Быстрая (прыток Проні)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Быстрая
Характарыстыка
Даўжыня 46 км
Плошча басейна 688 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 4,3 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 5 км на ўсход ад вёскі Быстрая
 · Каардынаты 54°14′38,30″ пн. ш. 31°20′36,80″ у. д.HGЯO
Вусце Проня
 · Месцазнаходжанне каля гарадскога пасёлка Дрыбін
 · Каардынаты 54°07′53,70″ пн. ш. 31°04′13,40″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Горацкі раён, Дрыбінскі раён
Быстрая (прыток Проні) (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Бы́страя — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 688 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца каля мяжы з Расіяй, за 5 км на ўсход ад вёскі Быстрая Горацкага раёна, вусце каля гарадскога пасёлка Дрыбін. Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскім узвышшы.

Даліна трапецападобная, шырынёй 0,8—1 км. Абалона месцамі двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,25 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных каналаў. Каналізавана 6 км рэчышча ў высокай плыні. Каля арграгарадка Горы на рацэ вадасховішча Горы[1][2].

Гідранімія[правіць | правіць зыходнік]

Рака названая паводле характару плыні: славянскае «bystry» — хуткі.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8 — С. 367.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Шаруха Т. М. Гідранімія Магілёўшчыны // Магілёўскі мерадыян: Нататкі магілёўскага аддзела беларускага геаграфічнага таварыства. Т. 1. Вып. 2. — Магілеў, 2001. — С. 86—100.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 365.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 134. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]