Біні
Біні | |
---|---|
![]() | |
Рассяленне | |
Субэтнасы |

Біні (саманазва — біні, абіні, эда, еда) — народ на поўдні Нігерыі. Жывуць на правым беразе ніжняга цячэння ракі Нігер (галоўным чынам — у штаце Эда). Колькасць — каля 1,3 млн чалавек.
Мова[правіць | правіць зыходнік]
Гавораць на мове эда (ада, авейда, авіёба) цэнтральнай групы эдаіднай галіны бенуэ-кангалезскіх моў. Разам з біні ў групу народаў, якія гавораць на эдаідных мовах, уваходзяць ішан, урхоба, ісока, іўбіясакон, этсака і інш.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Біні — стваральнікі раннепалітычнага ўтварэння Бенін, этнічна, гістарычна і культурна блізкія да ёруба.
Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]
Частка біні — хрысціяне (пратэстанты і каталікі), частка прытрымліваецца традыцыйных вераванняў.
Традыцыйная рэлігія — культы продкаў, кіраўніка-обы, святых жывёл, сіл прыроды. Вярхоўнае божаства — Оса, найбольш шанаванае — Олакун (бажаство багацця, урадлівасці, воднай стыхіі). Традыцыйныя святы — аграрнага і жыццёвага цыклу. Фальклор — касмаганічныя міфы, этнагенетычныя і гістарычныя легенды, казкі пра жывёл і інш. У кожнай вёсцы ёсць пераказчыкі казак і міфаў, якія карыстаюцца вялікай пашанай. Асноўныя музычныя інструменты — барабаны (эма; вядома 17 разнавіднасцей), бронзавыя званочкі (эрова), сяміструнная арфа (акпата) і інш.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Традыцыйная культура тыповая для народаў Верхне-Гвінейская вобласці. Асноўны занятак — ручное падсечна-агнявое земляробства. Традыцыйна жывуць таксама ў гарадах. Развіты пляценне, ткацтва, ганчарства, апрацоўка дрэва і металу, разьба па косці, ліццё па васковай мадэлі з металічных сплаваў (так званыя бенінскія бронзы). Захоўваюцца сляды рамеснай спецыялізацыі асобных гарадскіх суполак, вялікія сем’і, сістэма ўзроставых класаў, строгая экзагамія лініджы і вірылакальнасць шлюбу, улада вярхоўнага кіраўніка, яго лініджы і тытулаваных старэйшын. Меліся маляваныя знакі-фразаграмы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Bradbury R.E. The Benin Kingdom and the Edo-speaking peoples of South-Western Nigeria. L.: International African Institute, 1957;
- Egharevba J.U. A short history of Benin. Ibadan: Ibadan University Press, 1960;
- Roese P.M., Bondarenko D.M. A popular history of Benin. The rise and fall of a mighty forest kingdom. Frankfurt.a.M. etc.: Lang, 2003.
- Ryder A.F.C. Benin and the Europeans. 1485—1897. London; Harlow: Longman, 1969;
- Thomas N.W. Anthropological Report on the Edo-speaking Peoples of Nigeria. Pt. I—II. L.: Royal Anthropological Institute, 1910;