Баі за Амдурман (з 2023)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Баі за Амдурман (з 2023) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023) | |||
Дата | з 15 красавіка 2023 | ||
Месца | Амдурман і наваколлі | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Баі за Амдурман — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за Амдурман, горад-спадарожнік Хартума.
2023 год
[правіць | правіць зыходнік]Вясна
[правіць | правіць зыходнік]У першы дзень бакі ўжывалі цяжкае ўзбраенне[1], а суданскія ВПС абстрэльвалі пазіцыі паўстанцаў. У розных раёнах жыхары чулі артылерыю[2].
17 красавіка над Амдурманам заўважаны знішчальнікі[3]. Тут САП уварваліся ў раёны Бейт Аль-Маль і Шарыя аз-Заім аль-Азхары. Мяцежнікі адкрылі агонь з зенітных гармат па ваенным самалёце суданскай арміі, што выклікала паніку сярод мясцовых жыхароў[4].
Раніцай 20 красавіка, як паведамілі мяцежнікі, яны адбілі напад арміі на свае пазіцыі, збіўшы пры гэтым два верталёты[5]. На наступны дзень адбыліся абстрэлы і перастрэлкі[6].
23-га чысла ў горадзе пад авіяналёт трапіла калона з французскімі грамадзянамі, якіх суправаджалі байцы САП. Паводле паўстанцаў, самалёт яны збілі, але замежнікі вымушаны былі бегчы да свайго пасольства[7]. Пазней французскі бок заявіў, што падчас здарэння паранены 1 вайсковец[8].
25 красавіка, паводле паведамленняў мясцовых крыніц, у Амдурмане вёўся моцны артылерыйскі агонь[9].
10 мая жыхары заявілі, што ў грабніцу Махдзі трапілі снарады, а на лівійскім базары адбыліся масавыя рабаванні[10]. 13 мая бакі абмяняліся абвінавачваннямі ў нападзе на царкву, у выніку якога пацярпелі пяць чалавек, уключаючы святара[11].
21 мая паведамлялася аб новых авіяўдарах у Амдурмане[12]. 22 мая паведамлялася аб баях вакол ваеннага шпіталя Алія і на поўдзень ад горада, недалёка ад мяжы са штатам Белы Ніл, вакол невялікага аэрапорта[13]. 24 мая байцы Дагала заявілі аб крушэнні самалёта праціўніка[14].
Лета
[правіць | правіць зыходнік]2 чэрвеня паведамлялася аб артылерыйскім абстрэле вакол офіса суданскага тэлебачання ў Амдурмане[15].
8 ліпеня ад 22 да 31 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару УСС па раёне Дар-эс-Салам[16]. 13 ліпеня загінулі яшчэ 34 грамадзянскія асобы[17]. 15 ліпеня падчас удара дрона па бальніцы Алія загінулі пяцёра. Улады заявілі аб датычнасці прыхільнікаў Дагала[18][19].
24 ліпеня 15 чалавек загінулі ў выніку абстрэлаў УСС жылых кварталаў[20]. 25 ліпеня падчас новых абстрэлаў загінулі прынамсі 18 мірных жыхароў[21].
4 жніўня пяць чалавек былі забітыя ўдарам ракеты паўстанцаў[22]. 8 жніўня УСС абвясцілі, што яны правялі буйную аперацыю ў Амдурмане[23][24]. Сутыкненні зафіксаваны ў раёне Аброф[25]. Адбыліся бамбардзіроўкі, якія разбурылі большую частку Старога горада[26].
31 жніўня САП атакавалі лагер СпП УСС на паўночным захадзе Амдурмана[27].
Восень
[правіць | правіць зыходнік]4 верасня 25 чалавек загінулі ў баях у Амдурмане[28]. 5 верасня ў выніку абстрэлу УСС загінулі 32 чалавекі[29]. 12 верасня пад абстрэлам паўстанцаў загінулі 17 чалавек[30]. 28 верасня САП абстралялі транспартную станцыю Альджарафа на поўначы горада, у выніку чаго 10 чалавек загінулі і 11 атрымалі раненні[31].
