Батанічная вуліца (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Батанічная
Мінск
Вуліца Батанічная. Мінск. Красавік 2018 г.
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі раён
Працягласць 1,0 км

Вуліца Батанічная — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Казлова — Даўгабродскай, з захаду прымыкае 1-ы Цвёрды завулак, далей перасякае вуліцу Петруся Броўкі, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Акадэмічнай каля Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даўжыня вуліцы складае каля 1,0 км.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная, 15. Мінск. Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Былы будынак Эканоміка-лінгвістычнага ўніверсітэта. Красавік 2018 г.
  • Вагон-музей гісторыі мінскага трамвая на тэрыторыі трамвайнага дэпо. Адкрыты ў 1979 годзе ў гонар 50-годдзя першага трамвая ў горадзе. Вагон — падарунак працоўных Ленінграда да 40-годдзя ўтварэння БССР. У ім сабраны матэрыялы па гісторыі мінскага трамвая, аб працоўных дасягненнях рабочых дэпо[1].
  • Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт (1994-1998) (дом 15)
  • Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ (дом 15)

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]