Вуліца Кутузава (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Кутузава Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Першамайскі |
| Працягласць | каля 770 м |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Назва ў гонар | Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў |
| Паштовы індэкс | 220049 |
| на OpenStreetMap | |
| на Яндэкс.Картах | |
| на Картах Google | |
Вуліца Кутузава — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар расійскага палкаводца, генерал-фельдмаршала, героя вайны 1812 года Міхаіла Кутузава.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ад скрыжавання з Валгаградскай вуліцай, ідзе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, затым зварочвае на паўднёвы ўсход. Заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Вялікая Сляпня. Таксама перасякаецца з вуліцай Чайкоўскага. Ідзе паралельна вуліцы Кедышкі. Мяжуе з Севастопальскім паркам.
Грамадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Кутузава (Мінск)- Улица Кутузова на geodzen.com