1 кастрычніка ў ходзе баёў загінула 9 чалавек[32].
5 кастрычніка пры абстрэлах раёна Карары 11 чалавек загінулі і 90 пацярпелі[33].
9 кастрычніка тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу бальніцы Ан-Наў[34].
4 лістапада 15 чалавек загінулі пры абстрэлах САП рынка ў Карары[35].
11 лістапада быў разбураны мост Шамбат, які злучаў Хартум-Бахры і Амдурман. Бакі абвінавацілі ў здарэнні адзін аднаго[36].
12 лістапада 12 чалавек загінулі пры чарговых абстрэлах Карары[37].
Зіма
[правіць | правіць зыходнік]4 снежня чацвёра загінулі пры трапленні артылерыйскага снарада[38].
11 снежня пад абстрэламі на паўночным захадзе горада забіты 37 чалавек[39].
2024 год
[правіць | правіць зыходнік]9 студзеня 2024 года войскі Дагала пачалі наступленне ў Амдурмане з мэтай аб’яднаць свае групоўкі ў раёнах Карары і Махандзісін[40]. 14 студзеня прыхільнікі Бурхана аднавілі кантроль над раёнамі Аль-Умда і Аль-Абасія[41]. 17 студзеня ўрадавыя вайскоўцы забілі лекара (мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён быў афіцэрам разведкі САП)[42]. 28 студзеня байцы Дагала заявілі, што збілі беспілотнік іранскай вытворчасці Qods Mohajer-6[43].
16 лютага падраздзяленні войск Бурхана з поўначы Амдурмана злучыліся з абложанай штаб-кватэрай інжынернага корпуса УСС у раёне Аль-Таўра[44]. На наступны дзень у горад прыбылі атрады групоўкі «Рух за справядлівасць і роўнасць»[45].
25 лютага УСС заявілі, што атачылі паўстанцаў у штаб-кватэры суданскага тэлебачання[46]. На наступны дзень армія Бурхана аднавіла кантроль над раёнам Аброф[47].
12 сакавіка УСС заявілі, што вярнулі кантроль над штаб-кватэрай Суданскай нацыянальнай радыёвяшчальнай карпарацыі ў Амдурмане[48]. 14 сакавіка войскі Бурханазаявілі, што адбілі мост Вад аль-Башыр[49]. Улады краіны таксама паведамілі аб затрыманні 14 паўднёвасуданцаў, абвінавачаных ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку САП[50]. 20 сакавіка ў выніку баёў пашкоджаны храм суфійскага лідара шэйха Хасана аль-Фаціха Карыбулы ў раёне Вад Нубаві[51]. 27 сакавіка паўстанцы заявілі, што аднавілі кантроль над мостам Вад аль-Башыр[52]. 18 мая адзінаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу мяцежнікамі горада[53].
6 чэрвеня па меншай меры 40 чалавек загінулі і 50 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу з боку прыхільнікаў Дагала Амдурмана[54]. 19 чэрвеня тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцамі бальніцы ў амдурманскім Карары[55]. 30 чэрвеня УСС абвінавацілі праціўніка ў выбуху моста Халфая, які злучае Хартум-Бахры і Амдурман[56]. 2 ліпеня армія Бурхана адбіла раён Дохі і яго наваколлі[57]. 1 жніўня прыхільнікі ўрада адбілі ў праціўніка раён Хамад-аль-Ніл і наваколлі кальцавой развязкі Аль-Мансура[58]. 30 жніўня сем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцамі Амдурмана[59].
Зноскі
- ↑ Al-Arabiya correspondent: Clashes with heavy weapons between the army and the Rapid Support Forces in Omdurman
- ↑ صدام بين الجيش السوداني والدعم السريع.. وضربات جوية, 15 April 2023
- ↑ ‘Heavy artillery’ being used in Khartoum: AJ correspondent (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑ СБР Судана ворвались в район Бейт аль-Маль в городе Омдурман
- ↑ Sudan's RSF says it has downed army helicopters (англ.). www.bbc.com. Праверана 20 красавіка 2023.
