahmed, Gouja. Citizens in Nyala, Al-Wadi East neighborhood, clutching two armed Militia's have white four-wheel- vehicle with stolen things, this evening of April 19.. Twitter (19 красавіка 2023). Праверана May 8, 2023.
  13. Lisa. New reports about fighting and looting in Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (21 красавіка 2023). Праверана 8 мая 2023.
  14. Burke, Jason; correspondent, Jason Burke Africa (2023-04-20). "Sudan: up to 20,000 flee violence as rival leaders refuse to negotiate". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-05-04.
  15. а б Lisa. New reports about fighting and looting in Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (21 красавіка 2023). Праверана 8 мая 2023.
  16. Lisa. New reports about fighting and looting in Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (21 красавіка 2023). Праверана 8 мая 2023.
  17. "Sudan: Darfur Update - El Geneina Clashes Continue, Truce Holds in El Fasher, Looting in Nyala". Dabanga [англійская]. 2023-05-03. Праверана 2023-05-08.
  18. AA, Daily Sabah with. Turkish hospital in Darfur heals Sudanese amid ongoing conflict (англ.). Daily Sabah (25 красавіка 2023). Праверана 8 мая 2023.
  19. "Sudan: West Darfur Clashes Leave 25 Dead, Prisoners Freed in Nyala, El Fasher and ED Daein". Dabanga [англійская]. 2023-04-27. Праверана 2023-05-08.
  20. а б "Sudan: Darfur Update - El Geneina Clashes Continue, Truce Holds in El Fasher, Looting in Nyala". Dabanga [англійская]. 2023-05-03. Праверана 2023-05-08.
  21. Half the hospitals in Sudan’s capital are ‘out of action’ as casualties rise (англ.). Egypt Independent (19 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
  22. SudanTribune. Renewed clashes erupt between army and paramilitary forces in South Darfur (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (6 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2023. Праверана 29 мая 2023.
  23. Sudan fighting in its 23rd day: A list of key events (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 29 мая 2023.
  24. SudanTribune. Clashes reignite between Sudanese army, RSF in South Darfur (англ.). Sudan Tribune (19 мая 2023). Праверана 29 мая 2023.(недаступная спасылка)
  25. Bergman, Andrew. Kutum declared humanitarian disaster area, violence escalates in South Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (14 чэрвеня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
  26. а б Sudan war kills 12 more in Darfur fighting: doctor - Al-Monitor: Independent, trusted coverage of the Middle East (англ.). www.al-monitor.com (25 чэрвеня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
  27. а б Lisa. Sudan war: shelling in Omdurman kills 20, two dead in Nyala (англ.). Dabanga Radio TV Online (9 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
  28. Fighting continues to tear through Sudan's Nyala | Al Bawaba (англ.). www.albawaba.com. Праверана 22 жніўня 2023.
  29. Camille. Dozens possibly dead in South Darfur clashes (англ.). Dabanga Radio TV Online (14 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
  30. Bergman, Andrew. Civilians cower as shelling pounds South Darfur capital (англ.). Dabanga Radio TV Online (18 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
  31. Sudanese army commander killed in Nyala, Sudan | Al Bawaba (англ.). www.albawaba.com. Праверана 22 жніўня 2023.
  32. Lisa. Violent clashes persist in Sudan capital and South Darfur’s Nyala (англ.). Dabanga Radio TV Online (22 верасня 2023). Праверана 29 верасня 2023.
  33. Sarah. Picking up the pieces as Darfur and Khartoum bombardments decrease (англ.). Dabanga Radio TV Online (24 кастрычніка 2023). Праверана 27 кастрычніка 2023.
  34. Fall of the 16th Division headquarters in Nyala. Sudan War Monitor (26 кастрычніка 2023).
  35. Latest News Of Clashes In Sudan, 16 April 2023 - Islamic World News (англ.) (17 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
  36. Sudan: Civilians among 56 killed during heavy fighting between army and paramilitary forces (англ.). Sky News. Праверана 4 мая 2023.
  37. Picheta, Jessie Yeung,Teele Rebane,Rob. Ceasefire crumbles amid chaos in Sudan as death toll reaches 270 (англ.). CNN (18 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
  38. Ahmed, Gouja. NYAL:17Apr, still now the clashes are going around the city center and north areas from the city, numbers of government institutions, hospital and medical centers been looted by armed Militia.. Twitter (16 красавіка 2023). Праверана May 5, 2023.
  39. Picheta, Jessie Yeung,Teele Rebane,Rob. Ceasefire crumbles amid chaos in Sudan as death toll reaches 270 (англ.). CNN (18 красавіка 2023). Праверана 5 мая 2023.
  40. Picheta, Jessie Yeung,Teele Rebane,Rob. Ceasefire crumbles amid chaos in Sudan as death toll reaches 270 (англ.). CNN (18 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
  41. 'I am hearing anti-aircraft fire,' says a doctor in Sudan as he depicts medical crisis (англ.). Georgia Public Broadcasting. Праверана 4 мая 2023.
  42. Sudan: Explosive Weapons Harming Civilians (англ.). Human Rights Watch (4 мая 2023). Праверана 4 мая 2023.
  43. [1]
  44. Salih, Zeinab Mohammed; Burke, Jason; Crerar, Pippa; Borger, Julian (2023-04-17). "Sudan violence escalates as rival factions reject ceasefire calls". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-05-04.
  45. Lisa. Sudan war enters its 100th day, medicines almost depleted in conflict areas (англ.). Dabanga Radio TV Online (26 ліпеня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
  46. Camille. Dozens possibly dead in South Darfur clashes (англ.). Dabanga Radio TV Online (14 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
  47. Sudan: SAF and RSF clashes in Nyala, South Darfur - Flash Update No. 01 (21 August 2023) [EN/AR - Sudan | ReliefWeb] (англ.). reliefweb.int (21 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
  48. 39 women and children dead in Sudan – Doctors (англ.). africanews (29 жніўня 2023). Праверана 29 жніўня 2023.
  49. Sudanese army resumes bombing RSF sites in Nyala of South Darfur (англ.). Sudan Tribune (13 верасня 2023). Праверана 14 верасня 2023.(недаступная спасылка)
  50. RSF kill three combattants of peace groups in South Darfur’s capital (англ.). Sudan Tribune (24 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.