Бельскі павет (Падляскае ваяводства)
| Бельскі павет | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Powiat bielski | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Павет | ||||
| Уваходзіць у | Падляскае ваяводства | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Бельск Падляскі | ||||
| Насельніцтва (2015) | 56 879[1] | ||||
| Шчыльнасць | 41,06 чал./км² | ||||
| Плошча | 1 385,2 км² | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | CET (UTC+1, улетку UTC+2) | ||||
| TERYT | 3.20.26.03.00.0 | ||||
| Паштовыя індэксы | 17-100 | ||||
| Код аўтам. нумароў | BBI | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Бельскі павет (польск.: Powiat bielski) — павет у Падляскім ваяводстве Польшчы. Створаны ў 1999 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Бельск Падляскі. Акрамя яго, у складзе павета знаходзіцца яшчэ адзін горад — Браньск.
На поўдні Бельскі павет мяжуе з Семятыцкім паветам, на захадзе — з Высокамазавецкім, на поўначы — з Беластоцкім, а на ўсходзе — з Гайнаўскім паветам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бельск з’яўляўся цэнтральным пунктам для станаўлення будучага Бельскага павета. Першыя згадкі пра бельскае гарадзішча адносяцца да XIII ст., калі гэтыя землі належалі Галіцка-валынскаму княству. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было Берасце, але ў XIII ст. больш значны ўплыў на будучыя землі Бельскага павета аказваў Дарагічын. Праўдападобна каля 1320 года Бельская земля ўпершыню трапляе ў склад ВКЛ, але на працягу XIV ст. неаднаразова апыналася ў руках мазавецкіх князёў. Канчаткова бельская земля адыйшла да князя Вітаўта каля 1405 г. і з 1413 г. у складзе Дарагічынскай зямлі ўваходзіла ў Троцкае ваяводства. Яшчэ з канца XIV ст. тэрыторыя сённяшняга Бельскага павета (асабліва ягоная заходняя частка) засялялася дробнай шляхтай мазавецкай, а абшар у наваколлі Бельска і на ўсход ад яго з канца XV ст. і асабліва ў XVI ст. засяляўся мужыкамі з раёна Дарагічына і Берасця, а таксама баярамі з Літвы. Прыватная ўласнасць земляў на захадзе сёняшняга павета і велікакняжацкая (а з 1569 г. каралеўская) ўтрымалася ажно да канца XIX стагоддзя. Бельская земля ўвайшла ў 1513 г. у склад Падляшскага ваяводства і з ім у выніку Люблінскай уніі была ўключаная ў 1569 г. у склад Кароны Каралеўства Польскага. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сённяшняга павета апынулася пад уладай Каралеўства Прусіі, а пасля Тыльзіцкага пагаднення 1807 г. адышла ў склад Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі. З 1842 г. у складзе Гродзенскай губерні. Пасля Першай сусветнай вайны па рашэнні польскага Савета Міністраў быў створаны Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводства. Ахопліваў ён сабою таксама тэрыторыі сённяшніх Гайнаўскага і Семятыцкага паветаў. Быў ліквідаваны 14 студзеня 1940 г. і падзелены на Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1952 г. з даваеннага Бельскага павета быў адлучаны новаствораны Семятыцкі павет, а ў 1953 г. Гайнаўскі. Бельскі павет быў ліквідаваны на аснове адміністрацыйнай рэформы ў 1973 г. і адноўлены ў 1998 г.[2].
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]| Герб |
Гміна |
Статуc |
Плошча, км² |
Насельніцтва, чал. |
Адміністрацыйны цэнтр |
| Бельск Падляскі | гарадская | 26,9 | 26 137 | ||
| Бельск Падляскі | вясковая | 430,14 | 6 946 | Бельск Падляскі | |
| Боцькі | вясковая | 227,3 | 4 562 | Боцькі | |
| Браньск | гарадская | 32,4 | 3 847 | ||
| Браньск | вясковая | 112,67 | 5 981 | Браньск | |
| Вышкі | вясковая | 206,5 | 4 580 | Вышкі | |
| Орля | вясковая | 159,68 | 2 885 | Орля | |
| Рудка | вясковая | 70,21 | 1 941 | Рудка |
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Рукевіч (1794—1841) — удзельнік дваранскага рэвалюцыйнага руху пачатку XIX стагоддзя, ініцыятар стварэння «Таварыства ваенных сяброў»
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва павета дадзена на 30 чэрвеня 2015 года[1].
| Перапіс | Усяго | Мужчыны | Жанчыны |
|---|---|---|---|
| чал. | чал. | чал. | |
| Усяго | 56 879 | 28 154 | 28 725 |
| Гарадское насельніцтва | 29 984 | 14 539 | 15 445 |
| Сельскае насельніцтва | 26 895 | 13 615 | 13 280 |
- Узроставая піраміда жыхароў Бельскага павета ў 2014 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Насельніцтва на 30.06.2015
- ↑ Zbigniew Romaniuk. Zarys historii powiatu bielskiego (польск.). Powiat bielski (3 чэрвеня 2015).