- ↑ "Fighting continuing in Khartoum despite RSF ceasefire call". Aljazeera [брытанская англійская]. 2023-04-21. Праверана 2023-04-21.
- ↑ Convoy carrying French national attacked: RSF (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ France evacuated 538 people, Macron says (англ.). www.aljazeera.com (25 красавіка 2023).
- ↑ Sporadic gunfire in Khartoum despite new truce
- ↑ "Unprecedented battles and looting in Sudan - residents". BBC. Праверана 10 May 2023.
- ↑ "Khartoum under bombardment as Sudan's rivals talk". Reuters [англійская]. Праверана 15 May 2023.
- ↑ Salih, Zeinab Mohammed (2023-05-21). "Sudan conflict: Army fights to keep Wadi Saeedna airbase, residents say". BBC(англ.). Праверана 2023-05-22.
- ↑ Salih, Zeinab Mohammed (2023-05-22). "It felt like an earthquake - Sudan resident on fighting". BBC(англ.). Праверана 2023-05-22.
- ↑ Plett Usher, Barbara (2023-05-24). "Fighter plane crashes in Sudanese city - reports". BBC(англ.). Праверана 2023-05-24.
- ↑ Hamilton, Richard (2023-06-02). "Gunfire around state TV building in Sudan capital - reports". BBC(англ.). Праверана 2023-06-02.
- ↑ "Sudan conflict: Air strike kills at least 22 in Khartoum". BBC(англ.). 8 July 2023. Праверана 9 July 2023.
- ↑ "SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 462 - 13 July 2023" (PDF). EEPA(англ.). 2023-07-13. Праверана 2023-07-06.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Sudan Violence Rages As Paramilitaries Deny Darfur War Crimes". Barron's(англ.). 16 July 2023. Праверана 17 July 2023.
- ↑ "Sudan army returns for talks in Jeddah as war enters fourth month". Aljazeera(англ.). 15 July 2023. Праверана 16 July 2023.
- ↑ "Shelling continues in Sudan capital, 15 killed in Omdurman". Radio Dabanga. 26 July 2023. Праверана 26 July 2023. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.
- ↑ "SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 466 - 27 July 2023" (PDF). EEPA(англ.). 2023-07-13. Праверана 2023-07-27.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Sudan war: airstrikes on Republican Palace, civil servants await salaries while oil ministry raises fuel prices". Radio Dabanga(англ.). 7 August 2023. Праверана 7 August 2023.
- ↑ Sudan war: shelling in Omdurman kills 20, two dead in Nyala (англ.) . Radio Dabanga (9 жніўня 2023). Праверана 9 жніўня 2023.
- ↑ Fierce clashes engulf Omdurman as Sudanese Army and RSF collide (англ.) . Sudan Tribune (8 жніўня 2023). Праверана 8 жніўня 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ Lisa. Airstrikes in Sudan capital, forced evacuations continue (англ.) . Dabanga Radio TV Online (8 жніўня 2023). Праверана 8 жніўня 2023.
- ↑ "Sudan conflict: Call for gravediggers in Omdurman as fighting intensifies". BBC News [брытанская англійская]. 2023-08-09. Праверана 2023-08-17.
- ↑ Battles continue in Sudan, at least 4,8 million people fled their homes (англ.) . Radio Dabanga (1 верасня 2023). Праверана 1 верасня 2023.
- ↑ Hemedti: ‘RSF does not seek control over Sudan but will fight on to the last soldier’ (англ.) . Radio Dabanga (6 верасня 2023). Праверана 7 верасня 2023.
- ↑ At least 32 civilians killed in Sudan army strikes: Activists (англ.) . Aljazeera (6 верасня 2023). Праверана 7 верасня 2023.
- ↑ Air strikes kill dozens in Nyala as Sudan violence escalates in Darfur (англ.) . France 24 (13 верасня 2023). Праверана 13 верасня 2023.
- ↑ 10 civilians killed in artillery shelling by RSF in Omdurman(нявызн.). Sudan Tribune (29 верасня 2023). Праверана 29 верасня 2023.
- ↑ At least ten die in airstrikes on residential areas in Sudan capital (англ.) . Radio Dabanga (2 кастрычніка 2023). Праверана 2 October 2023.
- ↑ Jeffery, Jack. Artillery fire has killed 11 people and wounded 90 in a major Sudanese city, aid group says (англ.) . Associated Press (7 кастрычніка 2023). Праверана 7 October 2023.
- ↑ Sudan: three civilians killed in hospital bombardment (англ.) . Africanews (9 кастрычніка 2023). Праверана 9 October 2023.
- ↑ At least 15 killed in artillery shelling of Omdurman market (англ.) . Sudan Tribune (4 лістапада 2023). Праверана 6 November 2023.
- ↑ Sudanese army accuses RSF of destroying strategic bridge in the capital (англ.) . Sudan Tribune (11 лістапада 2023). Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ RSF-SAF clashes continue in Khartoum and North Korfodan states (англ.) . Radio Dabanga (14 лістапада 2023). Праверана 15 лістапада 2023.
- ↑ SAF-RSF battles continue in Sudan capital (англ.) . Radio Dabanga (5 снежня 2023). Праверана 7 снежня 2023.
- ↑ 37 killed in Omdurman shelling as Khartoum airstrikes increase (англ.) . Radio Dabanga (12 снежня 2023). Праверана 14 снежня 2023.
- ↑ Sudanese army renews airstrikes on RSF in Khartoum, gains ground in Omdurman . Sudan Tribune (10 студзеня 2024).
- ↑ Sudanese army bombs RSF positions in White Nile State . Sudan Tribune (14 студзеня 2024).
- ↑ Sudan’s anti-war coalition to participate in IGAD Summit (англ.). Sudan Tribune (17 студзеня 2024). Праверана 18 January 2024.
- ↑ RSF down ‘Iranian-made drone’ in Sudan capital (англ.). Sudan Tribune (29 студзеня 2024). Праверана 30 January 2024.
- ↑ Sudanese army breaks siege of Omdurman’s Corps of Engineers (англ.). Sudan Tribune (16 лютага 2024). Праверана 17 February 2024.
- ↑ Justice and Equality Movement troops arrive in Omdurman (англ.). sudanwarmonitor.com.
- ↑ Sudanese army encircles RSF in Omdurman Radio TV building . Sudan Tribune (25 лютага 2024).
- ↑ Missiles kill seven in ongoing Sudan capital battles, army regains control of Abrof . Radio Dabanga (26 лютага 2024).
- ↑ Sudan's army says it took control of national radio and television HQ . Reuters (12 сакавіка 2024).
- ↑ Sudanese army captures strategic Wad al-Bashir bridge in Omdurman . Sudan Tribune (15 сакавіка 2024).
- ↑ Sudanese army captures South Sudanese mercenaries in Omdurman . Sudan Tribune (15 сакавіка 2024).
- ↑ Omdurman mosque fire sparks controversy: Sudanese army blames RSF . Sudan Tribune (20 сакавіка 2024).
- ↑ Sudan war: RSF-Minawi forces clash in Omdurman . Radio Dabanga (28 сакавіка 2024).
- ↑ RSF shelling kills civilians in Omdurman, oil refinery bombed (англ.). Sudan Tribune (20 мая 2024). Праверана 19 May 2024.
- ↑ "Sudan activists say about '40 dead' in shelling near Khartoum". Al Arabiya. 7 June 2024. Праверана 7 June 2024.
- ↑ "RSF shell MSF-backed hospital in Omdurman, killing three, injuring 27". Sudan Tribune. 19 June 2024. Праверана 20 June 2024.
- ↑ "Halfaya Bridge in Khartoum partially destroyed, army blames RSF sabotage". Sudan Tribune. Праверана 2024-07-01.
- ↑ "Sudanese army retakes western Omdurman neighbourhood". Sudan tribune. Праверана 2024-07-03.
- ↑ Sudanese army recaptures more positions in Omdurman from RSF (англ.). Sudan Tribune. Праверана 2 August 2024.
- ↑ RSF shelling in Omdurman kills 7 people: Khartoum Health Ministry(нявызн.). Sudan Tribune (30 жніўня 2024). Праверана 31 August 2024.